Урок математики в 5 классе

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Клясціцкая  дзіцячы сад-сярэдняя школа

імя У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Проход по ссылкам навигации

Горячие новости

13.10.2018
Праздничный концерт "Родной матери улыбка"

подробнее...

12.10.2018
Родительское собрание

подробнее...

12.10.2018
Спортландия "Мама, папа, я - спортивная семья"!

подробнее...

12.10.2018
Поздравим маму вместе

подробнее...

10.10.2018
Уроки безопасности

подробнее...

Контактная информация

Адрес: 211463 аг.Клястицы ул. Центральная 60

Телефон: 5-49-98

Адрес электронной почты: klya_sh@vitebsk.by

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

Урок матэматыкі ў 5 класе па тэме: “Дзялімасць натуральных лікаў”

 

        

Мэты і задачы ўрока:

- пашырыць веды дзяцей аб гістарычным мінулым Расонскага раёна, яго геаграфічным і эканамічным становішчы сёння; адпрацоўваць вылічальныя навыкі, уменне сістэматызаваць, абагульняць, ужываць атрыманыя веды па тэме "Дзялімасць натуральных лікаў".

- развіццё ўменняў абагульняць, супастаўляць, канкрэтызаваць навучальны матэрыял , развіццё мовы вучняў, запатрабаванні да самаадукацыі, развіццё цікавасці да матэматыкі, гісторыі, культуры, пашырэнне кругагляду.

- выхаванне пачуцця любові да Радзімы, гонару за мінулае і сучаснасць нашай рэспублікі; выхаванне пазнавальнай актыўнасці, пачуццяў адказнасці, павагі сябар да сябра, упэўненасці ў сабе; выхаванне культуры зносін.

 

Ход урока

 І. Уводная гутарка настаўніка.

Мой друг!Что может быть милей

Бесценного родного края?!

Цветы здесь краше, травы зеленей,

Щебечут птицы, край свой воспевая.

 

Люблю тебя всем сердцем и душой,

Башкортостан -мой уголок родной!

Живи, бесценный край, и процветай!

И свой народ всегда благословляй!

 

ІІ. Гістарычны экскурс.

1 вучань: Расоны ўпершыню згадваюцца ў 1552 году як вёска Расоно ў Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Археалагічныя звесткі аб засяленні тэрыторыі раёна датуюцца 9-5 тысячагоддзем да новай эры. На тэрыторыі Расонскага раёна мноства археалагічных помнікаў - гарадзішчы, паселішчы, курганныя магільнікі, у тым ліку каля в. Кульнева - замчышча на месцы крэпасці Сокал (XVI стагоддзе). УКлясціцах узведзены мемарыял у памяць аб двух Айчынных войнах -1812 і 1941-1945 гадоў, ув. Роўнае створаны музей партызанскага побыту пад адчыненым небам. У Расонскім раёне захаваліся элементы архітэктурна-паркавых рэзідэнцый і паркаў, характэрных для XVIII-XIX стагоддзяў: сядзіба ў в. Горкі, паркі ў вёсках Двор, Чарэпіта, Казімірава.

Слованастаўніка:праз два гадымыбудземадзначацьзнамянальнуюдатуўгісторыіРасон. Якую? Длятаго, кабадказацьнагэтаепытанневыканаеценаступнаезаданне:

 

Заданне. Састаўце лік па наступных характарыстыках: трохзнчна, цотны, дзеліцца на 23 і на 5, лічба ў разрадзе дзесяткаў на 2 больш, чым лічба ў разрадзе сотняў і з'яўляецца састаўным лікам.

Адказ: 460.

Слова настаўніка:правільна, 460 гадоў назад у 1552 годзе першае згадванне аб Расонах. У той час тут было "7 дамоў" (гаспадарак, якія лічыліся падатковай адзінкай у Старажытнай Русі).

