Клясціцы ў XX стагоддзі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Клясціцкая  дзіцячы сад-сярэдняя школа

імя У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Проход по ссылкам навигации

Горячие новости

25.06.2018
Поздравляем участников конкурса "Магия пера"

подробнее...

25.06.2018
Экскурсия в школьный музей

подробнее...

25.06.2018
По правилам дорожного движения

подробнее...

22.06.2018
22 июня

подробнее...

22.06.2018
Познавательная экскурсия

подробнее...

Контактная информация

Адрес: 211463 аг.Клястицы ул. Центральная 60

Телефон: 5-49-98

Адрес электронной почты: klya_sh@vitebsk.by

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

1905 г. :

Уладальнікамі маёнтка Клясціцы з фальваркамі лічыліся браты  Аляксандр і Фёдар Андрэевічы Будбергі.

Студзень 1918 г. :

У вёсках Сакалішча, Клясціцы былі створаны пункты па  фарміраванні Чырвонай Гвардыі.  

Люты 1919 г. :

Клясціцкая, Мікалаеўская, Юхавіцкая воласці былі далучаны да РСФСР.

У Клясціцкай воласці Дрысенскага павета было 94 населеныя пункты, 928 двароў, 3999 жыхароў, з іх 1802 мужчын, 2197 жанчын.

7 сакавіка 1924 г. :

Віцебская губерня была далучана да БССР.

17 ліпеня 1924 г. :

Паводле пастановы ЦВК БССР “Аб адміністрацыйна-гаспадарчым дзяленні БССР” у складзе Полацкай акругі быў створаны Расонскі раён.

20 жніўня 1924 г. :

Расонскі раён быў падзелены на 10 сельсаветаў:

Альбрэхтаўскі, Гарбачэўскі, Дзмітраўскі, Кляс-ціцкі, Мілавіцкі, Парэцкі, Руднянскі, Сакалішчанскі, Сяляўшчынскі і Юхавіцкі.

Быў утвораны Клясціцкі сельскі савет.

1924 г. :

У Клясціцах адкрыта хата-чытальня.

1926 г. :

Узніклі  Клясціцкае крэдытнае сельскагаспадарчае таварыства, хлебапякарня.  

1930 г. :

Арганізаваны калгас “Чырвоны партызан”.

1931 г.  :

У Клясціцах арганізавана машынна-трактарная станцыя. Праводзіцца адзін з    першых кірмашоў у раёне.

1938 г. :

Расонскі раён увайшоў у склад створанай Віцебскай вобласці.

1939 г. :

Разбураны помнік у гонар перамогі пад Клясціцамі і царква Святых Апосталаў  Пятра і Паўла.

1941-1943 гг. :

Вёска была акупіравана  нямецка-фашысцкімі  захопнікамі. Разгортваецца партызанская барацьба.

5 красавіка 1943 г. :

Адбылася міжраённая камсамольская канферэнцыя з удзелам камандзіраў і камісараў партызанскіх брыгад і атрадаў.

9 снежня   1943 г. :

Райвыканкам  і райком партыі прынялі рашэнне аб аднаўленні дзейнасці калгасаў у вызваленай частцы раёна. 

Снежань 1943 г. -чэрвень  1944 г. :

Фашысты правялі супраць партызанскіх брыгад 19 буйных карных аперацый.

9  снежня 1942 г. :

Загінуў Уладзімір Антонавіч Хамчаноўскі,  намеснік камандзіра партызанскага атрада імя Шчорса.

1941-1945 гг. :

З 29 населеных пунктаў пад час вайны  поўнасцю  былі знішчаны 13. З іх  12 вёсак адноўлены ў пасляваенны перыяд. Вёска Велле знішчана назаўсёды.

1951 г. :

У Клясціцах пабудаваны адзін з трох у раёне маслаказеінавы завод.

1958 г. :

Пабудаваны сельскі дом культуры.

1959 г. :

Здадзены ў эксплуатацыю кароўнік у калгасе “Чырвоны партызан”.

1 мая 1959 г. :

Дала ток Клясціцкая ГЭС на р. Нішча. Яго атрымалі вёскі Кавалі, Маркова, Забалоцце, Сінск, Лапешчына, Казімірова, Пушча.

1959 г. :

У Клясціцах пабудавана швейная майстэрня, магазіны прамысловых тавараў, харчовых, гаспадарчых тавараў.

1960 г. :

Старшынёй калгаса “Чырвоны партызан” абраны Марачынскі Станіслаў Іванавіч Колькасць гаспадарак у вёсцы  налічвала – 335, па сельсавету – 902.   

1961 г. :

Да калгаса “Чырвоны партызан” далучылі калгас імя Варашылава з вёскамі Сяргеева, Лапешчына і Шалашнікі.

1965 г. :

Клясціцкая ГЭС з’яўляецца асноўнай крыніцай энергазабеспячэння ў раёне.

1970 г.  :

Пабудавана Клясціцкая трохпавярховая сярэдняя школа.

1972 г. :

Да калгаса “Чырвоны  партызан”   далучылі калгас “1 мая”, цэнтр якога знаходзіўся ў Сінску.

1975 г. :

Клясціцкай сярэдняй школе прысвоена імя Героя Савецкага Саюза У.А Хамчаноўскага, былога выпускніка школы. Адкрыты школьны музей Народнай славы.

1978 г. :

Пабудавана майстэрня калгаса“Чырвоны партызан”.

1981 г. :

Тэрыторыя сельсавета складае 203 кв. км. Тут пражывае  1998 человек (на 01.01.1981г.).

1985 г. :

Вучні школы аказваюць дапамогу калгасу “Чырвоны партызан”.

1986 г. :

Пабудаваны новы будынак Клясціцкай сельскай бібліятэкі.

29 чэрвеня 1991 г. :

Адкрыты мемарыяльны комплекс, прысвечаны загінуўшым героям Айчыннай вайны  1812 года і  Вялікай Айчыннай  вайны 1941-1945 гг.

1997 г. :

Тэрыторыя Клясціцкага сельсавета  ўвайшла   ў ландшафтны заказнік “Чырвоны Бор”.

1999 г. :

У вёсцы налічваецца 400 двароў, 987  жыхароў.