Устав учреждения образования

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Клясціцкая  дзіцячы сад-сярэдняя школа

імя У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Проход по ссылкам навигации

Горячие новости

08.12.2018
Зимняя спартакиада

подробнее...

04.12.2018
Школьная линейка

подробнее...

03.12.2018
Подведены итоги фестиваля "Молодёжь за ЗОЖ"

подробнее...

01.12.2018
Фестиваль "Молодёжь за ЗОЖ"

подробнее...

30.11.2018
Участие в районной спартакиаде

подробнее...

Контактная информация

Адрес: 211463 аг.Клястицы ул. Центральная 60

Телефон: 5-49-98

Адрес электронной почты: klya_sh@vitebsk.by

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

                                                                                           ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                                                           Расонскі раённы

                                                                                           выканаўчы камітэт

                                                                                           Рашэнне №   861

                                                                                           ад    26 снежня 2011 г.                

 

 

СТАТУТ

дзяржаўнай установы адукацыі

“Клясціцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа імя У.А.Хамчаноўскага

Расонскага раёна”

 

РАЗДЗЕЛ 1.АГУЛЬНЫЯ  ПАЛАЖЭННІ

 

1.1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Клясціцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа імя У.А.Хамчаноўскага Расонскага раёна” (далей “Установа адукацыі”)  з'яўляецца дзяржаўнай  Установай адукацыі, створанай  на падставе рашэння Расонскага раённага  выканаўчага  камітэта ад 25 верасня 2002 года № 372  у адпаведнасці з Грамадзянскім Кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь  аб  адукацыі.

1.2. Установа адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь  аб  адукацыі (далей - Кодэкс  аб  адукацыі),  Палажэннем аб  агульнаадукацыйнай ўстанове, іншымі актамі заканадаўства, Статутам.

1.3. Установа адукацыі з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае    пячатку  з  выявай  Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, са сваёй поўнай назвай на беларускай мове і ўказаннем  яе месца знаходжання, штамп, мае права мець бланкі са сваёй назвай, уласную эмблему і іншыя сродкі індывідуалізацыі.

1.4. Установа адукацыі  можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы і несці абавязкі, выступаць істцом і адказчыкам у судзе, адкрываць разліковы і іншыя рахункі ў  банках і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях у адпаведнасці з дзеючым  заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

1.5. Тып Установы адукацыі - установа агульнай сярэдняй адукацыі.

        Від  Установы адукацыі -    дзіцячы сад - сярэдняя школа.

1.6.  Від  Установы адукацыі можа быць зменены.

1.7. Рашэнне  аб змяненні   віду  Ўстановы адукацыі прымаецца Заснавальнікам па ўласнай ініцыятыве або па ініцыятыве Ўстановы адукацыі пры сукупнасці наступных умоў:

         абгрунтавання неабходнасці змены  віду  Ўстановы адукацыі;

         адпаведнасці Ўстановы адукацыі крытэрыям,  якія  адпавядаюць заяўленаму  віду;

         узгаднення з   адпаведным мясцовым выканаўчым і распарадчым      органам.

1.8. Заснавальнікам Установы адукацыі з'яўляецца  Расонскі раённы выканаўчы камітэт (далей - Заснавальнік).         

1.9. Каардынацыю, рэгуляванне і кантроль за дзейнасцю Ўстановы адукацыі ажыццяўляе аддзел адукацыі Расонскага раённага выканаўчага камітэта  (далей - Упаўнаважаны орган).

1.10. Маёмасць Установы адукацыі з'яўляецца камунальнай уласнасцю Расонскага раёна і перададзена Ўстанове адукацыі на праве аператыўнага кіравання.

1.11. Поўная назва  Ўстановы адукацыі:

           на рускай мове -  государственное учреждение образования «Клястицкая  детский сад – средняя школа им.В.А.Хомченовского Россонского района»

            на беларускай мове – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Клясціцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа імя У.А.Хамчаноўскага Расонскага раёна”

         Скарочаная назва Ўстановы адукацыі:

            на рускай мове  -  Клястицкая  детский сад – средняя школа им.В.А.Хомченовского Россонского района;

            на беларускай мове - Клясціцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа імя У.А.Хамчаноўскага Расонскага раёна.

1.12. Месцазнаходжанне Ўстановы адукацыі:  211463,  Віцебская вобласць, Расонскі раён,   а/г Клясціцы, вул. Цэнтральная, д.60;  тэлефон: 8 02159 5 49 98.

         Установа адукацыі на працягу дзесяці працоўных дзён з дня змены свайго месцазнаходжання абавязана накіраваць у орган, які рэгіструе,   адпаведнае  паведамленне.

1.13. Установа адукацыі з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй.

1.14. Установа адукацыі адказвае па сваіх абавязацельствах грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца  ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсідыяльную адказнасць па  яе  абавязацельствах  нясе ўласнік яе маёмасці.

1.15. Ва Ўстанове адукацыі  не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія праследваюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная  або  іншая    дзейнасць рэлігійных арганізацый, якія супярэчаць заканадаўству.

1.16. Установа адукацыі ў пытаннях выхаваўчай дзейнасці на падставе пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў  непаўналетніх навучэнцаў (саміх паўналетніх   навучэнцаў) у  пазаўрочны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўнай, культурнай і дзяржаўных традыцый беларускага народа.

