Круглогодичная спартакиада

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Клясціцкая  дзіцячы сад-сярэдняя школа

імя У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Проход по ссылкам навигации

Горячие новости

13.10.2018
Праздничный концерт "Родной матери улыбка"

подробнее...

12.10.2018
Родительское собрание

подробнее...

12.10.2018
Спортландия "Мама, папа, я - спортивная семья"!

подробнее...

12.10.2018
Поздравим маму вместе

подробнее...

10.10.2018
Уроки безопасности

подробнее...

Контактная информация

Адрес: 211463 аг.Клястицы ул. Центральная 60

Телефон: 5-49-98

Адрес электронной почты: klya_sh@vitebsk.by

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

Палажэнне

аб круглагадовай спартакіядзе ДУА “Клясціцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа імя У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна”

на 2018 – 2019 навучальны год

 

1.Мэта і задачы

   Круглагадовая спартакіяда навучэнцаў праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, алімпійскага руху, фізічнай культуры і спорта сярод навучэнцаў як сродка ўсебаковага выхавання падрастаючага пакалення.

   Асноўнымі задачамі спартакіяды з’яўляюцца:

-                     актывізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу па фізічнаму выхаванню;

-                     павышэнне аздараўленчага эффекту ад фізкультурных заняткаў, умацаванне здароўя дзяцей;

-                     прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця;

-                     павышэнне ўзроўня прафессіянальна-прыкладной фізічнай падрыхтаванасці навучэнцаў, іх разумовай і фізічнай працаздольнасці;

-                     садзейнічанне рознабаковай фізічнай падрыхтоўцы вучняў;

-                     павышэнне ўзроўня спартыўнай падрыхтоўкі;

-                     далучэнне бацькоў навучэнцаў да актыўнага фізічнага выхавання дзяцей.

                                

2. Удзельнікі спаборніцтваў

У спартакіядзе прымаюць удзел вучні 1 - 10 класаў асноўнай медыцынскай группы.

Група 1: 1 – 4 класы.

Група 2: 5 – 10 класы.

3. Арганізацыя спаборніцтваў

   Арганізацыя і правядзенне спаборніцтваў спартакіяды ўскладваецца на адміністрацыю ўстановы адукацыі, настаўніка фізічнай культуры, класных кіраўнікоў.

  

4. Месца і тэрміны правядзення

   Спартыўныя спаборніцтвы круглагадычнай спартакіяды праводзяцца ў спартыўнай зале або на спартыўнай пляцоўцы, у адпаведнасці з гадавым каляндарным планам.

5. Сістэма ацэнкі вынікаў і ўмовы заліку :

       - чэмпіёны і прызёры спартакіяды сярод класаў вызначаюцца па найменшай суме месц набраных камандай класа ва ўсіх відах праграмы спартакіяды;

       - калі каманда класа не прыняла ўдзел у тым ці іншым відзе праграмы спартакіяды, ёй прысуджаецца апошняе месца;

-                     у выпадку роўнасці сумы месц каманд у двух і болей класах першанство вызначаецца па найбольшай колькасці першых, затым другіх і далей месц.

6. Парадак і тэрміны падачы заявак

   Прадстаўнік каманды – фізорг класа, прадстаўляе ў галоўную судзейскую каллегію заяўку на ўдзел у спаборніцтвах. Заяўка прадстаўляецца за тры дні да пачатку спаборніцтваў.

7. Умовы допуска спартсменаў і каманд

   Кіраўнікі каманд ( класныя кіраўнікі) і настаўнік фізічнай культуры нясуць персанальную адказнасць за жыццё і бяспеку навучэнцаў у месцах правядзення спаборніцтваў. У спаборніцтвах спартакіяды прымаюць удзел усе вучні аднесеныя да асноўнай і падрыхтоўчай медыцынскіх груп у дазволеных для іх відах праграмы спаборніцтваў.

                                        

                                                 8. Умовы правядзення

Асенні крос.

   Характар спаборніцтваў – асабіста-камандны. Дыстанцыі на аснове праграмы па фізічнай культуры і здароўю.

Каманднае першанства вызначаецца па сярэдняму балу класа.

Легкаатлетычнае шматбор’е, летняе і зімняе шматбор’е “ Здароўе”.

   Характар спаборніцтваў – асабіста-камандны. Каманднае месца вызначаецца па сярэдняму балу класа.

     Спаборніцтвы па выкананні нарматываў фізкультурна- аздараўленчай       праграмы ДФАК Рэспублікі Беларусь

Характар спаборніцтваў – асабіста-камандны. Каманднае месца вызначаецца па сярэдняму балу класа.

Спаборніцтвы па настольнаму тэнісу, шашках.

   Характар спаборніцтваў – асабіста-камандны. Асабістае першынства сярод юнакоў і дзяўчат вызначаецца ў адпаведнасці з правіламі правядзення спаборніцтваў. Каманднае месца вызначаецца па колькасці перамог па кругавой сістэме.

 

 

 

Лыжныя гонкі.

   Склад каманды – на аснове каляндарнага плана. Характар спаборніцтваў- асабіста-камандны. Дыстанцыі на аснове праграмы па фізічнай культуры і здароўю. Каманднае першанство вызначаецца па сярэднім балу класа.

      

Валейбол, футбол.

Склад каманды – на аснове каляндарнага плана. Характар спаборніцтваў – камандны. Лепшае месца выяўляецца па найменшай сумме балаў.

 

9. Парадак узнагароджання пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў.

   Удзельнікі, заняўшыя 1-3 месцы ў асабістых спаборніцтвах, а таксама   каманды, заняўшыя 1-3 месцы , узнагароджваюцца Ганаровымі граматамі.

Каманда, якая заняла 1-е месца ў агульнашкольным заліку школы, узнагароджваецца пераходным кубкам і Ганаровай граматай.