ТАПАНІМІЧНЫ СЛОЎНІК

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Клясціцкая  дзіцячы сад-сярэдняя школа

імя У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Проход по ссылкам навигации

Горячие новости

24.07.2018
Коллекция одежды делового стиля для учащихся к 2018/2019 уч.г.

подробнее...

24.07.2018
Участие в военно-историческом фестивале

подробнее...

25.06.2018
Поздравляем участников конкурса "Магия пера"

подробнее...

25.06.2018
Экскурсия в школьный музей

подробнее...

25.06.2018
По правилам дорожного движения

подробнее...

Контактная информация

Адрес: 211463 аг.Клястицы ул. Центральная 60

Телефон: 5-49-98

Адрес электронной почты: klya_sh@vitebsk.by

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

У апошнія гады знікаюць назвы ўрочышчаў, назаўсёды для беларускай гісторыі  страчваецца вялізны пласт культуры. Даўно ўжо зніклі  хутары, першакрыніцы назваў урочышчаў. Старыя людзі са сваімі сялібамі, садамі, вуліцамі і ладам жыцця  адыходзяць. Разам з імі страчваюцца назвы  і гісторыі ўзнікнення ўрочышчаў, што вядзе да збяднення нашай спадчыны.

             Дарослыя добра памятаюць шмат чаго пра свае мясціны, а вось у дзяцей наўрад ці застанецца што ў памяці. Старыя людзі ведаюць каля 30 назваў урочышчаў сваіх мясцін, сярэдняга ўзросту – 20, а маладыя - усяго толькі 5-6. Адсюль відавочна, што трэба знаёміць дзяцей з мясцовымі геаграфічнымі назвамі.  Гэтая маленькая праца - цаглінка ў падмурак нашай культуры.

           Яшчэ Ян Баршчэўскі ў XIX  стагоддзі пісаў, што Расоншчына край азёр і балот. Некалькі дзесяцігоддзяў назад літаральна па ўсёй тэрыторыі на ўзлесках размяшчаліся вёскі, хутары, асабліва каля  рэк  і азярынаў. Да пачатку ХХ стагоддзя можна было бачыць  памесці,ці панскія двары. Сёння такіх сядзібаў практычна не засталося, і толькі ўпамяці старэйшых жыхароў захоўваюцца назвы мясцінаў, якія непасрэдназвязаны з прозвішчамі і імёнамі колішніх гаспадароў. Па сельскім савеце засталосямноства тапонімаў, назвы якіх і сёння дапамагаюць арыентавацца намясцовасці.

       Легенды і паданні складаюць адну з важнейшых частак беларускага народнага эпасу. Яны таксама дапамагаюць раскрыць тайны многіх  назваў.Акрамя гэтага  ў іх знайшлі адлюстраванне прымітыўны светапогляд нашых далёкіх продкаў, іх уяўленні аб прыродзе, чалавеку, аб яго працоўнай дзейнасці, аб маральных асновах грамадства. 

       Трэба пашыраць цікавасць да культуры і гісторыі свайго краю, трэба не забывацца на тое, што асаблівасці пэўнай мясцовасці могуць проста знікнуць, калі знікне памяць пра іх.

       Наш абавязак – сабраць усе даступныя звесткі пра мінуўшчыну Расоншчыны, каб мець магчымасць азнаёміцца з паданнямі, якія захаваліся да нашага часу, а таксама паспрабаваць зацікавіць тых, хто мае інтарэс да гісторыі малой радзімы.

       Прапануем вашай увазе краязнаўчы тапанімічны слоўнік Клясціцкага сельскага савета, які апавядае пра гістарычныя падзеі і гістарычных асоб, пра паходжанне вёсак, урочышчаў і іх назваў, прыродныя аб’екты.

       Пры складанні выкарыстоўваліся вусныя і гістарычныя крыніцы, а таксама спецыяльная літаратура, матэрыялы са сродкаў масавай інфармацыі.

       Спадзяёмся, што наша праца паспрыяе фарміраванню ўстойлівай цікавасці да нацыянальнай культуры і ўсведамленню яе самабытнасці.

 

                                                                                           І сёлаў імёны - як гукі цымбалаў...

Пятрусь Броўка

         У аснове нашай вечна юнай любві да радзімы, незалежна ад таго, пішам яе з вялікай ці з малой літары, ляжаць многія фактары. I сярод іх, несумненна, найважнейшае месца займае наша прыхільнасць да засвоеных ад самага дзяцінства слоў, якімі названы вёскі, рэкі і азёры, палі і лугі. Такія назвы ў навуковай літаратуры прынята перадаваць запазычаным з грэчаскай мовы словам - "тапаніміка", у якім “topos перакладаецца як месца, мясцовасць, а “оnoma - імя. Значыць, тапаніміка - гэта навука аб геаграфічных назвах, іх паходжанні, сэнсавым значэнні, змяненні, напісанні, вымаўленні і перадачы з адной мовы на другую. Тапонімы падзяляюцца на некалькі класаў:

гідронімы — геаграфічныя назвы водных аб’ектаў (рэказёраўмораў і г. д.);

аронімы — назвы ўзнятых формаў рэльефу (гор, хрыбтоў);

айконімы — назвы населеных месцаў;

гадонімы – назвы вуліц;

мікратапонімы — назвы невялікіх аб’ектаў (крыніцаў, калодзежаў, сенакосаў і г. д.), якія вядомыя толькі абмежаванаму колу людзей, якія пражываюць на дадзенай тэрыторыі.

У дадзенай рабоце нас цікавіць паходжанне назваў геаграфічных аб’ектаў нашай мясцовасці. Справядліва лічыцца, што чым больш старая паводле ўзнікнення назва, тым яна найдаражэйшая, бо яна прыйшла ад далёкіх прашчураў, мае пэўны сэнс, адлюстроўвае гісторыю ці побыт іх жыцця.

       

            Актуальнасць дадзенай работы абумоўлена неабходнасцю вывучэння культурнай і гістарычнай спадчыны родных мясцін, захавання народных традыцый, развіцця сучаснай вёскі.

            Тапонімы – гэта ні з чым не параўнальная багацейшая крыніца для даследчыкаў гісторыі, этнасу Расонскага краю. Яны захоўваюць у сваім складзе самую разнастайную інфармацыю аб гістарычным, эканамічным, культурным жыцці народа, прыродна-геаграфічных умовах краю, гаспадарчай дзейнасці людзей. Каштоўнасць тапонімаў  у тым, што яны даюць нам уяўленне аб унутраным свеце людзей, нашых продкаў, аб тым, як яны ўспрымалі рэчаіснасць, што і як вылучалі ў навакольным свеце.

            Назвы – гэта перш за ўсё помнікі вуснай народнай творчасці, і ставіцца да іх трэба з пашанай. Дзівосная, усеахопная здольнасць геаграфічных назваў - праз сотні і тысячы гадоў захоўваць звесткі пра першапачатак таго ці іншага месца - зацікавіла нас. Менавіта таму мы  і ўзяліся за збор матэрыялаў аб назвах вёсак, вуліц, вадаёмаў і ўрочышчаў нашага сельскага савета.

            Чаму так названа? Дзе вытокі кожнай назвы? Што хаваецца за назвай? Адказы на гэтыя пытанні мы знайшлі ў літаратуры, у размовах з людзьмі сталага ўзросту, калі збіралі звесткі аб  назвах.Мы сустракалася з жыхарамі розных вёсак, якія ў асноўным і называлі мясцовыя ўрочышчы. Асобным тапонімам яны давалі тлумачэнні, што з’яўляюцца адрознымі ад тлумачэнняў у даведніках.

             У дадзеным даследаванні сабраны назвы ўрочышчаў, населеных пунктаў, вуліц, невялікіх аб’ектаў Клясціцкага сельскага савета Расонскага раёна Віцебскай вобласці.

            Геаграфічная мясціна сама сябе ніяк не называе. Імя ёй прысвойвае чалавек, як і самому сабе. Таму гэтыя імёны ў граматыцы і называюцца ўласнымі. Земляроб, пасяляючыся ў пэўнай мясціне, углядаецца ў навакольны краявід, перш чым знайсці трапнае слова, якім можна назваць сваю аселасць. Малады бор можа быць выцераблены, а назва, якую чалавек даў паселішчу пры ім - Доўгі Бор, Чырвоны Бор - застаецца навечна. Балота знікае ў выніку асушальных работ, а назва застаецца.

     Шмат назваў урочышчаў утворана ад уласных імёнаў, прозвішчаў, мянушак людзей, ад асаблівасцей рэльефу, глебы, месца размяшчэння. Гісторыка-геаграфічны і семантычны аналіз  назваў па значэнні можна падзяліць на некалькі груп.

 

  1.  Назвы, якія адлюстроўваюць прыродныя ўмовы мясцовасці. Да іх адносяцца найменні, якія паказваюць адметнасць геаграфічнага становішча (Запруддзе); адлюстроўваюць характар рэльефу (Каўшаватае, Горы); сведчаць пра грунтова-глебавыя ўмовы мясцовасці (Глінішча, Каменцы); звязаны з раслінным светам (Куры, Дубавое, Амшарына Вялікая і Малая, Чырвоны бор).

                                                                        

      Запруддзе - 9-5 тысячагоддзе да н.э. (мезаліт). Асноўны занятак насельніцтва– паляванне, збіральніцтва і рыбалоўства. Назва звязана з геаграфічным становішчам.[ 3, с.22]

       Ніўё, Трайное - 2 тысячагоддзе да н.э.(бронзавы век). На тэрыторыі Расонскага раёна пачаўся бронзавы век. У бронзавым веку адбыліся змены ў гаспадарчым і грамадскім жыцці людзей. Значна вырасла роля жывёлагадоўлі, земляробства, што прывяло да ўтварэння лішкаў прадуктаў. А каб гэта адбылося, людзі асушалі балоты і такім чынам адваёўвалі ўрадлівыя глебы.

[3, с 22]

    Каўшаватае, Горы -  2 тысяча- годдзе да н.э.( бронзавы век). Населены пункт названы паводле  характара рэльефа.[3, с.22]

     Глінішча - 5-4 тысячагоддзе да н.э. (неаліт). Для яго характэрна з’яўленне больш дасканалых прылад працы, глінянага ляпнога посуду, а месца забору гліны назвалі Глінішча.

      Каменцы -  95-14 тысяч гадоў таму адбылося апошняе паазерскае зледзяненне. З гэтым зледзяненнем звязана фарміраванне рэльефу. І вялікая колькасць камянёў, пакінутых пасля ледніку, сталі падставай для ўзнікнення назваў.