         Парадак, умовы, утрыманне і формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца Ўрадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

1.17. Установа адукацыі можа ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць прыбыткі.

1.18. Установа адукацыі  лічыцца створанай  як юрыдычная асоба з дня  ўнясення  адпаведнага запісу ў Адзіны дзяржаўны рэестр юрыдычных асоб.

1.19. Пасведчанне   аб дзяржаўнай  акрэдытацыі, якое выдаецца Ўстанове адукацыі,  падцвярджае дзяржаўны статус адпаведнай адукацыйнай установы, узровень рэалізуемых ёю  адукацыйных праграм.

1.20. Установа адукацыі стварае неабходныя ўмовы для арганізацыі  харчавання вучняў і выхаванцаў.

        Арганізацыя харчавання вучняў і  выхаванцаў  ажыццяўляецца ў  адпаведнасці з  заканадаўствам   Установай адукацыяй  згодна з патрабаваннямі санітарных нормаў,  правіл і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых  нормах  харчавання  і грашовых нормах выдаткаў на  харчаванне  для адпаведных катэгорый  вучняў і выхаванцаў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае (зберагаючае)  харчаванне. Нормы  харчавання, грашовыя нормы выдаткаў на  харчаванне   зацвярджаюцца Ўрадам Рэспублікі Беларусь  або  ўпаўнаважаным ім органам.

1.21. Вучні і выхаванцы  забяспечваюцца  харчаваннем  за кошт  сродкаў мясцовага бюджэту, сродкаў законных прадстаўнікоў непаўналетніх  навучэнцаў,  іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.

1.22. На падставе рашэння Расонскага раённага выканаўчага камітэта Ўстанова адукацыі ажыццяўляе бясплатны падвоз дзяцей да месца вучобы і  назад  школьнымі  аўтобусамі, якія знаходзяцца ў распараджэнні  Ўстановы адукацыі.

1.23. Штатны расклад ва Ўстанове адукацыі распрацоўваецца на  падставе  тыпавых штатаў і штатных нарматываў колькасці   работнікаў   у адпаведнасці  з заканадаўствам.

         Службовыя  аклады   работнікаў  Установы адукацыі    ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

1.24. Установа адукацыі працуе ў адну змену.  Пачатак заняткаў у школе      8-00. Рэжым работы дзіцячага сада 7.30 – 18.00.  

 

РАЗДЗЕЛ 2. СТАТУТ УСТАНОВЫ

 

2.1. Устаноўчым дакументам Установы адукацыі з'яўляецца яе Статут.

         Статут, змяненні  і  дапаўненні  да Статуту   зацвярджаюцца  рашэннем Расонскага раённага выканаўчага камітэта.

2.2. Змяненні,  унесеныя ў Статут,  ці Статут у новай рэдакцыі,  належаць дзяржаўнай рэгістрацыі ва  ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

 

РАЗДЗЕЛ 3. МЭТЫ, ПРАДМЕТ, ЗАДАЧЫ І  ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

 

 3.1. Установа адукацыі выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадствы і дзяржавы.

3.2. У сваёй дзейнасці Ўстанова адукацыі кіруецца наступнымі прынцыпамі:

         прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, правоў чалавека;    

         гуманістычны характар адукацыі;

         экалагічная накіраванасць адукацыі;

         свецкі характар адукацыі;

         улік індывідуальных запатрабаванняў, здольнасцей і запытаў навучэнцаў.

3.3. Мэтамі дзейнасці Ўстановы адукацыі з’яўляюцца:

        фарміраванне ў   навучэнцаў неабходных ведаў, уменняў і навыкаў;             

        інтэлектуальнае, маральнае, творчае і фізічнае   развіццё  асобы навучэнца;

        выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

                  

            

3.4. Прадметам дзейнасці Ўстановы адукацыі з'яўляецца аказанне паслуг у сферы адукацыі, у тым ліку арганізацыя і правядзенне вучэбна-выхаваўчай работы.

3.5. Для выканання мэтаў дзейнасці Ўстанова адукацыі рэалізуе наступныя задачы:

        развіцце асобы навучэнца, яго здольнасцяў і схільнасцяў;

        стварэнне ўмоў неабходных і дастатковых для рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы навучэнца;

        правядзенне навукова-метадычнай работы, накіраванай на ўдасканаленне адукацыйнага працэсу;

       арганізацыя адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў з выкарыстаннем сучасных навукова-тэхнічных сродкаў;

       фарміраванне ў навучэнцаў высокіх духоўна-маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працалюбства;

       фарміраванне эстэтычнай і экалагічнай культуры;

        правядзенне работы па ўзаемадзеянню з іншымі ўстановамі адукацыі, у тым ліку замежнымі з мэтай выкарыстання накопленага прагрэсіўнага вопыту арганізацыі працэсаў навучання і выхавання.                      

3.6. Віды дзейнасці, якія здзяйсняюцца Ўстановай адукацыі:

                  80101- дашкольная адукацыя

                 80210 - агульная сярэдняя адукацыя.