 

ІІІ. Расонскі раён сёння

2-гі вучань: Расонскі раён уваходзіць у склад  Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь, мяжуе з Полацкім, Верхнедвінскім раёнамі, Себежскім  і Невельскім раёнамі Пскоўскай вобласці Расійскай  Федзерацыі.На 1. 01. 2004 г. у Расонскім раёне было 140 населеных пунктаў, у тым ліку гарадскі пасёлак Расоны - цэнтр раёна.

Геаграфічнае становішча: Расонскіраёнразмешчанынапоўнача-захадзеВіцебскайвобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924 года. Яго плошча складае 1,9 тысячы квадратных кіламетраў. 60 працэнтаў тэрыторыі займаюць лясы, 20 - сельскагаспадарчыя ўгоддзі. У раёне 192 вялікіх і малых азёр (27 рыбапрамысловых). Найбольшыя з іх Нешчарда, Усвечча, Волаба, Белае, Сіньша, Шэвіна. Найбуйная рака - Дрыса з прытокамі Свольна, Нішча, Нешчарда. Карысныя выкапні - торф, пясок, пяшчана-жвіравы матэрыял, гліна і суглінкі. Клімат умераны. Сярэдняя тэмпература студзеня - 7,8, ліпеня +17,7 градусу, ападкаў - 578 мм.за год.

 

Заданне. Плошча Беларусі складае 206 тыс. кв. км. Вылічыце плошчу Расонскага раёна, калі яна ў 103 разы меншая плошчы Беларусі.

Адказ: каля 2 тыс.кв.км.

            

Заданне: Знайдзіце найбольшы агульны дзельнік лікаў 140, 192 і 206, раскладзіце іх на простыя множнікі.

Адказ: НАД(140, 192, 206)=2.

Тэрытарыяльнае становішча: На 1. 01. 2004 г. у Расонскім раёне было 140 населеных пунктаў, у тым ліку гарадскі пасёлак Расоны - цэнтр раёна. У раёне налічваецца 8 гаспадарак, 6 сельскіх саветаў.

 

Заданне: запішыце ўсе дзельнікі лікаў 140, 8, 6.

Адказ:

140 : 1, 2, 4, 5,7, 14, 10, 35, 28, 70, 20, 140

8 : 1, 2, 4, 8

6: 1,2,3,6

 

Заданне. Знайдзіце праўдзівыя выказванні. З адпаведных ім лічбаў, састаўце лік – адлегласць ад Расон да Віцебска.

1 -56008 не кратна 10

8 –Магілёў – стальца Беларусі

5 -932+728 кратны 2

7 -27-састаўнылік

0 -Клясціцы “маладзейшыя” заРасоны

9 -31*870*9 делится на 5

Ответ: 170 км

        

IV. Віктарына “Ці ведаю я свой край”

1. Назавіце 5 аграгарадкоў Расонскагараёна. (Клясціцы, Краснаполле, Дворышча, Сяляўшчына, Сакалішча)

2. Назавіце колеры на рэспубліканскім сцягу. (чырбоны, зялёны, белы)

3. Расоншчына – Радзіма аднаго з вядомых беларускіх паэтаў. Каго? (Г.Бураўкіна)

4. 18 ліпеня 1812 года, пад якой вёскай корпус генерала Якава Кульнева нанёс паражэнне войскам французскага маршала Удзіна, чым папярэдзіў нашэсце Напалеона на Пецярбург. (Клясціцы)

5.Удзельнік Расонскага падполля, намеснік камандзіра партызанскага атрада ім. Шчорса брыгады ім. Ракасоўскага. 08.05.1965 за мужнасць і гераічнасць у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў яму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яго імя носіць адна са школ раёна. Аб кім ідзе размова? (У.А.Хамчаноўскі)

6. У якім годзе заснаваны Клясціца?(1771)

 

V. Вынік уроку.

Завяршым урок вядомымвершам:

О, край родны,

край прыгожы,

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілейу свеце божым

Гэтых светлых берагоў,                                  

Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,                                

Дзе бары - лясы гудуць,

Дзе мядамі   пахнуць грэчкі,      

Нівы гутаркі вядуць.        