      Куры, Дубавое, Амшарына Вялікая і Малая, Чырвоны бор, Паддуб’е - 9-5 тысячагоддзе да н.э. (мезаліт). Асноўны занятак насельніцтва – паляванне, збіральніцтва і рыбалоўства. Назвы звязана з раслінным светам.[3, с.22]

 

  1.  Назвы, якія звязаны з працоўнай дзейнасцю і сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі жыцця людзей. Да іх адносяцца найменні, якія адлюстроўваюць умовы жыцця, побыт людзей, традыцыі (Зарочына, Манахаў мост, Гарбаты мост, Курганы); звязаны з працоўнай дзейнасцю людзей і з іх старажытнымі промысламі (Кавалёва, Гвазды, Лямно, Лычніца, Пакава).

                                                               

       Курганы - у 6-8 стагоддзях Расоншчыну насялялі плямёны банцараўскай культуры. Асноўным тыпам пахаванняў у банцараўцаў былі курганныя могільнікі. Курган насыпаўся ў адзін прыём суродзічамі, якія складалі адну абшчыну. Некалькі курганоў з глінянымі ўрнамі, напоўненымі перапаленымі касцямі людзей і жывёл ўтваралі вал. [3, с.24]

      Кавалёва, Гвазды, Пакава - 7 стагоддзе да н.э.(жалезны век). З крыцы ў кузнях атрымлівалі жалеза высокай якасці, з якога выраблялі прылады працы, зброю. Майстроў кузнечнай справы называлі кавалямі, адсюль і назва.[3, 23]

     Манахаў мост, Гарбаты мост - у пачатку 2-га тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Расоншчыны пачаўся бронзавы век. Паселішчы размяшчаліся ўздоўж берагоў рэк, паблізу азёр.  Каб пераправіцца з аднаго берага на другі будавалі масты. [3, с.22]

      Лямно – у 8-9 стагоддзі адным з важных элементаў сярэдневяковага грамадства была сельская абшчына. Галоўнымі ў сельскай абшчыне былі гаспадарчыя функцыі. Сельская абшчына захоўвала аграрныя традыцыі, што прадугледжвала вырошчванне лёну для шматлікіх гаспадарчых патрэб.[3, с.26]

    Лычніца - у 8-9 стагоддзі адным з важных элементаў сярэдневяковага грамадства была сельская абшчына. Галоўнымі ў сельскай абшчыне былі гаспадарчыя функцыі. Сельская абшчына захоўвала аграрныя традыцыі, сялянскія звычаі, абрады. Пляценне лапцей з лыка мела шырокае распасюджанне ў гэты перыяд.[3, с.26]

 

  1.  Назвы, якія звязаны з прозвішчамі і імёнамі, мянушкамі людзей. Магчыма, першапасяленцаў ці заснавальнікаў (Глушнева, Буланы, Варкіны пожні, Цялёпіны пожні).

                                                            

      Глушнева, Буланы, Цялёпіны пожні, Варкіны пожні - у 8-9 стагоддзях працягвалася рассяленне славян, узніклі новыя сацыяльныя з’явы, фарміраваліся дзяржаўныя ўтварэнні. Родаплемянное грамадства знаходзілася на стадыі ваеннай дэмакратыі, пры якой ужо зараджалася сацыяльная няроўнасць. У гэты час назвы пасяленням даваліся па імёнах і прозвішчах тых, хто займаў у абшчыне, адметнае становішча, ці па імені чалавека, які першым пасяліўся ў дадзенай мясцовасці.[3, с.26]

 

  1.  Назвы, якія звязаны з земляробчай тэматыкай. Адваёўваючы ворную зямлю ў лясоў, у балотнай дрыгвы, каб расціць збажыну. (Ніўё, Доўгае, Трайное).

                                                           

      Ніўё, Трайное, Доўгае - 2 тысячагоддзе да н.э. На тэрыторыі Расонскага раёна пачаўся бронзавы век. У бронзавым веку адбыліся змены ў гаспадарчым і грамадскім жыцці людзей. Значна вырасла роля жывёлагадоўлі, земляробства, што прывяло да ўтварэння лішкаў прадуктаў. А каб гэта адбылося, людзі асушалі балоты і такім чынам адваёўвалі ўрадлівыя глебы.[3, с.22]                                            

5. Назвы, якія звязаны сваім паходжаннем з асаблівасцямі водных аб'ектаў, у тым ліку з назвамі рэк і азёр (Дабруцкі амут).

                                                                   

      Дабруцкі амут -  2 тысячагоддзе да н.э. (бронзавы век). Урочышча названа паводле геаграфічных асаблівасцей водных аб’ектаў.[3, с.22]

Вынік

       Вынікам праведзенага даследавання стаў слоўнік тапонімаў  Клясціцкага сельскага савета, які падае сціслыя гісторыка-геаграфічныя характарыстыкі назваў вёсак,  урочышчаў, водных аб’ектаў і іншых малавядомых геаграфічных аб’ектаў. (Дадатак 1)

       Тапанімічны мясцовы слоўнік  змяшчае айконімы, гідронімы, гадонімы і мікратапонімы. Усе даследаваныя аб’екты маюць свой пэўны адрас у выглядзе геаграфічнага імя.

Усяго даследавана больш 70  назваў аб’ектаў. Мною дадзена навуковае і народнае тлумачэнне паходжанняў назваў, называюцца верагодныя версіі іх паходжанняў. Для больш змястоўнага раскрыцця этымалогіі назваў  выкарыстаны легенды і паданні, звязаныя з аб’ектамі даследавання.

Літаратура:

  1. 1.Юрэвіч, У. Слова жывое, роднае, гаваркое... - Мн., Юнацтва, 1992. - 270 с.
  2. Шур Васіль. Беларускія тыпы паселішчаў і іх назвы.// Геаграфія: праблемы выкладання, № 4, 1998
  3. Памяць. Расонскі раён - Мн., 1994.

 

  1. Матэрыялы з  архіва Клясціцкага сельскага савета.
  2. Наследие Полоцкой земли. Выпуск 10. Полоцкое книжное издательство, 2010. -63 с.
  1. rossony.vitebsk-region.gov.by 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 1

                                                    ТАПАНІМІЧНЫ СЛОЎНІК

 Прапануем вашай увазе краязнаўчы тапанімічны слоўнік Клясціцкага сельскага савета, які апавядае пра гістарычныя падзеі і гістарычных асоб, пра паходжанне вёсак, урочышчаў і іх назваў, прыродныя аб’екты.

          Пры складанні выкарыстоўваліся вусныя і гістарычныя крыніцы, а таксама спецыяльная літаратура, матэрыялы са сродкаў масавай інфармацыі.

          Спадзяёмся, што наша праца паспрыяе фарміраванню ўстойлівай цікавасці да нацыянальнай культуры і ўсведамленню яе самабытнасці.

АЙКОНІМЫ

На слыху з дзяцінства знаёмыя словы:

У іх назвы рэчак, палёў і азёраў.

-Завулак Садовы, сцяжынка Лясная,-

Любімыя назвы я ўсё паўтараю.

Гісторыі попел з цаглінак змятаю,

Тапонім бяру і ў далонях люляю.

Хоць з грэчаскай мовы, ды толькі знаёмы,

Часткова забыты айконім вясковы.

Культурную  повязь хавае крыніца:

У назвах вясковых багацце таіцца.

Яго перадаць пакаленням, вядома,

Мне дапаможа суседзяў размова,

Казкі, легенды, дзядулі, бабулі,

Кніжных паліц, што гады не кранулі,

Мудрыя, трапныя, вечные словы.

З імі заручаны побыт вясковы:

Праца, заняткі, абсяг, краявіды,

Сінск, Доўгі Бор, Галяшы, Мілавіды.

Шмат легенд і паданняў тоіць у сабе кожны куточак Расонскай зямлі. І наш абавязак – сабраць усе даступныя звесткі пра мінуўшчыну вёсак, каб мець магчымасць азнаёміцца з паданнямі, якія захаваліся да нашага часу, а таксама паспрабаваць зацікавіць тых, хто мае інтарэс да гісторыі малой радзімы.

 Напэўна, кожны жыхар вёскі задаваў сабе пытанне, чаму вёска называецца так? Але не кожны шукаў адказ на гэтае пытанне.  І мы вырашылі прайсці па гістарычных сцяжынках нашай вёскі. 

Абухава - в. Расонскага раёна. Паходжанне ад прозвішча Обухов. У цяперашні час вёска не існуе.

Велле - в. Расонскага раёна. Назва ўтворана  ад старажытнарускай асновы – великий. У гады Вялікай Айчыннай вайны пад час карнай апреацыі была спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля вайны так і не аднавілася. У цяперашні час не існуе.

Вялікае Балота – в. Расонскага раёна Клясціцкага сельска савета. У аснове: назва характарыстыкі сведчыць аб наяўнасці балота вялікага памеру.

Забалоцце – в. Расонскага раёна. Паселішча, размешчанае за балотам. У цяперашні час не існуе.

Забор’е – в. Расонскага раёна. Назва-вызначэнне: месца за борам.

Залессе – в. Расонскага раёна. Назва з асновай – лес. Назва характарызуе становішча вёскі за лесам. У цяперашні час не існуе.

Кавалі – в. Расонскага раёна. Змястоўнае значэнне – каваль. Паходжанне вёскі ад назвы занятка – кавальства.

Карчы - в. Расонскага раёна. Назва ўтворана ад асновы корч. Месца, дзе карчавалі дрэвы, пасека. У цяперашні час не існуе.

Клясціцы – в. Расонскага раёна. У аснове назвы балтыйскі тэрмін klesti развівацца, квітнець.

Кульнева – в. Расонскага раёна. Да 1964 г. – Царкавішча. Назва вёскі дадзена ў гонар героя Айчыннай вайны 1812 г. Якава Пятровіча Кульнева.

Лапешчына – в. Расонскага раёна.

Марачкова – в. Расонскага раёна.Назва ўтворана ад прозвішча Морочков.

Палавінкі – Сярэдзінкі – в. Расонскага раёна. Назва ўтворана ад характарыстыкі дарогі – палова дарогі паміж Полацкам і Клясціцамі. У цяперашні час не існуе.

Папялкі - в. Расонскага раёна. Назва паходзіць ад асновы попел. У гады Вялікай Айчыннай вайны насельніцва вёскі знішчылі нямецкія карнікі. У цяперашні час вёска не існуе.

Паўлава - в. Расонскага раёна. Назва паходзіць ад імя Павел.

Пірагі - в. Расонскага раёна. Назва паходзіць ад прозвішча Пірог. У цяперашні час не існуе. Радзіма У. А. Хамчаноўскага – Героя Савецкага Саюза, чыё імя носіць Клясціцкая школа.