3.7. У мэтах прыцягнення дадатковых грашовых сродкаў Установа адукацыі мае права ажыццяўляць наступныя віды  гаспадарчай дзейнасці, якія прыносяць прыбыткі:

                 70200 -  здача    ў наем  уласнай нерухомай маёмасці;

                 01112 -  вырошчванне  бульбы;

                 01119 - вырошчванне  іншых культур, не ўключаных у іншыя групоўкі;

                 01121 -  вырошчванне  гародніны,  яе насення і расады;

                 01122 - кветкаводства;

                 01419 -  прадастаўленне  паслуг па  вырошчванню

сельскагаспадарчай прадукцыі;

                 15720 - вытворчасць гатовых кармаў для хатніх жывёл;

                 80424 - іншая адукацыя для  дарослых  і іншая адукацыя, не ўключаная ў іншыя групоўкі;

                 60219 - перавозкі іншымі відамі  транспарту,  якіпадпарадкоўваецца раскладу;

                  92521 – дзейнасць музеяў.

3.8. Віды  дзейнасці, якія здзяйсняюцца Ўстановай адукацыі, для ажыццяўлення якіх патрабуецца атрыманне  спецыяльных  дазволаў (ліцэнзій):

        дзейнасць па забеспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб;

        дзейнасць у вобласці  прамысловай  бяспекі.

3.9. Ва Ўстанове адукацыі рэалізуюцца адукацыйныя праграмы, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, накіраваныя на рашэнне задач фарміравання агульнай культуры асобы, адаптацыі асобы да жыцця ў грамадстве.

         Усе рэалізуемыя  ва Ўстанове адукацыі праграмы накіраваны на дасягненне навучэнцамі дзяржаўных адукацыйных стандартаў, якія вызначаюць абавязковы мінімум утрымання асноўных адукацыйных праграм, дапушчальны аб'ём  вучэбнай  нагрузкі  на навучэнца, патрабаванні да ўзроўню адукацыі навучэнцаў.

3.10. Установа адукацыі мае права распрацоўваць уласныя эксперыментальныя праграмы, якія разглядаюцца на пасяджэннях метадычнага   савета і зацвярджаюцца ва ўстаноўленым  парадку.

3.11. Установа адукацыі нясе ва ўстаноўленым  заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку адказнасць за невыкананне функцый, вызначаных яе Статутам; парушэнне канстытуцыйнага права выхаванцаў і  навучэнцаў на атрыманне бясплатнай агульнай адукацыі ў межах дзяржаўнага адукацыйнага стандарту; рэалізацыю ў няпоўным аб'ёме адукацыйных праграм і іх якасць; адпаведнасць у прымяняемых  формах, метадах і сродках арганізацыі адукацыйнага працэсу ўзроставым асаблівасцям, схільнасцям, здольнасцям, інтарэсам і запатрабаванням выхаванцаў і   навучэнцаў; жыццё і здароўе выхаванцаў і навучэнцаў,  работнікаў Установы адукацыі  ў час адукацыйнага працэсу.

3.12. Установа адукацыі можа таксама ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць у выглядзе аказання платных дадатковых адукацыйных паслуг, не прадугледжаных адпаведнымі адукацыйнымі праграмамі і дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі,   якія не суправаджаюцца выніковай атэстацыяй і выдачай дакументаў  аб адукацыі і (ці) кваліфікацыі, без атрымання дадатковых ліцэнзій.

         Дадатковыя платныя паслугі аказваюцца  (на  дагаварной аснове) усім  навучэнцам  і законным прадстаўнікам непаўналетніх  навучэнцаў, якія пажадалі імі скарыстацца.

         Платныя адукацыйныя паслугі не могуць быць аказаны ўзамен і ў  межах асноўнай дзейнасці, фінансіруемай  за кошт сродкаў бюджэту.

        Установа адукацыі можа аказваць дадатковае (зверхвызначаных  вучэбнымі планамі гадзін) навучанне па асобным  вучэбным прадметам (прадметам),  вучэбным дысцыплінам (дысцыплінам), курсам.

3.13. Прыбытак ад платных дадатковых адукацыйных паслуг паступае ў самастойнае распараджэнне   Ўстановы адукацыі і расходуецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і лакальнымі нарматыўнымі дакументамі.  

3.14. Дадзеная дзейнасць не  адносіцца  да прадпрымальніцкай.дзейнасці.

 

РАЗДЗЕЛ  4. СТРУКТУРА ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

4.1. Установа адукацыі мае  ў сваёй структуры   наступныя  падраздзяленні:

         бібліятэка;

         вучэбна-доследны участак.

4.2. Прававы статус і функцыі   структурных падраздзяленняў Установы адукацыі вызначаюцца   адпаведнымі  палажэннямі, якія зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку.

 

 

РАЗДЗЕЛ 5. АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА І  ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСАЎ

 

5.1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адпаведных адукацыйных праграм ажыццяўляецца ў адпаведнасці з  Кодэксам  аб адукацыі, Палажэннем  аб  агульнаадукацыйнай  ўстанове, Палажэннем аб установе, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі, навучальна-праграмнай дакументацыяй адпаведных адукацыйных праграм і складаецца з тэарэтычнага  і практычнага  навучання,  выхаваўчай работы, самастойнай  работы навучэнцаў, атэстацыі  навучэнцаў.

5.2. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца па навучальных гадах. Навучальны год падзяляецца на чвэрці.