 

                     Якуб Колас

 

  Урок матэматыкі ў 5 класе  па тэме: “ Дробы”

          Мэты і задачы: замацаваць веды вучняў, атрыманыя пры вывучэнні правільных і няправільных дробаў, складанні і адніманні дробаў з аднолькавымі і рознымі назоўнікамі;

фарміраваць пазнавальны інтарэс у школьнікаў, уменне працаваць самастойна, парамі, групамі , прывабіць вучняў да даследчай дзейнасці;

развіваць уважлівасць, мову;

саздаваць атмасферу зацікаўленасці кожнага вучня ў рабоце класа;

выхаваць павагу друг да друга, узаемаразуменне, упэўненасць у сабе.

 

               Форма. Гульня-віктарына “Матэматычны поезд у краіну “Дробы” з элементамі краязнаўства.

 

Ход урока

              Першы этап. Арганізацыйная работа

             У гульні ўдзельнічаюць дзве каманды (“два саставы”) з брыгадзірамі, якія маюць права прымаць канчатковае рашэнне па выкананні заданняў.

Выкананне заданняў ацэньвае журы.

             Перад пасадкай у поезд трэба купіць білеты: білет лічыцца купленым, калі каманда на станцыі “Назіральная” адкажыць на зададзеныя ёй пытанні (запісаныя на картачках або на экране манітора).

            

             Другі этап. Станцыя “Назіральная”

         Месца знаходжання станцыі – школа. У 1969 г. пабудаваны сучасны будынак Клясціцкай сярэдняй школы. У 1975 г. школе прысвоена імя Героя Савецкага Саюза У.А. Хамчаноўскага, былога выпускніка школы. У 2001 г. школа атрымала статут «школа-сад».

                      Пытанні 1-й камандзе:

1.Які дроб называецца правільным?

2.Як скласці дробы з рознымі назоўнікамі?

3.Як з няправільнага дробу вылучыць цэлую частку?

                      Пытанні 2-й камандзе:

1.Які дроб называецца няправільным?

2.Як знайсці рознасць дробаў з рознымі назоўнікамі?

3.Як запісаць змешаны лік у выглядзе няправільнага дробу?

Білеты куплены і можна ехаць. Але ў гэты момант над станцыяй праляцеў самалёт, які скінуў на парашутах нейкі груз. Гэта – красворды. Для іх рашэння ад кожнай каманды трэба выдзеліць па аднаму чалавеку: яны працуюць на працягу 10-15 хвілін і здаюць вынікі ў журы.

 

          л                                                    

                     п р а в і л ь н ы                                                                  

             д         а     ч                                                                                

             в       з       н     л                                                                       в

             а         г       і       а                                                                       о

д з е в я ц ь     о       к     т                                                   д з е в я н о с т а           ч а т ы р ы

              ц       р             о                                                   з                   е           с           р

             а д з і н а ц ц а ц ь                                                 е         п р а м а в у г о л ь н ы

              ц       у             і                                                     с                               т

             ь       т     т р а н с п а р ц і р                                 я                       ш а с н а ц ц а ц ь

                      ы                                                                   т                                 і

к

і

               Заданні для красворда 1-й каманды.

        Па гарызанталі:

2. Дроб, лічнік якога меншы за назоўнік.

6. Плошча квадрата са стараной тры.

7. Просты лік.

8. Інструмент для вымярэння вуглоў.

Па вертыкалі:

1. Частка дробу.

3. Вугал, на які паварачваецца салдат кругом.

4. Перыметр прамавугольніка са старанамі 6 і 4.

5. Адзін з аўтараў вашага падручніка па матэматыцы.

 

 

                      Заданні для красворда 2-й каманды.