Роўнае Поле – в. Расонскага раёна. Назва – характарыстыка мясцовасці: роўная мясцовасць.

Садоўка – в. Расонскага раёна. Корань назвы – сад, што сведчыць аб наяўнасці садоў у населеным пункце.

Сакалішча – в. Расонскага раёна. У аснове назвы – сокал (птушка). Сакалішча – сакалінае месца.

Хоміны – в. Расонскага раёна. Паходжанне ад прозвішча Хомін.

Шалашнікі – в. Расонскага раёна. Назва ўтворана ад асновы шалаш – пабудова лёгкага тыпу.

Юхавічы – в. Расонскага раёна. Паходжанне ад прозвішча Юховіч.

Якубова - в. Расонскага раёна. Паходжанне ад імя Якуб.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ АБ ПАХОДЖАННІ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ

 

Вёска Абухава

Тут колісь быў груд, а на тым грудзе стаяў двор дужа багатага баярына. Жыў той баярын па праўдзе, у веры, і бог быў да яго дужа ласкаў. Вось жа пайшла трывога вялікая, што разбойнік у наш край наехаў, і горш усякага татарына грабіць, і пустошыць, і над народам здзекуецца.

Баярын быў удавец і меў адну дачку, вельмі красную панну. Яго двор быў прыродаю схаваны ад ворага: спераду непраходным балотам, а за балотам і за дваром цягнуліся бясконцыя, адвечныя лясы. Баярын з дачкою, гэта цямячы, былі спакойныя ў сваім двары. Але, знаць, слава пра яго багацце далёка ішла.

I вось раз ноччу, калі ў двары ўсе крэпка спалі, спаў і сам баярын , спала і красная яго дачка, чуе гаспадар праз сон зычны голас:

—  Устаньі выстралі!

Пан прахапіўся, аж нідзе нічога не чуваць. Ён ізноў стаў засынаць ды ізноў чуе:

—  Устань і выстралі!

Ён і гэтым разам, прахапіўшыся і нідзе нічога не бачачы і не чуючы, стаў драмаць ды зноў чуе:

—  Устань і выстралі!

Тады ён ужо мусіў устаць,  пачаў шукаць стрэльбу, а яе няма, толькі абух.  Выйшаў на двор і бачыць, што ліхадзеі ўжо гаспадараць у яго на двары. Ён, тое ўбачыўшы, дужа спалохаўся і як трымаў абух, так і запусціў ім па разбойніках , а сам пабег у пакоі дачку будзіць. Толькі пабудзіў,— чуюць, на двары якісь гоман падняўся. А калі яны выйшлі паглядзець, бачаць — ворагі ў вялікай замешчы хочуць з двара ўцячы ды, не папаўшы ў вароты, ціснуцца на платы, душацца, калечацца, а каторым і ўдалося з двара выбрацца, тыя, чуваць, ратунку крычаць, папаўшы ў балота. Так да раніцы ніводнага з тых ліхадзеяў жывога не засталося, бо ад абуха  ўсе пагінулі, каторыя ў двары падушыліся, каторыя балоце патапіліся, а каторыя патрапілі ў лес, тых звер люты парэзаў.

    Жывуць так баярын  з дачкою, краснаю паннаю, ізноў у багацці і супакоі. Адно нячыстая сіла не дрэмле і пакусы вялікую сілу маюць. I ўпаў наш баярын у вялікі грэх, так што зямля нават здрыганулася. I аступіўся той узгорак, на каторым двор стаяў, і рынуліся мураваныя палацы, і пахавалі пад сабою грэшнага баярына. Дачка ж таго баярына зышла дзесь у далёкі манастыр і там веку даканала. Чэлядзь па свеце разышлася, а двор той штораз болей і болей стаў у балота апускацца і аднае ночы саўсім затануў. Завецца тое месца Абух, або Абухава.

     Там і цяпер у балоце можна абмацаць кавалкі муру.

Г.П.Шліхто 1953 г.н. жыхарка в. Клясціцы

      Вёска Велле

У вёсцы  жыў пан. У яго быў вялікі і прыгожы маёнтак з вялікім садам. І вось у пана нарадзіўся сын. Калі хлопчык падрос і стаў сталым юнаком, бацька падараваў яму землі. Тут пан пабудаваў на ўзвышшы   невялікую царкву з велечнымі  і прыгожымі вежамі. Гэта было вельмі прыгожае месца. Сярод высокіх статных дрэў здалёк віднеліся вялікія званіцы. Панаў сын вельмі любіў наведваць гэтае месца , з вышыні назіраць за наваколлем. З тых часоў велічнае месца Веллем і назвалі.

 

Вёска Вялікае Балота

Даўным-даўно, калі, кажуць, яшчэ і Полацка не было, нейкі багаты пан закапаў, паміраючы, скарб — шмат золата і розных дарагіх рэчаў, нарабаваных у народа. Пачалі шукаць людзі той скарб і сяліцца ўзбоч балота. Дазнаўся пра гэта бог і пабаяўся, што знойдуць бедныя людзі золата. Пан, які закапаў скарб, нібыта быў у вялікай ласцы ў бога. I вось бог, каб захаваць нябожчыкава багацце, ператварыў усе палі за вёскай у багністае вялікае балота, па якім нельга было ступіць. Гэтым самым ён перашкодзіў людзям шукаць скарб багацея. Тыя ж, хто пераступаў мяжу, за якой пачыналася балота, гінулі. Шмат, расказваюць, забрала яно людзей, а скарбу ніхто так і не знайшоў. I ўся бяда ў тым, што людзі ў адзіночку ішлі шукаць скарб.

А трэба было грамадой, усім народам. З таго часу і назвалі людзі сваё паселішча Вялікае Балота.

 

Вёска Галоўчыцы

Усе ведаюць, што праз вёску Галоўчыцы ідзе галоўны шлях да Санкт-Пецярбурга. Можа, і назву вёскі звязалі менавіта за гэтым.

А вось яшчэ адно меркаванне. У далёкія часы жыў у гэтай мясцовасці пан. А звалі яго Галаўня, бо меў вялікую галаву, вялікі розум. Любілі яго людзі, шанавалі, паважалі. А пасля смерці вырашылі людзі, каб нашчадкі памяталі пра добрага чалавека і назвалі сваю вёску Галоўчыцы.

                                     Барадулькіна Н.Я.1942 г.н.

                                     Жыхарка вёскі Галоўчыцы

Вёска Забалоцце

Здарылася гэта  за панскім прыгонам. Была ў пана дачка-прыгажуня, слаўная з прыгожасці на ўсю аколіцу. Каля панскае сялібы бегла невялічкая рэчка. Дачка-прыгажуня вельмі любіла сядзець на беразе гэтай рэчкі. Вада ў ёй была чыстая, як люстэрка. Прыгажуня часта ўглядалася на сваё адлюстраванне ў вадзе і захаплялася сабою.

Але вось аднойчы дачка-прыгажуня загінула. На другі дзень сяляне вылавілі яе цела з рэчкі. У панскай сям'і вялікае няшчасце. Маці прыгажуні не магла дараваць гэтай рэчцы, яна ў злосці закляла яе. Кінула ў чыстую ваду авечае руна, кажучы:

— Згінь, рэчка! Не будзе цябе столькі гадоў, колькі ёсць валасоў воўны на авечым руне.

Так і сталася. Рэчка прапала. На яе месцы паявіліся дрыгва і балота, паросшае лазой...

 

Вёска Забор’е

А было гэта так.  З праваслаўнага манастыра ішлі трое манахаў. Спыніліся на ўзгорку сярод лесу, расклалі агонь. I так павялося з таго часу, што потым ужо заўсёды спыняліся на тым самым месцы. Пасля гэтыя манахі пабудавалі тут сабе забор — загарадзь з тоўстых бярвенняў, каб абараняла іх ад драпежных звяроў. Памалу забор павялічваўся, побач пасяліліся мужыкі, пачалі карчаваць лес і займацца земляробствам.

А жыхароў недалёкага забора пачалі называць заборцамі... Адсюль і назва вёскі. Цяпер ёсць дзве вёскі  Забор’е ў нашым раёне.

 

Вёска Залессе

Даўняя гэта гісторыя. Жыў у адным мястэчку юнак Вамба, які пакахаў Луцэю. Жылі яны ў суседніх вёсках, аднак каханне іх было такім моцным, што яны не зважалі на адлегласць і сустракаліся кожны дзень.

Аднойчы заўважыў закаханых пан і вырашыў звесці Вамбу са свету, а Луцэю ўзяць сабе ў палюбоўніцы. Удалося пану падслухаць размову маладых. Вярнуўся ён дадому злосны і даў свайму цівуну загад зрабіць пастку для хлопца.

Быў поўдзень. Надыходзіў час сустрэчы. Пан схаваўся за кустом шыпшыны і сачыў, калі з’явіцца Луцэя. Пачуўся спеў дзяўчыны. Калі Луцэя падыйшла да кустоў шыпшыны, то з-за яго выскачыў пан і пачаў вязаць ёй рукі. Крык каханай пачуў Вамба. Аднак ён так спяшаўся, што не заўважыў пастку пасярод дарогі  і трапіў у яе. Юнак загінуў. А Луцэя, не вытрымала гора і на тым месцы ператварылася ў бярозку, з якой заўсёды капалі кроплі вады, нібы слёзы па каханні. За тым месцам, дзе загінуў хлопец, вырас непраходны лес. А вёсцы за гэтым лесам далі назву Залессе.

Вёска Кавалі

Жыў на свеце чалавек і не ведаў, чым яму займацца. Усе людзі працавалі, адзін ён быў толькі гультаём. Аднойчы жыхары выгналі яго з вёскі і наказалі:”Пакуль не навучышся якой-небудзь справе, не вяртайся”. І пайшоў чалавек, куды вочы глядзяць. Прыходзіць ён у вёску Плотнікі. А там усе сваёй справай займаюцца. Адзін чалавек пытае ў яго:

-Ты адкуль ідзеш? 

-Я іду сабе справу шукаць. Хачу чаму-небудзь навучыцца.

-Заходзь да нас. Можа, у нашых людзей чаму і навучышся. А не, дык далей пойдзеш.