         Працягласць навучальнага года ўстанаўліваецца  з 1 верасня па 1 чэрвеня. Калі  указаныя  даты  прыходзяцца на нерабочы дзень, то пачатак (канец) навучальнага года пераносіцца на наступны (папярэдні) працоўны дзень.

5.3. Для  вучняў устанаўліваюцца   канікулы  на працягу навучальнага года і летнія  канікулы. Агульная працягласць  канікул на працягу навучальнага года павінна быць не меней трыццаці каляндарных дзён, для вучняў  I і II класаў - не меней трыццаці сямі каляндарных дзён. Працягласць летніх  канікул  павінна быць не менш 12   каляндарных тыдняў, а для  вучняў  IX класаў - не меней 10 каляндарных тыдняў.

5.4. Агульная працягласць канікул для выхаванцаў дзіцячага сада складае 110 дзён: летнія – 90  каляндарных дзён, зімовыя – 10 каляндарных дзён, вясновыя – 10 каляндарных дзён.

5.5. Навучальная нагрузка і рэжым заняткаў    навучэнцаў  вызначаюцца Ўстановай адукацыі ў адпаведнасці з санітарна-гігіенічнымі патрабаваннямі.

5.6. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I, II і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які  ўключае пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення з навучэнцамі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання.

5.7. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца  вучэбны занятак: урок, назіранне, экскурсія і іншы занятак.

5.8. Мовамі навучання і выхавання  з'яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь.

5.9. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя і  падтрымліваюць заняткі, кансультацыі,  практыка,  вучэбна-палявыя зборы, грамадска - карысная праца.

5.10. Факультатыўныя заняткі могуць быць  прыродазнаўча - матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай,  мастацкай, тэатральнай, спартыўнай  і іншай  накіраванасці.

         Факультатыўныя заняткі праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў. Факультатыўныя заняткі ў IX - XI класах могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень.

5.11.  Арганізацыя выхаваўчай  работы  складаецца з правядзенне гадзін культурна-масавай работы, здаровага ладу жыцця, індывідуальных і групавых кансультацый, грамадска-карыснай працы.

         Гадзіны арганізацыйна-выхаваўчай   работы  праводзяцца ў адпаведнасці з планам выхаваўчай  работы Ўстановы адукацыі ў пазаўрочны час і шосты школьны дзень.

5.12. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ва Ўстанове адукацыі.

5.13. Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказчыках часова ці ўвесь час не могуць наведваць Установу адукацыі, ствараюцца ўмовы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома.

         Пералік медыцынскіх  паказчыкаў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

5.14.  Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Ўстанове адукацыі па праграме пачатковай, агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі рэгламентуецца  вучэбным  планам і раскладам заняткаў, якія распрацоўваюцца і   зацвярджаюцца Ўстановай адукацыі самастойна ў адпаведнасці з тыпавымі  вучэбнымі  планамі.

5.15. Адукацыйны працэс ва Ўстанове адукацыі арыентаваны на дасягненне навучэнцамі дашкольнай, пачатковай, агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.

5.16. Пералік адукацыйных праграм, якія рэалізуе Установа адукацыі:

         адукацыйныя праграмы асноўнай адукацыі, рэалізацыя якіх дазваляе атрымаць дашкольную, агульную сярэднюю адукацыю;

         адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі, рэалізацыя якіх дазваляе атрымаць дадатковую адукацыю дзяцей і моладзі;

         адукацыйныя праграмы  спецыяльнай адукацыі, рэалізацыя якіх дазваляе атрымаць спецыяльную адукацыю.

5.17.  Пералік выхаваўчых праграм, якія рэалізуе Установа адукацыі:

          Канцэпцыя бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, якая распрацоўваецца і зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

          Праграма бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, якая распрацоўваецца тэрмінам на 5 гадоў і зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

         Комплексныя праграмы выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі абласнога і раённага ўзроўню, якія распрацоўваюцца і зацвярджаюцца тэрмінам на 5 гадоў адпаведным   выканаўчым і распарадчым органам; 

         Праграма выхаваўчай работы Ўстановы адукацыі, якая распрацоўваецца ва Ўстанове адукацыі тэрмінам на 5 гадоў на аснове адпаведнай Комплекснай праграмы выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, Праграмы  бесперапыннага  выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі

5.18. Установа адукацыі забяспечвае ахову здароўя навучэнцаў. Медыцынская дапамога навучэнцам аказваецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

5.19. Атэстацыя ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі правядзення атэстацыі  вучняў  пры засваенні зместу  адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

5.20. Выпускнікам Установы адукацыі выдаецца дакумент дзяржаўнага ўзору  аб узроўні адукацыі,  завераны пячаткай    Установы адукацыі.

 

РАЗДЗЕЛ   6. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ

АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

 

6.1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу з'яўляюцца  навучэнцы, педагагічныя  работнікі,  законныя прадстаўнікі непаўналетніх  навучэнцаў.