Па гарызанталі:

2. Градусная мера вугла, які складае палову разгорнутага.

3. Лік вяршынь у прамавугольніка.

4. Трохвугольнік з прамым вуглом.

8. Плошча квадрата са стараной 4.

Па вертыкалі:

1. Колькі натуральных лікаў размешчана паміж лікамі   і .

5. Лічбы другога разраду.

6. Лічбы трэццяга разраду.

7. Лік вяршынь у трохвугольніку.

 

 

Трэці этап.

   Поезд рухаецца. Наступная станцыя в. Сінск.

Сялянскія абшчыны ў сярэднія вякі

Як элемент грамадства вяла ўклад такі:

Ядналіся ў суполкі сялянскія двары,

І справай калектыўнай займаліся яны.

 

Адсюль пайшлі і назвы,

У якіх заняткаў род                                              

І мілых краявідаў,                                                

Як рэха даўніх год

 

У паходзе век жалезны,

З балотнае руды

На колер сіняватай

Варылі сплаў дзяды.

А месца руды сіняй

Часам не зруйнаваць,

Як і ў стагоддзі 7-ым

Так сама Сінскам зваць…

Шлях не блізкі, і пасажыры ў час руху каратаюць свой час за выкананнем нестандартных заданняў.

 

               Заданні:

1. Замест квадратаў запішыце такія лікі, каб дадзеныя роўнасці аказалісь правільнымі:

         1 каманда   , , .

         2 каманда , , .

Чацвёрты этап.   Вёска   КАВАЛІ

 

…Са слаўнага жалеза

     Кавалі кавалі

     У кузнях кавалёўскіх

   Прылады для зямлі…

 

Заданні 1-й камандзе:                                   Заданні 2-й камандзе:

1. Над ракой ляцелі птушкі – голуб,   1. Ішоў Кандрат у Ленінград, а

шчупак, дзве сініцы, два стрыжа і       насустрач 12 рабят. У кожнага

пяць вугроў. Колькі птушак?               кошык, у кожным кошыку – кошка, у

Адкажы хутчэй. (5)                                   кожнай кошке – 12 кацянят, у                          

                                                                     кожнага кацёнка ў зубах па 4      

                                                                     мышонка. І задумаўся стары

                                                                    Кандрат: колькі мышэй

                                                                     і кацят дзеці нясуць у Ленінград?

                                                                     (Глупый, глупый Кондрат. Он один и

                                                                 Шагал в Ленинград.   А ребята с                                                                              

                                                                     лукошками, с мышатами и кошками

шли навстречу ему в Кострому.)

 

 

 

2. З Масквы ў Піцербург выйшаў       2. Двое гулялі ў шахматы 2

са скорасцю         км/г , а з                 гадзіны. Колькі часу гуляў

Піцербурга ў Маскву выйшаў             кожны?

поезд са скорасцю         км/г.

Які поезд будзіць далей у момант

сустрэчы ад Масквы?

 

3. У клетке знаходзіцца 3 трусоў:     3. З усходу на захад ішоў

3 дзяўчынкі папрасілі даць ім па           электрапоезд са скорасцю

1 трусу. Іх просьба была                           км/г. У тым жа накірунку

выканана – усім дасталась па               дзьмуе вецер са скорасцю

1 трусу і ў клетцы застаўся                        км/г. У якую старану

яшчэ адзін трус. Як магло так             адкланяецца дым поезда?

атрымацца?                      

 

Пяты этап.

Поезд прыбыў на канечную станцыю.

Вёска   КЛЯСЦІЦЫ

…У гэты ж час умельцы

Па дрэве разбяры.

І класці лес у Клясціцах

Пачалі з той пары.

 

Нецікава без сакрэтаў!

Разгадаем тайны свету.

З мясцін родных пачынаем,

Праўду назваў іх пазнаем.

Каб не кануў у нябыт

Нашых вёсак каларыт!

 

Журы падводзіць вынікі і ўручае прызы.