Назаўтра чалавек пайшоў між людзей хадзіць. Але ніводная справа яму не падабалася, нічога ў яго не атрымвалася. І тут убачыў ён чалавека, які каваў жалеза. І здалося чалавеку, што гэта справа яму па душы. Доўга назіраў ён за справай каваля і вырашыў навучыцца гэтаму рамяству. Спачатку шмат што ў яго не атрымлівалася, але з часам стаў сапраўдным майстрам. Вярнуўся чалавек у сваю вёску, а людзі пытаюцца: “Ці навучыўся ж ты якой справе?”. Паказаў чалавек, на што ён здольны. Стаў рабіць людзям і плугі і бароны, і косы. Нарадзіліся ў яго дзеці і таксама сталі кавалямі, ды такімі, што лепшых і не знойдзеш. З таго часу і пачалі людзі сваю вёску Кавалямі называць, а жыхароў – Кавалеўскімі, Кавалёвамі.

 

 

Вёска Клясціцы (статут аграгарадка атрымала ў 2006 г.)

 

 Клясціцы  - цэнтр Клясціцкага сельскага савета, у які ўваходзяць 20 вёсак.

Я ўпэўнена, што Клясціцы – назва старажытная, як і само пасяленне, якое размешчана на беразе ракі Нішча. Менавіта уздоўж рэк сяліліся нашы продкі. Але вёска не атрымала назву ад ракі.  Тады, адкуль пайшла назва? Дзе шукаць яе тлумачэнне?  Напэўна, пачнём з паданняў.

      У час сустрэчы са старажыламі вёскі высветлілі, што наконт назвы бытуюць два паданні, адно з якіх нас вельмі ўразіла.  

Паданняў і легенд пра назву роднай вёскі

Чытала ды і чула я нямала.

Ды толькі сэрца не прымала аповяда аб месцы клятым.

Сваё на гэты конт я маю меркаванне,

А тайна роднай вёскі вось якая:

Пакутвала ў розныя часы мая радзіма.

Шмат вынесла яна, перажыла,

А клятву: выстаяць і выжыць

Стрымала ў час пакутны, як магла.

Відаць, кляліся мае продкі часта

У любові, у вернасці сваёй зямлі

Таму не можа быць радзіма клятай

Клянуся я, клянёмся мы.

Лічаць, што назва гэтай вёскі паходзіць ад месца, якое называлася “клятым”. Тут стаяла калісьці царква. Да яе будавалася дарога.  Яна амаль што была ўжо зроблена, але раптам пачало ўсе апускацца ў нетры. Гэта выклікала вялікі жах. Людзі, якія тут жылі, аднойчы не заўважылі царкву, і падумалі, што яна правалілася пад зямлю. Яны  вырашылі паслухаць, ці чуваць што-небудзь з-пад зямлі, і пачулі галасы людзей, якія прасілі аб дапамозе. І з таго часу яны сталі зваць гэта месца “клятае”.Так і ўтварылася назва вёскі Клясціцы.

Гэтае паданне можна абвергнуць.  Ці жылі б  вякамі люді на праклятым месцы, прычым жылі дастойна і багата? У падцверджанне гэтаму, што жыццё людзей было далёка не праклятым ёсць наступныя факты:

  1. Жыхары вёскі неаднаразова знаходзілі грошы  XVIII-XIX ст.
  2. Тут,  у Клясціцах, у1763 г. на пастаялым двары нарадзіўся будучы генерал-маёр рускай арміі Айчыннай вайны 1812 года  Якаў Пятровіч Кульнеў.

Першае афіцыйнае ўпамінанне аб Клясціцах выразна бачым у час ваенных падзей Айчыннай вайны 1812 года. У Айчынную вайну 1812 года асаблівую вядомасць атрымала мястэчка Клясціцы.

П.Гес. «Баталия 18-19 июля 1812 г. при Клястицах». Школьны музей

 

Менавіта тут руская армія атрымала свой першы поспех у вайне з напалеонаўскімі войскамі, прыпыніўшы іх рух на Пецярбург.  Каля Клясціц здзейсніў свой гераічны подзвіг генерал-маёр Я.П. Кульнеў.             

  1. У вытрымках з артыкула К.К. Дзятлава, надрукаванага ў часопісе “Русская старина”  у 19 стагоддзі напісана аб слабодцы Клясціцы: “Ныне слободка Клястицы Дриссенского уезда  состоит из почтовой конторы, церкви с постройками, памятника 1812 года             с караульным домиком при нём, волостного управления, училища, больницы, постоялого двора, нескольких мастерских и двух-трёх десятков изб”. В стороне над рекой Нищей лежит небольшой фольварок Клястицы»…
  2. Шукаючы ў энцыклапедыі “Рэгіёны Беларусі” назву вёскі,  сустракаем зноў цікавыя звесткі: у канцы 16 стагоддзя вёска адносілася да Полацкага ваяводства Вялікага княства Літоўскага пад назвай Клясцічы.
  3. Далей, гартаючы старонкі тапанімічнага слоўніка,  шукаем тлумачэнне назвы Клясціцы і знаходзім новую версію паходжання: у аснове назвы Клясціцы ляжыць хутчэй балцкі тэрмін, блізкі да літоўскага klesti,  klesteti, што азначае “развівацца, квітнець” .

І ў цяперашні час вёска застаецца прыгожай, у якой шмат дамоў, прадпрыемстваў.

А ўся гісторыя вёскі змяшчаецца ў школьным музеі.

клясціца

На гэтым можна было б паставіць кропку, калі б да нас у школу не завітаў у 2011 годзе протаірэй праваслаўнага прыхода храма Аляксандра Неўскага горада Пскова Пскоўскай Епархіі Рускай Праваслаўнай царквы Алег Тэор. Яму цікава было даведацца, чаму наша вёска так называецца. Ён уважліва праслухаў усе версіі паходжання назвы, а таксама паданне пра царкву. Было бачна, што ён зацікавіўся назвай нашай вёскі. Прайшло паўгода, і ён зноў наведаўся да нас, але не з пустымі рукамі. Алег Тэор падкінуў нам яшчэ адну версію назвы вёскі. Аказваецца, што назва паходзіць ад адной з частак жорнаў, якая называецца “клясціца”. А са слоў старажылаў вёскі, у далёкія часы на рацэ Нішча быў вялікі вадзяны млын, дзе выкарыстоўваліся жарнавы з дэталлю клясціца.  Нам таксама спадабалася і гэта версія. А Алег Тэор падарыў краязнаўцам фотаздымкі з дэталлю ад  жорнаў. 

Яшчэ лічаць, што назва вёскі Клясціцы ўтварылася ад таго, што тут было вельмі шмат птушак – клястоў.

 

            Вёска Кульнева (ранейшая назва Царкавішча)

Старажылы вёскі гавораць, што такую назву вёска атрымала з-за таго, што ў дадзенай акрузе было шмат цэркваў.

У канцы шасцідзесятых гадоў XXстагоддзя вёска атрымала назву Кульнева ў гонар рускага палкаводца. Непадалёк адсюль месца нараджэння вялікага  і знакамітага палкаводца Якава Пятровіча Кульнева, дарэчы як і яго  пахаванне. У 1812 годзе, калі Беларусь апынулася пад напалеонаўскімі войскамі, у мястэчку Царкавішча рускія вялі абарончыя баі за пераправу праз раку Дрысу. Сілы былі няроўныя, і рускія войскі вымушаны былі адступіць. Пад камандаваннем  Кульнева вёўся цяжкі абарончы бой за пераправу.  Але пры адступленні на гэтай пераправе ён загінуў.

І на помніку, які стаіць на месцы гібелі Якава Пятровіча, выгравіраваны  такія словы:  «…Где колыбель его была, там есть его могила». У час Вялікай Айчыннай вайны помнік выратаваў  жыццё партызанам у час кулямётнага бою. Так як вёска Царкавішча размешчана на месцы трох раёнаў (Расонскага, Полацкага, Верхнядзвінскага), то ў час вайны ў партызан быў умоўны зговар:  «Збіраемся там, дзе адзін певень прапяе, а тры раёны пачуюць».  

              Бараздукоў А.А.1931 г.н.,жыхар в. Кульнева

 

     Вёска Лапешчына

Некалі, даўным-даўно, гэта былі дзіўныя і страшныя мясціны. Там, дзе цяпер вёска, на дзесяткі вёрст навокал распасціралася глухая непраходная багна. Да самага балота падступалі змрочныя, дрымучыя лясы. Ніколі не чуў тут ніхто чалавечага голасу. Толькі вылі па начах воўчыя зграі, глуха рыпелі пад ветрам выгоністыя старыя сосны, уладарна шумелі дубы.

Ды аднойчы прыйшлі людзі. Не ад лёгкага жыцця прыбіліся яны ў гэты куток. Бунтарныя сэрцы шукалі сабе волі і шчасця.Далей ісці не было куды — балота. Іржавая бясконцая вада з асакой і лазой. Нехта нявесела прысвіснуў:

— Ну вось і лапік, хлопцы!

Усю ноч над лапіку гарэлі вогнішчы. Віліся, як дым, неспакойныя людскія думкі. А раніцой з першымі промнямі сонца застукалі ў дрымучым бары сякеры, ляглі ў вянкі звонкія смалістыя бярвенні.Вёску назвалі Лапешчына. А людзям, што прыйшлі сюды, нацярпеўшыся розных прыгод, ды пасівелі без пары, далі прозвішчы Беладзед.

Вёска Марачкова

Даўным-даўно на месцы, дзе зараз знаходзіцца вёска Марачкова, распрасціралася вялікае балота, якое не мела ні канца, ні краю. Казалі, што на тым месцы раслі ягады марошка.

Гэтыя ягады былі такія смачныя, што збіраць іх прыязджалі здалёк, а гэтае месца пачалі называць Марошкава. Аднак час браў сваё, і назва Марошкава ператварылася ў назву Марочкава, а з цягам часу ў Марачкова.

 

       Вёска Палавінкі-сярэдзінкі

Ёсць такое месца Палавінкі-сярэдзінкі недалёка ад вёскі Мілавіды. З гэтым месцам звязана наступная гісторыя.

Даўным-даўно ў вёсцы Чарнавокі жыла прыгожая дзяўчына Марыя. Кахалі яе браты-блізняты з вёскі Мілавіды. Браты таксама ёй падабаліся. Але Марыя не ведала, каму аддаць сваё сэрца. Ішоў час. І вось сабраліся жыхары абедзьвюх вёсак, каб вырашыць, што рабіць закаханым. Вырашылі паставіць дзяўчыну паміж вёскамі, на сярэдзіне дарогі, якая злучала іх. А братоў развялі па вёсках, ды загадалі бегчы насустрач адзін аднаму да дзяўчыны. А той, хто першы дакранецца, стане яе суджаным.

Пабеглі браты да дзяўчыны, а тая стаяла выцягнуўшы рукі да хлопцаў. Прыбеглі хлопцы адначасова, схапілі за рукі, пацягнулі кожны да сябе і разарвалі Марыю на дзве палавінкі. Не вытрымалі браты гора і папрасілі аднавяскоўцаў, каб пахавалі іх разам з каханай. Жыхары так і зрабілі. На месцы той магілы вялікі курган. А месца тое і да нашых дзён называюць Палавінкі-сярэдзінкі.                                