6.2.  Навучэнцы маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

перавод у іншую Ўстанову адукацыі;

навучанне па індывідуальнаму вучэбнаму плану у межах зместу адукацыйнай праграмы;

ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу;

карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

канікулы;

атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай  і культурна-спартыўнай базай Установы адукацыі;

 атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы адукацыі;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця;

бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

бясплатную карэкцыю фізічных і (або) псіхічных парушэнняў у дзяржаўных установах адукацыці, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі;

 заахвочванне за поспехі ў вучэбнай спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

 удзел у кіраванні Ўстановай адукацыі;

 удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, семінарах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці;

  азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, Статутам, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

  удзел у маладзежных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.

 Іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства,  устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Ўстановы адукацыі;

6.3.  Навучэнцы   Ўстановы адукацыі абавязаны:

         выконваць Статут, патрабаванні распарадчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў;

         добрасумленна вучыцца і адказна ставіцца да засваення зместу адукацыйных праграм  і праграм выхавання, не замінаць  вучэбнаму  працэсу, імкнуцца да самастойнага авалодання ведамі, выканання заданняў настаўніка ў класе і  дома;

          захоўваць дзелавы стыль адзення, быць акуратным і ахайным у адзенні;

          паважаць гонар і годнасць, правы і інтарэсы   іншых  удзельнікаў адукацыйнага працэсу, не падвяргаць небяспекі іх жыццё і здароўе;

          клапаціцца пра сваё здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

          беражліва  ставіцца да маёмасці Ўстановы адукацыі.

     Іншыя абавязкі  навучэнцаў устанаўліваюцца  лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Ўстановы адукацыі.

6.4. Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў з’яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны, папячыцелі. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх навучэнцаў у грамадскіх адносінах, у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў.

6.5.Законныя прадстаўнікі непаўналетніх  навучэнцаў маюць права на:

   азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, Статутам, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

   удзел у кіраванні Ўстановай адукацыі;

   абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў;

   азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;

          атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных)  навучэнцаў.

          Іншыя правы законных прадстаўнікоў непаўналетніх  навучэнцаў   устанаўліваюцца Кодэксам аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства,  лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Ўстановы адукацыі.

6.6. Законныя прадстаўнікі   навучэнцаў  абавязаны:

          забяспечыць умовы для атрымання адукацыі і развіцця  навучэнцаў;

          паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэса;

          выконваць патрабаванні  устаноўчых дакументаў;  

          своечасова ўносіць плату за харчаванне  выхаванца ў дзіцячым садзе; 

          несці адказнасць за навучанне і выхаванне сваіх дзяцей;

           своечасова інфармаваць    Установу адукацыі  аб магчымай адсутнасці ці хваробе навучэнца.

Іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх  навучэнцаў   устанаўліваюцца іншымі  лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Ўстановы адукацыі.

6.7. Педагагічныя   работнікі  Ўстановы адукацыі маюць права на:

         абарону прафесійнага гонару і годнасці;

        забеспячэнне ўмоў для  ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

        творчую ініцыятыву, свабоду выбара педагагічна абаснаваных форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;

         доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычным матэрыялам;

        удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Ўстановы адукацыі;

        удзел у кіраванні Ўстановай адукацыі;                                                                       

        павышэнне кваліфікацыі;

        маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

        аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

        штомесячную кампенсацыю расходаў на набыцце вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

        Іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца   заканадаўствам,  устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Ўстановы адукацыі.

 6.8. Педагагічныя работнікі  абавязаны:

         ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

        захоўваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

        паважаць гонар і годнасць  навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэса;

        захоўваць  жыцце і здароўе дзяцей;

        павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

        весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод  навучэнцаў;

        выконваць рашэнні педагагічнага савета Ўстановы;

        захоўваць спецыяльныя ўмовы, неабыходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

        праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на работу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, вызначаным Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

       Іншыя  абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца   заканадаўствам,  устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Ўстановы адукацыі

6.9. Педагагічным работнікам забаронена выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для пабуджэння навучэнцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і заканадаўству.

6.10 Да іншых работнікаў Установы адукацыі адносяцца асобы, якія ажыццяўляюць адміністрацыйна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі

6.11. Правы і абавязкі іншых работнікаў Установы адукацыі ўстанаўліваюцца заканадаўствам, Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Ўстановы адукацыі, іх працоўнымі дагаворамі.

 

РАЗДЗЕЛ  7   ДЫСЦЫПЛІНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ ВУЧНЯЎ

 

 7.1.  Падставамі для прыцягнення  навучэнцаў  да дысцыплінарнай адказнасці з'яўляюцца супрацьпраўнае, віноўнае (наўмыснае ці па неасцярожнасці) невыкананне ці неналежнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго актамі заканадаўства, сапраўдным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Ўстановы адукацыі ў выглядзе наступных дзеянняў (бяздзейнасці):

           спазнення ці нез'яўлення без  уважлівых прычын  на вучэбныя заняткі (заняткі);

          парушэння дысцыпліны падчас адукацыйнага працэсу;

          невыканання без  уважлівых прычын  законнага патрабавання педагагічнага  работніка;

          абразы ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

          распаўсюджвання  інфармацыі, што наносіць шкоду здароўю  навучэнцаў;

          пашкоджання  будынкаў, збудаванняў, абсталяваннія ці іншай маёмасці Ўстановы адукацыі;

          незахавання (парушэння) патрабаванняў заканадаўства  аб  ахове здароўя, пажарнай бяспекі;

          распіццё  алкагольных напояў, слабаалкагольных напояў, піва, ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных,  таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў у будынках  і на тэрыторыі Ўстановы адукацыі або з'яўленне ў   вызначаных месцах у стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап'янення;

            курэння (спажывання) тытунёвых вырабаў у будынках і на тэрыторыі Ўстановы адукацыі;

           іншых супрацьпраўных дзеянняў (бяздзейнасці).