 

       Вёска Папялкі

 

Раней гэта хутар быў акружана сасновымі і яловымі лясамі, дзякуючы якім нават моцныя вятры не трывожылі вёску. Хваёвыя  дрэвы, наглуха зачынілі хутар, нават адшукаць яго было складана.Аднойчы здарылася навальніца, і маланка падпаліла хутар.  Як не крычалі гаспадары, ніхто іх пачуць не мог, ды і полымя ніхто не бачыў, толькі  чорны дым віўся над лесам. Адчулі няладнае на суседніх хутарах, прыбеглі, аднак позна. Толькі папялкі засталіся. З цягам часу месца зарасло лесам, а назва Папялкі  засталася.

Вёска Паўлава

Па аповядах старажылаў, якім раней расказвалі старыя, калісьці ў гэтых месцах быў дрымучы лес, што зліваўся з небасхілам . Спачатку лес адступаў перад невялікімі палянкамі, а пазней яны злучыліся ў шырокія палі і лугі. Але лес канчаткова не здаўся, ён глыбока пусціў сваё карэнне ў тарфянікі, яры, берагі рэчак і сыпучыя пяскі... Многія вёскі яшчэ і цяпер размешчаны на ўзлеску ці на палянах вакол яго...

        У тутэйшых лясах калісьці хаваўся з атрадам атаман Ніл і яго сыны Сяргей, Якуб, Павел. Выступаў ён ці супраць польскіх захопнікаў, літоўскіх князёў, ці рускіх памешчыкаў, цяпер цяжка сказаць. Відаць, супраць тых і другіх. Улады называлі Ніла злодзеем, як і ўсіх, хто выступаў супраць паноў, клялі яго. Пазней, месца, дзе размяшчаўся атрад Ніла, назвалі клятым, пасля Клясціцы. Яго сыны   сталі рассяляцца па вёсках. Нейкая частка былых нілаўцаў пасялілася ў даволі глухім месы  з Сяргеем , і забудавалі невялікую вёсачку Сяргеева. Некаторыя - з Паўлам, і з’явілася вёска Паўлава, А астатнія- з Якубам- там з’явілася Якубова. 

                                                   Л.С.Лапаціна 1936 г.н жыхарка а.г.Клясціцы

Вёска Пірагі

Жыла  ў гэтай весцы   дзеўка  Лёдзя. І была яна непрыгожая і вельмі лянівая. Пакахала  Лёдзя  хлопца  Броню. Завіхалася яна каля яго і так і сяк, але хлопец не звяртаў на яе ўвагі. Тады вырашыла  Лёдзя звярнуцца да чараўніцы, каб тая дапамагла ей заваражыць Браніслава. Чараўніца параіла дзеўцы злавіць жабу, забіць яе і зварыць. Пасля гэтага парубіць жабу на меленькія кавалачкі, пацерці, і гэты парашок дабавіць у пірагі і паднесці самой гэтаму хлопцу. Як сказала чараўніца, так  Лёдзя і зрабіла. Запрасіла яна хлопца да сябе ў госці. Але маці хлопца западозрыла нешта нядобрае і кажа сыну: “У Лёдзі  можаш есць усё, акрамя той стравы, якую яна паднясе і скажа, што прыгатавала сама”.

Лёдзя не ўмела гатаваць і  Бронік падумаў, што пірагі  прыгатавала не яна, бо былі яны румяныя  ды  і  дух ішоў ад іх прыемны . З таго часу пачалі людзі заўважаць, што   здарылася нешта няладнае з Бронікам. Як выйдзе Лёдзя з хаты, то ён бегае за ёй, не адстае, куды яна туды і ён. Так і ажаніла на сабе хлопца.  Прайшоў час, нарадзіліся ў сям’і  3-е сыноў. Толькі здагадваліся ў вёсца пра прычыну з’яўлення  патомства. Цішком называлі іх Лёдзінымі пірагамі. А з цягам часу, калі сыны завялі свае сем’і і нарадзілі  па 10 дзетак, бо надта ж былі пладавітыя, і вёску пачалі называць Пірагі.

 

Вёска Роўнае Поле

 Раней у гэтай мясцовасці была высокая гара. Усе жыхары любаваліся гэтай гарой. Прыходзілі да яе, нават спрабавалі на яе заходзіць. А закаханыя доўгімі часамі стаялі і любаваліся гарой. А ў гэтай вёсцы жыў князь. Але часта  на яго нападалі ворагі. І князь зразумеў, што гэта вялікая небяспека, бо з-за гэтай гары нябачна было, як ворагі падыходзілі да яго сялення. Тады ён загадаў усім сялянам выйсці на працу, каб рыдлёўкамі знесці гэтую гару. Праца гэта была вельмі цяжкая. Сяляне доўгі час  працавалі. Шмат пяску было рассыпана па наваколлі вёскі, засыпаны канавы, лугі. А на месцы гары ўтварылася роўнае поле. Цяпер князю было далёка бачна небяспека, якая магла зыходзіць з поўдня. Але і сялянам была радасць, бо на гэтым полі яны маглі цяпер з дазволу пана вырошчваць ураджай, пасвіць жывёлу.

Вёска Садоўка

У глыбокай старажытнасці адна вельмі багатая княгіня, невядома адкуль праязджаючы праз Івянецкую мясцовасць, угразла разам з брычкай і коньмі ў невялікай балоціне... Людзі навокал не жылі, і таму ратаваць не было каму. Княгіня, бачачы немінучую пагібель, прыйшла ў роспач і ў той самы час убачыла недалёка прыгожую жанчыну з кошыкам сакавітых яблыкаў і груш.

— Як мне выратавацца ад няшчасця? — запыталася княгіня ў жанчыны.

— Згадзіся насяліць гэту мясцовасць народам — выратуешся.

— Згодна,— адказала княгіня.

Коні яе адразу выйшлі з балота, нібы з ручая, не адчуваючы ніякага цяжару.

Тады княгіня запытала ў жанчыны, як назваць гэта месца.

— Ці бачыш у маіх руках садавіну?

— Бачу,— адказала княгіня.

— Дык назаві новае месца Садоўка,— сказала дзіўная жанчына і знікла.

 

           Вёска  Сакалішча

Некалі даўно на стыку дзвух рэк стаяў замак Сокал. Гэты замак быў пабудаваны па загаду вельмі багатага і знатнага князя.  Вакол замка выкапаны шырокі канал, які быў абнесены высокім валам. Гэтыя ўмацаванні служылі для аховы замка ад нападаў ворагаў. Замак стаяў на вельмі зручных гандлёвых шляхах да выхаду ў Балтыйскае мора. І таму напады ворагаў былі вельмі частымі з мэтай захопу яго. Але знясілены частымі нападамі, Сокал быў спалены і разбураны ворагамі. У гонар назвы замка недалёка ад таго месца, дзе ён стаяў, людзі пабудавалі вёску Сакалішча.                               

 Барадулькіна Н.Я.1942 г.н., жыхарка вёскі Галоўчыцы

Вёска Хоміны

Кажуць, нейкі пан Дабраед выйграў у карты ў свайго суседа фальварак. Прыехаў туды, глядзіць, цешыцца. Загадаў аканому падаць сабе спісак прыгонных мужыкоў. А там — паншчыны селянін з прозвішчам Дабраед. Ускіпеў новы ўладальнік, ускочыў у брычку ды да папа паімчаў.

Сказаў выняць метрыкальныя кнігі, пырнуў пальцам у прозвішча таго селяніна:

— Хам не можа называцца так, як я! — крыкнуў.— Выкраслі і напішы Хомін. Вечным Хамам ён быў і будзе, а ўсе яго нашчадкі Хоміны.

Што ж, панскае слова — закон. Так сталі зваць і вёску, дзе Хомін з сям’ёй жыў.

Вёска Шалашнікі

Жыў калісьці шавец — чалавек дужа сярдзіты, п'яніца ды да таго яшчэ бедны-бедны. I адкуль быць багаццю! Работы не пільнаваўся, слова не трымаў... Паўдня шые, паўдня п'е; што заробіць — прапівае; няма грошай — апошнюю адзежыну прап'е. І сям’я яго жыла ў шалашы.

      Прыйдзе п'яны дамоў — давай жонку біць. А жонка яго такая была добрая кабеціна, што цяперашнім светам не хутка знойдзеш. Работніца, як кажуць, дай бог усякаму: і дзяцей гадавала, і ў хаце прыбірала, і мужу дапамагала, шчыра гора гаравала. Увішная такая была, да ўсяго здатная.

I нацярпелася ж яна мукі ад свайго паганага мужа! Біў ён яе ці трэба, ці не трэба, біў чым папала: і пацягом, і капылом, і паленам — што ў рукі трапіць.

А яна хоць бы слова сказала: маўчыць, не пярэчыць, толькі цішком уздыхае.

Была ў тым царстве каралеўна-злосніца, нягодніца, палымянка, такая, што не дай бог. Усё ёй не ў лад, усё не пад нораў. Толькі і спакойна, калі спіць. Прачнецца — шыпіць, кіпіць, усіх муштруе. Не толькі сваіх дваровых — усё царства змардавала. То яна войны ваюе — людзей галушыць, то кажа горы капаць — золата шукаць, то людзей з месца на месца ганяе — сялібу мяняе. Стогне народ, гаруе. З'явіўся ў гэтых краях якісьці чарадзей, пашкадаваў ён народ, пашкадаваў і тую бедную шаўчыху. Зрабіў ён так, што шаўчыха апынулася ў каралеўскіх пакоях, а каралеўна — у шаўцовым шалашы.

Прачнулася шаўчыха, усхапілася з пасцелі: ай, думае, заспала, трэба снеданне згатаваць, у шалашы прыбраць, пакуль муж устане. Зірнула вакол — і чуць не абамлела. Дзе я, думае, ці не на тым свеце? Пакоі такія прыгожыя, так добра, як у раі. Можа, я сплю яшчэ? Не, не сплю.А слугі на дыбачках пад дзвярыма паходжваюць, падслухоўваюць, ці не прачнулася каралеўна. Як толькі пачулі, што прачнулася, зайшлі пакаёўкі і пытаюцца: якое адзенне падаць?

— Якое дасце, дык і ладна,— кажа шаўчыха, і такім гэта голасам ласкавым, што слугі дзіву даюцца.