7.2. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваюцца навучэнцы, якім на момант здзяйснення дысцыплінарнага праступка споўнілася 14 гадоў, а навучэнцаў з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця  17 гадоў.

 7.3.  За здзяйсненне дысцыплінарнага праступкада  навучэнца могуць быць  прыменены  наступныя меры дысцыплінарнага спагнання:

           заўвага;

           вымова;

           адлічэнне.

 7.4.  Навучэнцы могуць быць адлічаны  з Установы адукацыі  па  наступных падставах:

            працяглая адсутнасць (больш трыццаці дзён)  без уважлівых прычын  на  вучэбных  занятках на працягу навучальнага года;

            сістэматычнае (паўторнае на працягу навучальнага года) невыкананне ці неналежнае выкананне абавязкаў навучэнцаў, калі да яго раней  прымяняліся  меры дысцыплінарнага спагнання.

7.5.Адлічэнне як мера дысцыплінарнага спагнання не  прымяняецца да:

             навучэнца, які  не   завяршыў засваенне  зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы  спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для  асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю,  які не  прайшоў  выніковую атэстацыю за перыяд атрымання агульнай базавай адукацыі пры засваенні  зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі;

            навучэнца, які  не дасягнуў ўзросту шаснаццаці гадоў.

7.6. Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання  належыць кіраўніку Ўстановы адукацыі. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання павінны ўлічвацца  цяжкасць дысцыплінарнага праступка,  прычыны і абставіны, пры якіх ён здзейснены, папярэднія паводзіны   навучэнца.

7.7. Прымяненне ў якасці меры дысцыплінарнага спагнання адлічэння да непаўналетняга навучэнца дапускаецца толькі пасля ўведамлення Ўстановай адукацыі адпаведнай камісіі па справах непаўналетніх меснага выканаўчага і распарадчага органа.

7.8. Навучэнец можа быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці не пазней 1 месяца з дня выяўлення дысцыплінарнага праступка (дзень, калі пра праступак стала або павінна было стаць вядома  педагагічнаму работніку Ўстановы адукацыі), не улічваючы час хваробы навучэнца, знаходжання яго на канікулах.  Дысцыплінарнае спагнанне да непаўналетняга навучэнца можа быць прыменена не раней чым праз 7 каляндарных дзён пасля накіравання ўведамлення аднаму з яго законных прадстаўнікоў.

        Меры дысцыплінарнага спагнання да навучэнца не могуць быць прыменены пазней 6 месяцаў з дня здзяйснення дысцыплінарнага праступка.

7.9. Рашэнне аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання да навучэнца афармляецца загадам кіраўніка Ўстановы адукацыі. Загад кіраўніка Ўстановы адукацыі аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання аб’яўляецца навучэнцу пад роспіс на працягу 3 каляндарных дзён (у тэрмін устаноўлены для аб’яўлення загада не уваходзіць час хваробы навучэнца, знаходжанне яго на канікулах).

7.10. Навучэнец , які не азнаёміўся з загадам аб прымяненні дысцыплінарнага спагнання, лічыцаа не прыцягнутым да дысцыплінарнай адказнасці.

7.11. Установа адукацыі на працягу 5 каляндарных дзён з дня прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці непаўналетняга навучэнца інфармуе пра гэта ў пісьмовай форме аднага з яго законных прадстаўнікоў.

7.12. Звесткі аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання заносяцца ў асабовую справу навучэнца.      

7.13. Навучэнец лічыцца не прыцягнутым да дысцыплінарнай адказнасці, калі на працягу 1 года з дня прымянення да яго меры дысцыплінарнага спагнання ён не будзе паўторна прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, пры гэтым дысцыплінарнае спагнанне пагашаецца аўтаматычна без выдання загада.

7.14. Кіраўнік Установы адукацыі мае права датэрмінова зняць меру дысцыплінарнага спагнання па ўласнай ініцыятыве або просьбе навучэнца. Датэрміновае зняцце дысцыплінарнага спагнання афармляецца загадам.

 

РАЗДЗЕЛ 8.КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ

МАЁМАСЦІ. ФІНАНСАВАЯ І ГАСПАДАРЧАЯ

ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

 

8.1. Маёмасць Установы адукацыі знаходзіцца ва ўласнасці Заснавальніка і  належыць Установе адукацыі на праве аператыўнага кіравання.

         Валоданне, карыстанне і распараджэнне гэтай маёмасцю Ўстанова адукацыі ажыццяўляе ў межах, вызначаных заканадаўствам.

8.2. Маёмасць Установы адукацыі складаюць асноўныя фонды і  абаротныя  сродкі, іншыя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе Ўстановы адукацыі.