Дзень прайшоў — ніхто не быў біты, нікога ў астрог не пасадзілі, хто што зробіць, усё ладна. Па ўсім каралеўстве пайшла пагалоска, што каралеўна стала ціхая. Усё каралеўства ўзрадавалася, бо ўсім стала лёгка жыць.

Ну, а той каралеўне прыйшлося зусім інакш. Звечара шавец быў на падпітку, моцна заснуў, бо ведаў, што жонка парою разбудзіць. Прачнуўся ён, бачыць, зусім позна, а ў шалашы не прыбрана, снеданне не зварана і жонка спіць. Як схапіла яго злосць, як схопіць ён капыл, як пачне мясіць бакі каралеўне:

— Уставай, паганая, каб ты акалела! Дзе дратва? Чаму не насучыла? Чаго разаспалася? Чаму ў шалашы не прыбрана? — I лупіць, і лупіць.

А каралеўна нічога не разумее, толькі крычыць нема:

— Гвалт, ратуйце! Рэжуць, б'юць!

А шавец яшчэ больш ад гэтага ў злосць уваходзіць і яшчэ больш яе б'е.  Ачуняла яна трохі, ляжыць, стогне.

— Ну-ну! Годзе стагнаць,  уставай, работу рабі! — крычыць шавец.

— Я каралеўна! — кажа яна.

Ізноў зазлаваў шавец:

— Ты каралеўна? Я ж табе пакажу каралеўства!— I давай яе зноў біць.

Яна слуг заве на дапамогу, а ён больш б'е. Няма чаго рабіць, мусіла за работу брацца, але нічога яна не ўмее, а шавец за ўсё б'е.Гора ўсяму навучыць! Навучылася і каралеўна мужыцкай рабоце і такая зрабілася ціхая.

Так і засталіся назаўсёды: шаўчыха — у палацы ў каралеўны, а лютая каралеўна — у шалашы  шаўца. З таго часу і назвалі вёску, дзе жыў шавец з каралеўнаю, Шалашнікі.                 

Пісаронак  М.М. 1923 г.н., жыхарка аг.Клясціцы

 

Вёска Юхавічы

А вось у Юхавічах-

Умельцы-гарбары,

Іхвырабысаскуры

Насіліпрыдвары.

А юха-гэтаскура,

Танчэйякойняма.

І выраблялаюху

Тут кожная сям'я.

 

ГАДОНІМЫ                 

Кветкапад на Садовай вуліцы,

Першамайскую кліча парад,

На Калгаснай звіняць падойнікі,

З Маладзёжнай гамонка дзяўчат.

 

Шапаценне каштанаў на Гомельскай,

А на Зорнай і зноў зоркапад,

На Цэнтральнай дзень пачынаецца,

І на каменцы новы асфальт.

Лістапад закружыў Школьную,

А Зарэчнай, Лясной далягляд

Даганяе прамень сонечны,

На гары Камсамольскай атрад.

 

Пабяліў снегапад Партызанскую,

З Лугавой бульбы смажанай пах,

А На Новай ўсё па-новаму,

Усё шырэй нашай вёскі  прасцяг.

 

Хай мінаюць гады няўмольныя.

І найменняў любімых такт.

Застанецца ў простых гадонімах

І  ў спевах птушыных у садах.

Гадонімы - назвы вуліц. Гэта разнавіднасць тапонімаў узнікла ў нашай мясцовасці ў 2006 годзе пасля набыцця  вёскай статуса аграгарадка. Тады і адбылося ўпарадкаванне назваў вуліц, некаторыя з іх негалосна існавалі і да 2006 года.

У гісторыі ўрбонімаў вылучаюць некалькі перыядаў. Некаторыя  сталі перадумовай для ўзнікнення назваў вуліц нашага аграгарадка.

      Зыходны перыяд, калі фарміраваліся першасныя назвы вуліц. Яны былі матываваныя рэльефам мясцовасці (Лугавая, Лясная, завулак Лясны, Зарэчная); важнымі аб’ектамі, якія на ёй знаходзіліся або да якіх яна вяла (Школьная, завулак Школьны, Садовая).

 

      Савецкі перыяд, фактычна, падзяляецца на 2 этапы ў сувязі з нямецкай акупацыяй. Характарызуецца з’яўленнем шматлікіх назваў у гонар партыйных лідэраў, герояў грамадзянскай вайны, савецкіх культурных дзеячаў, а таксама савецкіх тэрмінаў, падзей і свят:( Камсамольская, Першамайская, Калгасная, Зорная). Пасля вайны з’явілася новая тэндэнцыя – увекавечванне герояў Вялікай Айчыннай вайны: партызанаў, падпольшчыкаў, салдат, камандзіраў (Партызанская).

 

      Сучасны перыяд распачаўся ў 1990-ых гадах. Характарызуецца ўзнікненнем новых вуліц і адпаведна назваў, звязаных з перасяленцамі пасля Чарнобыльскай трагедыі і ўзроставымі асаблівасцямі жыхароў (Гомельская, Маладзёжная, Новая).

 

                     Вуліца Гомельская

       Назва маладая і, на жаль, звязана з трагічнымі падзеямі  на Чарнобыльскай АЕС. Навастрой  дабротных будынкаў быў заселены перасяленцамі з Гомельскай вобласці. Каля двух дзясяткаў сямей пераехалі на пастаяннае месца жыхарства ў наш аграгарадок і знайшлі тут гасцінны прыём. А вуліца стала называцца Гомельскай.

                                               Вуліца Зарэчная

      Сяліліся нашы продкі па абодва бакі ракі з даўніх часоў. Аднак большая частка тэрыторыі вёскі і  большасць значымых аб’ектаў знаходзіліся і знаходзяцца бліз   цэнтральнай дарогі. У 1956 годзе  на рацэ Нішча распачалося будаўніцтва Клясціцкай ГЭС і вёска пачала пашыраць свае межы за ракой.  Яшчэ адна прыгожая назва з’явілася ў нашага аграгарадка- Зарэчная. Толькі афіцыйнай, як і ўсе назвы вуліц, Зарэчная стала ў 2006 годзе.

Вуліца Зорная

    Назва гэтай вуліцы ніяк не звязана ні з космасам, ні не з палётам Гагарына. 4 двухпавярховыя шматкватэрныя будынкі накшталт гарадскіх, пабудаваныя ў 80-я,  і сапраўды былі нечым неверагодным для вясковых жыхароў па зручнасці  пражывання. З нейкай зайздрасцю глядзелі на тых, хто атрымаў кватэры ў  зорных, не для усіх  на той час, дамах. Толькі  ў 2000-я вуліца папоўнілася новымі дамамі, толькі на гэты раз аднапавярховымі, бо з часам пераканаліся, што для вясковага жыхара зручней дом, чым кватэра. А назва так і засталася Зорнай.

                                        Вуліца Калгасная

  Вуліца з’явілася ў 80-я гады. Вялікія добраўпарадкаваныя будынкі былі пабудаваны для спецыялістаў сельскай гаспадаркі. Працаваць у калгасе на той час было прэстыжна, моладзь заставалася ў роднай вёсцы, бо ўсе былі забяспечаны працай, добрым заробкам і кожны атрымліваў жыллё.   Таму вуліца  і была названа Калгаснай.

Вуліца Камсамольская

Узнікла вуліца ў 80-я гады. Да гэтага часу існавала пяць  дамоў і два баракі, якія  назвалі Гара, ці Хімія.  Назвы па месцы размяшчэння на пэўным узвышшы, каля  сельгасхіміі. У 1981 годзе была пабудавана цэлая вуліца. Навасёламі сталі маладыя сем’і камсамольцаў, якія працавалі ў сельгасхіміі.

Вуліца Лугавая

       Прымудрага з узнікненнем назвы вуліцы нічога не звязана. Гэта простая гісторыя вядома старэйшаму пакаленню аднавяскоўцаў. Не было раней у вёсцы сям’і,  якая б не трымала карову. Сенакос патрэбен усім, а вёска наша ў атачэнні лясным. Усе лапікі міжлесся, усе палянкі былі пад пакос, нават забалочаныя мясціны касілі і на сабе сена выносілі. Вялікай спакусай быў сакавіты луг на ўскрайку вёскі. І пад’езд да яго добры, і трава сакавітая ды духмяная, бо шмат  зёлак расло на лузе. Пасля такога абеду каровы не малако, а элексір жыцця давалі. Усе ў снах бачылі пакос на тым лузе. А каб без крыўды падзяліць травы, вырашылі на сходзе цягнуць  з шапкі паперкі з назвамі пакосу.  Пакос на тым лузе называўся Зёлкавы.

      З часам вёска разрасталася, забудаваліся зёлкавы лугі, а вуліцу назвалі Лугавой.

Вуліца Лясная, завулак Лясны

      Такая назва не з’яўляецца нечаканай для вёскі, якая з даўніх часоў адстойвала сваё права на існаванне ў лясных масіваў. Працэс пашырэння межаў вёскі паступовы, і больш значным ён быў у савецкія часы. Вуліца знаходзіцца на ўскрайку  вёскі.  Многія старажылы яшчэ памятаюць той час, калі хадзілі за грыбамі ў лясок, які быў на месцы Лясной вуліцы.

Вуліца Маладзёжная

      Гэта вуліца маладая. Негалосная назва яе ўзнікла разам з назвай  Гомельская. Яны з’явіліся адначасова. Адна вуліца новабудоўлі ў 1996 годзе была заселена перасяленцамі з Чарнобыльскай зоны, другая, якая прымыкае да Гомельскай. была заселена маладымі сем’ямі  мясцовых жыхароў, яе і назвалі Маладзёжнай.

Вуліца Новая

     Большая частка будынкаў вёскі пабудавана арганізацыямі, а будынкі на вуліцы Новай ужо будаваліся ў канцы 90-х і 2000-я гады на ўласныя сродкі жыхароў. Паколькі вуліца забудавалася нядаўна, таму і называецца Новай.

 

Вуліца Партызанская

     Пасля Вялікай Айчыннай вайны ўзнікла перадумова  назвы дадзенай вуліцы. Заселена вуліца была ў асноўным удзельнікамі партызанскага руху. На сённяшні дзень на гэтай вуліцы пражываюць іх дзеці і ўнукі. У савецкія часы вуліца паступова папоўнілася новымі будынкамі, новымі жыхарамі, а назва так і  засталася Партызанскай.

 

 

 

Вуліца Першамайская

        Вуліца  існавала з часоў узнікнення самой вёскі,  па памеры невялікая, размяшчаецца паралельна Цэнтральнай вуліцы.  Неафіцыйная назва ўзнікла пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у гонар свята першамая.  Афіцыйна  замацавана ў 2006 годзе.

 

Вуліца Садовая

    Не адна вясковая сяліба  не выглядае ўтульна без майскай квецені яблынь, без шчэбету, занятых летнімі клопатамі, садовых насельнікаў, без водару налітых сонечнай цеплынёй пладоў. Так і наша вёска не выключэнне. Каля кожнай хаты, калі не сад, то колькі яблынь, вішань, сліў ды цягнуць праз агароджы свае шчодныя галіны. Ёсць вуліца, дзе ля кожнай хаты раней былі вялікія сады з разнастайнымі гатункамі пладовых дрэў. На сённяшні дзень вялікіх садоў няма, толькі назва вуліцы Садовая вяртае нас на дзесяцігоддзі  назад.

Вуліца Цэнтральная

            Самая прыгожая вуліца, знаходзіцца ў цэнтральнай часцы аграгарадка. Брукаваная дарога, пакладзеная  яшчэ ў дарэвалюцыйныя часы перадала эстафету сучаснаму асфальтаванаму пакрыццю ў сярэдзіне 70-х гадоў. Прамысловы, гаспадарчы, харчовы магазіны, сталовая, бальніца, аптэка, калгасная кантора, сельскі савет – усе значымыя для жыхароў сацыяльныя пункты раней знаходзіліся на цэнтральнай вуліцы. Сёння  магазіны і Дом культуры знаходзяцца на Цэнтральнай вуліцы. Мемарыяльны комплекс, узведзены ў 1994 годзе, -  памяць аб гераічных старонках нашай гісторыі  - з’яўляецца самым  значымым аб’ектам вуліцы Цэнтральнай і ўсяго  аграгарадка.

 

Вуліца Школьная, завулак Школьны

     Багатую гісторыю мае назва вуліцы. З успамінаў старажылаў вуліца называлася  Петрапаўлаўскай да рэвалюцыі 1917 года. Найменне было звязана з царквой  Пятра і Паўла, якая знаходзілася ў парку  насупраць сучаснай школы. У савецкія часы пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі  царква была разбурана і назва знікла. Школьнай вуліца пачала называцца ў 2006 годзе, паводле  знаходжання значымага  аб’екта (школы) на скрыжаванні Цэнтральнай і Школьнай вуліц.

 

ГІДРОНІМЫ

  Тут пад кожным курганам і каменем

 Ці быліна, ці казка чароўная.

                               Генадзь Бураўкін

Вадацёк – балота. Раней працякала рака. Паходжанне назвы ад  цячэння вады.

Велле- возера. Назва ўтворана ад старажытнарускай асновы «великий».

Дабруцкі амут- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва мясцовасці паходзіць ад бурнага цячэння ракі Нішча, каля хутара Дабруты.

Нішча – рака. Назва вытворчая ад славянскай асновы са значэннем “слабый”,  “ничтожный”.

Серабранка – крыніца. Назва ўтворана ад асновы – серабро.

Старыца  - забалочаная мясціна, якая ўзнікла на месцы русла ракі. Старарэчча.

Чорны ручай – невялікі ручай. Назва характарызуе колер вады – чорны.

 

                                                    Добруцкі амут (вір)

Непадалёк ад вёскі Клясціцы стаяў хутар Добруты. Каля яго цякла невялікая рачулка. Калі плыць лодкай па ёй, то ён нябачны. А калі кінеш хусцінку альбо яшчэ-нешата, то той прадмет пачынае круціцца ў віры, а потым раптоўна знікае ўніз пад ваду. Гаварылі, што гэты вір глыбока пад вадой.  Шмат жыцця ўнёс ён тым, хто не верыў ў яго страшную і заклятую сілу. Месца гэтае вельмі небяспечнае і цяпер для купання.                                                                              

                             Таратутка А.А.,1933 г.н.,  жыхар в. Клясціцы

Рака Нішча

Рака Нішча – правы прыток  ракі Дрыса. Працягласць -  85 км, з іх па тэрыторыі Расонскага раёна  – 68 кіламетраў. Выцякае з возера Нішча (тэрыторыя Себежскага раёна Расійскай федэрацыі).

Даўным-даўно рака раздзяляла вёску Клясціцы на дзве вялікія часткі. Рака была шырокай і павольнай. Людзі вельмі радаваліся і думалі, што як ім пашанцавала з гэтай ракой. Часта ў вольную часіну і дарослыя, і дзеці бегалі на раку лавіць рыбу. Але  часта яны прыходзілі ні з чым, з пустымі рукамі. Доўга людзі думалі, чаму гэта так. Аднойчы яны  заўважылі, што з вады нешта паказалася. Гэта было нейкая страшная істота, якая плыла па цячэнню ракі. Яна была вельмі вялікіх памераў. Сваім ртом яна захоплівала шмат рыбы, якая спужаная хавалася каля берагоў ракі. І толькі тады людзі здагадаліся, што менавіта гэтая істота і з’яўляецца прычынай таго, што рака небагатая на рыбу.  І назвалі людзі гэтую раку Нішчаю.

                                                    Расказала Давыдава М. І., 1928г.н., жыхарка в. Клясціцы

 

Рака выкарыстоўваецца для рыбалоўства і ў рэкрэацыйных мэтах.

На рацэ Нішча створана Клясціцкае вадасховішча ў 1959 годзе шляхам будаўніцтва плаціны для энергетычных мэт. Плошча вадасховішча складае 1,25 кв.км.

 

       Серабранка

Крыніца Серабранка – самая вядомая ў Расонскім раёне, з’яўляецца “святой крыніцай”. Размешчаны ў 10-ці кіламетрах ад вёскі Клясціцы ў лясным масіве. Тут абсталявана месца для купання, маецца стаянка для машын, а да крыніцы вядзе добраўпарадкаваная сцяжынка. Крыніца дае пачатак рачулцы з такой жа назвай  Серабранка, якая ўпадае ў раку Свольна (Верхнядзвінскага раёна).

 

МІКРАТАПОНІМЫ

         

Сялянскія абшчыны ў сярэднія вякі

Як элемент грамадства вяла ўклад такі:

Ядналіся ў  суполкі сялянскія двары,

І справай калектыўнай займаліся яны.

 

Адсюль пайшлі і назвы,

У якіх заняткаў род                                             

І мілых краявідаў,                                                

Як рэха даўніх год.

Назвы ўрочышчаў

Амшарына Вялікая і Малая- урочышча Расонскага раёна  Клясціцкага с/с.Назва паходзіць ад месца забору моху для будаўніцтва сялянскіх хат.

Барсучча- урочышча Расонскага раёна  Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад месца рассялення барсукоў.

Буланы- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад месца заводу коней буланай масці.

Варкіны пожні – урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад імя гаспадыні, якой належылі пожні.

Гарбаты мост – урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад назвы моста праз раку Нішчу.

Гвазды- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад месца, дзе выраблялі металічныя і драўляныя гвазды (цвікі).

Глінішча- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад месца забору гліны для ганчарных вырабаў.

Глушнева- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад прозвішча Глушнеўскі. Яно пераважала ў дадзенай мясцовасці.

Горы- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад асаблівасцей рэльефу.

Доўгае- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва мясцовасці паходзіць ад працяглага  рэха, якое разносіцца па сасновым лесе.

Дубавое- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад дубовага лесу, які размяшчаўся побач.

Запруддзе- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад вязкага, топкага балота.

Зарочына- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад  магічных асаблівасцей мясцовасці, дзе даваліся клятвы, зарокі.

Кавалёва- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад прозвішча Кавалёў, якое было вельмі распаўсюджана ў дадзенай мясцовасці.

Каменцы- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад мясцовасці пакрытай, усыпанай колькасцю камянёў, пакінутых пасля ледніковага перыяду.

Каўшаватае- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад асаблівасцей рэльефу, на якім нізіна нагадвае фарму каўша.

Курганы – урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва  паходзіць ад старадаўніх магільнікаў у форме курганоў.

Куры- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад назвы грыбоў, якіх шмат расло ў лясным масіве побач з пасяленнем.

Лямно- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад мясцовасці, дзе вырошчвалі і мялі лён.

Лычніца- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва паходзіць ад лыка, якое назапашвалі для вырабу лапцей.

Манахаў мост- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с.Назва паходзіць ад назвы моста, які будавалі праз Нішчу стараверы, манахі.

Ніўё- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с\с. Назва паходзіць ад апрацаванага пад сяўбу поля.

Паддуб’е- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва  паходзіць ад вялікай колькасці дубоў і маляўнічых краявідаў.

Пакава- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с\с. Назва паходзіць ад спец. Паковак – апрацаваны каваннем кавалак металу.Пакава мястэчка, дзе стаяла кузня.

Трайное- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с\с. Назва паходзіць ад трох палёў, апрацаваных пад сяўбу,аднолькавых па памеры.

Цялёпіны пожні- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва мясцовасці ад мянушкі гаспадара, Цялёпа.

Чырвоны Бор- урочышча Расонскага раёна Клясціцкага с/с. Назва пажодзіць ад вялікай колькасці брусніц і журавін.

 

Урочышча Трайное

На тэрыторыі вёскі і цяпер існуе такое невялікае месца, як Трайное. Даўным-даўно  на гэтым месцы была горачка. І вырашылі трое жыхароў вёскі ўспахаць  зямлю вакол яе. Яшчэ пакуль не ўзышло сонца, сяляне пайшлі працаваць. За адзін дзень вакол горкі былі распаханы тры шырокія роўныя полі. Так і засталіся тут жыць гэтыя земляробы.

                        Шліхто Г.П., 1953 г.н., жыхарка в. Клясціцы

 

 

Урочышча Паддуб’е

Існуе паданне, што на гэтым месцы даўным-даўно рос разгалісты высокі дуб. Сюды раней ганялі ў начное коней, каб накарміць сочнай травой. А яшчэ пад гэты дуб часта наведваліся каханыя. Не было такога вечару, каб пад ім не сядзела маладая пара. І павялося так, што гэты дуб стаў сімвалам кахання, пачатку сямейнага жыцця. І калі ў сям’і падрастала дзяўчына, то маці, калі сварылася, гаварыла: “Вырасла вунь якая, у паддуб’е ўжо хутка пабяжыш, а сама не ўмееш гатаваць ежу!”                                                        

 

Урочышча Варкіны пожні

            Гэтая мясціна вельмі вядома сучасным жыхарам Клясціц. А легенда пра гэту назву існуе і цяпер. Яшчэ ў даўнія часы  тут жыла сям’я. А галоўнай у сям’і была жанчына па імені Варка. Муж у яе быў зусім нікчэмны ды і добры лайдак. Таму ўвесь час прыходзілася Варцы працаваць самой: весці гаспадарку, пахаць зямлю, касіць траву на пожні для жывёлы. Шмат часу прайшло, а гэтае месца, дзе жыла Варка, людзі так і пачалі зваць  Варкіны пожні.                                                                 

                               Шліхто Г.П., 1953 г.н., жыхарка в. Клясціцы

 

 

                                                             Манахаў мост

  У невялікую раку ўпадае маленькая рачулка Манашка. А праз яе даўным-даўно людзі пабудавалі мост, які назвалі Манахаў. Праз гэты мост яны хадзілі ў вёску. Ды і ўся гэта мясцовасць, дзе жылі манахі цяпер  носіць назву Манашка. Першымі пасяленцамі тут былі манахі - стараверы, якія пасяліліся каля рачулкі. Яны пабудавалі сабе скіт – драўляную пабудову для жылля. Яны апрацоўвалі глебу, трымалі гаспадарку. Але шмат часу адводзілі для малення Богу. Дзяцей яны не мелі і з цягам часу памерлі. На тым месцы захаваліся камяні ад сядзібы манахаў.  