8.3. У выпадку ажыццяўлення Ўстановай адукацыі дзейнасці, якая прыносіць прыбыткі, атрыманыя ад такой дзейнасці прыбыткі і набытая за кошт іхмаёмасць, паступаюць у самастойнае распараджэнне Ўстановы адукацыі і ўлічваюцца на асобным балансе, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.

8.4.Крыніцамі фарміравання маёмасці Ўстановы адукацыі з'яўляюцца:

           маёмасць, перададзеная Ўстанове адукацыі Заснавальнікам;

           прыбыткі, атрыманыя за кошт ажыццяўлення дзейнасці, якая адпавядае мэтам і прадмету дзейнасці Ўстановы адукацыі;

           бязвыплатная (спонсарская) дапамога юрыдычных і фізічных асоб;

           іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам.

8.5. Установа адукацыі не мае права без згоды ўласніка адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй  маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, вылучаных ёй, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

8.6.  Работнікі  Ўстановы адукацыі і  навучэнцы  абавязаны  беражліва адносіцца   да будынкаў, збудаванняў, абсталявання, транспартных сродкаў і іншай маёмасці Ўстановы адукацыі, выкарыстанне  якой павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прызначэннем маёмасці, санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

 

 

РАЗДЗЕЛ 9. ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ

ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ. СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ

 

9.1.Кіраванне Ўстановай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь  аб адукацыі,  Палажэннем   аб агульнаадукацыйнай  ўстанове, іншымі актамі заканадаўства, Статутам і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.

9.2. Да выключнай  кампетэнцыі Заснавальніка адносяцца:

             прыняцце рашэння пра стварэнне, рэарганізацыю і ліквідацыю Ўстановы адукацыі;

             зацвярджэнне  Статуту Ўстановы адукацыі, змяненняў  і (ці)  дапаўненняў,  якія ўносяцца  ўСтатут Установы адукацыі;

             вызначэнне прадмета, мэт і задач дзейнасці Ўстановы адукацыі;

             ажыццяўленне функцый кантролю за выкарыстаннем і захаваннем  маёмасці.

         Заснавальнік рэалізуе іншыя правы і абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам.

9.3. Заснавальнік Установы адукацыі забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Ўстановы адукацыі.

9.4.Непасрэднае кіраванне Ўстановай адукацыі ажыццяўляе дырэктар у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і сапраўдным Статутам.

9.5.Дырэктар Установы адукацыі прызначаецца на пасаду і вызваляецца з пасады начальнікам аддзела адукацыі Расонскага райвыканкама па ўзгадненні з Заснавальнікам і  Упраўленнем  адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

9.6. Кіраўнік Установы адукацыі:

          дзейнічае ад імя Ўстановы адукацыі без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі  яе дзейнасці;

         выдае загады, складае дагаворы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў  банках у межах сваёй кампетэнцыі;

           арганізуе кіраванне  вучэбнай, выхаваўчай, навукова-метадычнай  работай супрацоўнікаў Установы адукацыі;

           кіруе  работай  па інтэграцыі Ўстановы адукацыі ў міжнародную адукацыйную і навуковую супольнасць;

            зацвярджае  структуру і штатны расклад у межах устаноўленай колькасці і выдаткаў на ўтрыманне;

           ажыццяўляе прыём і звальненне непедагагічных  работнікаў, зацвярджае іх  рабочыя  інструкцыі;

            прымяняе  меры заахвочвання і дысцыплінарнага  спагнання да работнікаў;

           рэалізуе іншыя паўнамоцтвы, устаноўленыя  актамі заканадаўства і сапраўдным Статутам.

9.7. Кіраўнік Установы адукацыі ў дзейнасці па кіраванні Ўстановай адукацыі ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання Ўстановы адукацыі.

9.8. Асноўным органам самакіравання Ўстановы адукацыі з'яўляецца  савет  Ўстановы адукацыі, які ўзначальвае кіраўнік Установы адукацыі.

         Савет  складаецца з 15 чалавек: 75% - педагагічныя  работнікі, 25% - прадстаўнікі грамадскасці (законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, навучэнцы).

   Дзейнасць Савета Ўстановы адукацыі вызначаецца Палажэннем аб Савеце Ўстановы адукацыі.

9.9.  Органам самакіравання  Ўстановы адукацыі з’яўляецца педагагічны савет. Дзейнасць педагагічнага савета Ўстановы адукацыі вызначаецца Палажэннем аб педагагічным савеце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. 

9.10. З мэтай аказання садзеяння ў забеспячэнні дзейнасці і развіцця ва Ўстанове адукацыі  ствараецца папячыцельскі савет, які арганізуе сваю работу ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі, Палажэннем аб папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі, іншымі актамі занадаўства, сапраўдным Статутам.   

9.11. З ліку законных прадстаўнікоў навучэнцаў Ўстановы адукацыі ствараецца бацькоўскі камітэт, якія з’яўляецца органам самакіравання Ўстановы адукацыі. Бацькоўскі камітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі,  Палажэннем аб  бацькоўскім камітэце ўстановы адукацыі, іншымі актамі занадаўства, сапраўдным Статутам.   

9.12. У мэтах рэалізацыі мэт і задач Ўстановы адукацыі, удасканалення навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў, павышэння якасці адукацыі ва Ўстанове адукацыі могуць стварацца метадычны савет, савет прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх і іншыя органы самакіравання, якія дзейнічаюць на аснове адпаведных палажэнняў, якія  зацвярджаюцца Саветам Установы адукацыі.