       Марачынская Ф.І.1922 г.н , жыхарка в. Клясціцы

                                                                                                                                                                                    

Урочышча  Запруддзе

        Па дарозе ад Клясціц да вёскі Вялікае Балота ёсць невялікае балота, пра якое існуе такое паданне. Даўным-даўно людзі часта хадзілі з Клясціц у Вялікае Балота. І каб скараціць дарогу, яны ішлі напрамкі праз балота. Але прайсці праз яго не ўсе маглі, а толькі той, хто ведаў балотную сцяжынку. Вельмі часта здаралася, што людзі так і знікалі ў топкім балоце. Таму і назвалі гэтае гіблае месца – вязкай, топкай запрудай.

                                                     Лапацін В.Ф.,  1934 г.н., жыхар в. Клясціцы

                                                                                                                  

Урочышча Гвазды

Па легендзе ў гэтым месцы пасяліўся майстар-умелец. Ён сам рабіў з жалеза розныя жалезныя рэчы. Але найбольш у яго атрымліваліся гвазды (цвікі). Слава пра такога майстра даходзіла да іншых мясцін, і таму да яго ўвесь час ішлі людзі, каб набыць гвазды.

 

       

Урочышча Кавалёва

Цяпер гэтае ўрочышча выглядае, як звычайнае поле, акружанае высокім лесам. А раней на ім расла высокая трава. Сюды ганялі маленькіх цялятак. Крыху пазней побач пабудавалі невялікую кавальню і сталі каваць сохі, лемяхі, падкоўвалі коней. Так і назва захавалася Кавалёва.

            Шліхто Г.П., 1953 г.н., жыхарка в. Клясціцы

         

 

Урочышча Гарбаты мост

Гэтае ўрочышча знаходзіцца па дарозе ад Клясціц да вёскі Якубова. Раней праз ручай на гэтай дарозе быў пракладзены мост. І колькі б яго не рамантавалі, пасярэдзіне ўвесь час быў выступ – гарбаціна. Так і за мастом замацавалася гэтая назва – Гарбаты мост. А людзі ў той час так і  гаварылі: “Будзем стагаваць сена за Гарбатым мастом, бярыце вяроўкі ў вазы, каб звязаць сена, бо, едучы праз мост, усё сена можна было растрэсці па масту.”

Таратутка А.А.,1933 г.,   жыхар в. Клясціцы

 

Урочышча Амшарына Вялікая і Малая

Назвы Вялікая і Малая паходзіць ад памераў месца. Але і ў Вялікай і ў Малой Амшарыне рос высокі цёмна-зялёны мох. Але яго людзі баяліся рваць, каб імшыць дамы, лазні. Бо тая хата, якую імшылі гэтым мохам, абавязкова згарала. Але на гэтым моху раслі смачныя брусніцы і чарніцы. І людзі з задавальненнем прыходзілі ў гэты мох, каб назбіраць смачных ягад. І ў цяперашні час гэтае месца так і славіцца сакавітымі ягадамі на ўсю акругу.                                             

Таратутка А.А.,1933 г.н., жыхар в. Клясціцы

 

    Урочышча Цялёпіны пожні

Гэта таксама адно з урочышч вёскі Клясціцы. А назва паходзіць ад мянушкі мужчыны, які ўсё рабіў пазней за ўсіх: і касіць пачынаў пазней, і зерне ўбіраў пазней, і бульбу выкопваў пазней за ўсіх. Казалі, што ён цялёпаўся, а не рабіў, як гэта так, як трэба.

Таратутка А.А.,1933 г.н., жыхар в. Клясціцы

 

          Назва “Доўгае”. Адкуль гэта?

На левым беразе ракі Свольна, ля густога гаю, была вялізная драўляная хата. Жыла тут адна простая сям’я. Калі дзеці сталі дарослымі, то ім прыйшлося пакінуць бацькавую хату.

 Адна засталася старая. Асабліва цяжка было ўвечары. І так павялося, што моладзь стала збірацца ў яе ў хаце, каб павесяліцца. Адным вечарам, калі зоркі рознымі колерамі пераліваліся на цёмным небе, у хату зайшла жабрачка. Яна папрасіла крыху хлеба і месца для начлега. Але моладзі не спадабалася, што яна парушыла іх вяселле, і прагналі бедную жанчыну. Пакрыўджаная жабрачка на парозе прагаварыла: “Праваліцца вам на гэтым месцы”.

Раптам бліснула маланка, ударыў гром, пачуліся крыкі гасцей. Толькі гаспадыня паспела выбегчы на двор, як хата правалілася. Стогны людзей доўга даносіліся з-пад зямлі, але ніхто нічога не мог зрабіць.

З таго часу тую вёску пачалі называць Доўгае, бо доўга пакутавалі людзі. А на месцы, дзе была хата, выраслі тры сасны, якія відаць з далёк. Праўда гэта або не, ніхто дакладна не ведае, але назва захавалася да нашых дзён.                                                                           

Міклушонак М.П.,1938 г.н., в. Марачкова.

            

                          Урочышча Горы

          Вакол вёскі цяпер лясоў няма — адны ўзгоркі. Дарога так і «куляецца»: за пад'ёмам — спуск, а за спускам — пад'ём. Такое чаргаванне ўзгоркаў і далін тут называюць калыскамі. Вельмі цяжка араць гэтую зямлю. За прыгонам сюды прыганялі мужыкоў і прымушалі працаваць  ад цямна да цямна. Бывала, вол стоміцца, прыстане, а цівун, нядоўга думаючы, мужыкоў у ярмо запражэ. Ваду на панскую кухню таксама на людзях вазілі...

      Каб было адкуль пільна сачыць за прыгоннымі, якія працавалі на палях пан і загадаў прыбудаваць да палаца высокую мураваную вежу, дзе ўвесь час сядзеў з падзорнай трубою галоўны аканом. Прыпыніўся араты дзе-небудзь на далёкай гары, каб дух перавесці, а галоўны аканом з вежы бачыць і на заметку бярэ. Бачыць, і як скаціна, адбіўшыся ад статка, у шкоду пайшла, і хто ў садзе яблык у кішэнь паклаў... Так за дзень набіралася шмат парушальнікаў, якіх увечары чакалі розныя пакаранні: адных вячэры ці сняданка пазбаўлялі, а іншых бязлітасна секлі бізунамі на стайні... Дык вось месца, дзе стаяў палац з той праклятай вежай, адкуль усё наваколле відаць было — палеткі і даліны, горы і ўзгоркі,— празвалі людзі Горамі.

 

              Паданне пра Гвазды

Ніколі таго не было, як адным летам у нас. Дык вось, слухайце, чуць не кожны тыдзень якое-небудзь няшчасце. Яшчэ з ранняе вясны прапала самая лепшая карова. Казалі, што яна, мабыць, з'ела павука ды аб тры дні і ногі выпруціла. Каля самага Юр'я ваўкі парвалі кабыле сцягно. Яшчэ добра, што зусім не зарэзалі. Потым знікла авечка, там шуляк задраў курыцу. Ды ўсяго і не прыпомніць.

Трываў, трываў мой бацька дый пайшоў шукаць людзей, каб яны адрабілі, бо ўсе бачылі, што гэта ўдзеяна на гавяда. Вось, як сягоння памятаю, прыводзіць бацька знахара. Мы былі яшчэ блазнюкі. Бачылі, што з бацькам усунуўся ў двор якісь страшэнны чалавек, дык мы давай таўчы адзін аднаго локцямі ды шаптаць:

— Глядзі, глядзі, гэта ж бацька прывёў знахара.

А той знахар ідзе ды толькі круціць галавою ды пазірае то ў адзін бок, то ў другі. Вось бацька павёў яго ў сенцы, пасадзіў там за стол ды давай частаваць... Жумрыць знахар сала ды ўсё гамоніць бацьку адно слова: удзеяна, удзеяна. Дзверы адчыненыя, дык свінні лезуць у сенцы, хоць ты што. Адгонім мы свіней — ды зноў у сенцы, каб пачуць, што знахар гаворыць. Пасля загналі свіней у свінушнік дый вароты падперлі калом, як вось знахар вылез на двор дый пачаў усё кругом аглядаць. Хадзіў ён і ў хлеў, і ў стайню, пазіраў і ў калодзеж, і ў гумно, нарэшце залез на вароты  і кажа бацьку:

- О, я казаў, што тут гвазды. Эге ж,  ды яшчэ якія.

 

            Паданне пра Чырвоны Бор

            Непадалёк ад Марачкова даўным-даўно рос прыгожы зялёны бор. Людзі хадзілі ў гэты лес, каб назбіраць ягад і грыбоў. Але аднойчы здарылася бяда.  Аднекуль з’явіліся ворагі, якія ў гэтым лесе ўчынілі злосную бойку. Яны забівалі ўсіх, хто прыходзіў у лес.  А лес ад  гэтага зрабіўся чырвоным ад пралітай чалавечай крыві. І  з таго часу, гэты лясны масіў так і назвалі Чырвоным борам.

М.М.Фёдараў, 1962  н.р.

Жыхар вёскі Юхавічы

А яшчэ Чырвоны Бор атрымаў такую назву ад ягод брусніц. Улетку іх чырвона-чырвона было. Штогод у лесе людзі збіралі брусніцы. А жанчыны так і гаварылі: “Назбіралі ягад у Чырвоным Бары!”

У 1995 годзе тут створаны ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння – лесабалотны комплекс “Чырвоны Бор” (34234 га). Тэрыторыя заказніка ўяўляе сабой вялікі лясны масіў з мноствам верхавых балот і азёр, густой сеткай малых рэк.