 

          

 РАЗДЗЕЛ10. УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ І ПАРАДАК КАНТРОЛЮ

ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

 

10.1. Установа адукацыі ажыццяўляе аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў сваёй дзейнасці,  прадстаўляе  статыстычную і іншую справаздачнасць ва ўстаноўленым  парадку, а таксама аператыўную інфармацыю аб  выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці Заснавальніку.

10.2. Установа адукацыі  абслугоўваецца  цэнтралізаванай бугалтэрыяй аддзела адукацыі Расонскага раённага выканаўчага камітэта.

10.3. За непрадастаўленне  і (ці) скажэнне справаздачнасці, парушэнне тэрмінаў яе  прадастаўлення  службовыя асобы Ўстановы адукацыі нясуць устаноўленую  заканадаўствам адказнасць.

10.4. Кантроль за дзейнасцю Ўстановы адукацыі ажыццяўляецца Заснавальнікам і Ўпаўнаважаным органам.

         Рэвізіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Ўстановы адукацыі праводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

10.5. Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя ажыццяўляць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, ажыццяўляюць дзейнасць па праверцы адпаведнасці адукацыі адукацыйнаму стандарту, навучальна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, адукацыйнай дзейнасці,  патрабаванням заканадаўства.

10.6. Установа адукацыі ажыццяўляе комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, які ўключае самаправерку, самаацэнку адукацыйнай дзейнасці (самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі).

        Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі вызначаюцца кіраўніком Установы адукацыі.

 

 РАЗДЗЕЛ 11. РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ ЎСТАНОВЫ

 

   11.1.Рашэнне аб ліквідацыі дзяржаўнай Установы адукацыі прымаецца Заснавальнікам на падставе  ацэнкі  наступстваў такой ліквідацыі з улікам колькасці  асоб, якія падлягаюць  навучанню  на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на гэтай тэрыторыі.

11.2. У выпадку спынення дзейнасці Ўстановы адукацыі  Заснавальнік прымае меры па  пераводу     навучэнцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх  навучэнцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку,  устаноўленым   Урадам Рэспублікі Беларусь.

11.3. Пры рэарганізацыі Ўстановы адукацыі ў форме далучэння да яе іншай юрыдычнай асобы Ўстанова адукацыі лічыцца рэарганізаванай з моманту занясення ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў запісу  аб  спыненні  дзейнасці далучанай юрыдычнай асобы.

11.4. Акт перадачы   зацвярджаецца Ўласнікам маёмасці Ўстановы адукацыі ці органам, які прыняў рашэнне  аб рэарганізацыі Ўстановы адукацыі, калі іншае не ўстаноўлена  Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

11.5. Уласнік маёмасці Ўстановы адукацыі ці орган, які прыняў рашэнне  аб  ліквідацыі Ўстановы адукацыі, абавязаны неадкладна пісьмова паведаміць пра гэта органу, што здзяйсняе рэгістрацыю Ўстановы адукацыі.

11.6. Уласнік маёмасці Ўстановы адукацыі,  які прыняў рашэнне  аб ліквідацыі, прызначае ліквідацыйную камісію (ліквідатара) і ўстанаўлівае ў адпаведнасці з заканадаўствам парадак і тэрміны ліквідацыі, калі іншае не ўстаноўлена  заканадаўчымі актамі.

11.7. Ліквідацыйная камісія змяшчае ў органах друку, у якіх публікуюцца дадзеныя  аб рэгістрацыі юрыдычных асоб, публікацыю  аб  ліквідацыі Ўстановы адукацыі і  аб  парадку і тэрміне заявы патрабаванняў яго крэдыторамі. Гэты тэрмін не можа быць меней двух месяцаў з моманту публікацыі пра ліквідацыю.

11.8.Ліквідацыйная камісія прымае ўсе магчымыя меры да выяўлення крэдытораў і атрыманню дэбіторскай запазычанасці, а таксама пісьмова апавяшчае крэдытораў пра ліквідацыю Ўстановы адукацыі.

Пры гэтым ажыццяўленне аперацый па рахунках Установы адукацыі, здзяйсненне ім  здзелак, не звязаных  з ліквідацыяй, не дапускаюцца.

11.9. Пасля заканчэння  тэрмінаў для прад'яўлення патрабаванняў крэдыторамі, ліквідацыйная камісія складае прамежкавы ліквідацыйны баланс, які ўтрымлівае  звесткі  аб складзе маёмасці Ўстановы адукацыі, пераліку прад'яўленых крэдыторамі патрабаванняў, а таксама пра вынікі іх разгляду.

11.10. Прамежкавы ліквідацыйны баланс зацвярджаецца Ўласнікам маёмасці  Ўстановы адукацыі.

11.11. Ліквідацыйная камісія складае ліквідацыйны баланс, які зацвярджаецца Ўласнікам маёмасці Ўстановы адукацыі.

11.12.Ліквідацыя Ўстановы адукацыі лічыцца завершанай, а Ўстанова адукацыі  ліквідаванай, з даты ўнясення органам,  які рэгіструе,  запісу ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў  аб  выключэнні Ўстановы адукацыі з гэтага рэгістра.