Факультативные занятия

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Клясціцкая  дзіцячы сад-сярэдняя школа

імя У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Проход по ссылкам навигации

Горячие новости

08.12.2018
Зимняя спартакиада

подробнее...

04.12.2018
Школьная линейка

подробнее...

03.12.2018
Подведены итоги фестиваля "Молодёжь за ЗОЖ"

подробнее...

01.12.2018
Фестиваль "Молодёжь за ЗОЖ"

подробнее...

30.11.2018
Участие в районной спартакиаде

подробнее...

Контактная информация

Адрес: 211463 аг.Клястицы ул. Центральная 60

Телефон: 5-49-98

Адрес электронной почты: klya_sh@vitebsk.by

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

Факультатыўны занятак у 6 класе з элементамі краязнаўства

 

Тэма. Лагічныя задачы і табліцы

 

Мэты і задачы.Рзвіваць лагічнае мышленне, садзейнічаць праяўленню індывідуальных здольнасцей вучняў, актывізацыі іх пазнавальнай дзейнасці, вучыцца рашаць лагічныя задачы, развіваць культуру выяўлення думак у вуснай і пісьмовай мове, выхоўваць культуру зносін, пашыраць выды па краязнаўству.

 

Ход уроку

 

І. Арганізацыйная работа.

Сёння мы працягваем знаёмства з вялікім класам займальных, нестандартных задач, якія называюць лагічнымі. Вы ўжо ведаеце шмат метадаў рашэння лагічных задач: кругамі Эйлера, графамі, таблічным спосабам, і проста разважаннем. Паспрабуйце прымяніць якія-небудзь з гэтых метадаў да задач сёнешняга занятку.

         Занятак правядзём у форме гульні. У турніры удзельнічаюць 3 каманды (па 2 вучня). На дошцы размешчаны лісты з заданнямі рознага колеру. “Сіні” колер – задачы, рашаемыя кругамі Эйлера; “зялёны” – графамі; “чырвоны” – таблічны спосаб”; “жоўты” – задачы, якія рашаюцца разважаннем. Першая каманда выбірае сабе заданне, выконвае яго. Адначасова гэтае заданне выконваюць і астатнія вучні. Калі каманда знайшла правільнае рашэнне, то яна атрымлівае за яго балы, указаныя на картачцы. Калі каманда не змагла рашыць заданне, а рашылі сапернікі, то ім колькасць балаў павышаецца на 1.Пераможцам турніра становіцца каманда, якая набрала найбольшую колькасць балаў.

 

І І. Гульня.

Заданні:

  1. “СІНІЯ”

1)    У 5 і 6 класах Клясціцкай школы 27 вучняў. З іх 7 чалавек не ўмеюць гуляць ні ў шашкі, ні ў шахматы. 18 вучняў ўмеюць гуляць ў шашкі, 20 — у шахматы. Колькі вучняў класаў гуляюць і ў шашкі, і ў шахматы? (18 вучняў)

2)    Колькі вучняў навучаецца ў нашай школе ў 9-11 класах, калі вядома, што лыж­ным спортам захапляюцца 28 чалавек, вучняў, якія паспяваюць на 7-10 балаў у класах - 12, прычым выдатнікаў-спартсменаў, якія захапляюцца лыжамі, - 10?( Не менш за 30, так як могуць быць яшчэодначасова не лыжникі и не выдатнікі.)

 

  1. “ЗЯЛЁНЫЯ”

1)    Паміжнаселенымі пунктаміўаедзены аўтобусы панаступным маршрутам: З-К, П-В, З-П, П-К, К-В, Р-М, М-С, С-Ю, Ю-М, М-У. Ці магчыма дабраццаз З да М? (Дзе “З” - Забор’е, “К” – Клясціцы, “П” – Паўлава, “В” – Валатоўкі, “Р” – Расоны, “М” – Марачкова, “С” – Сінск, “Ю” – Юхавічы). (Саставім схему-граф маршрутаў:

Мы бачым, што адЗ да М дабрацца нельга.)

 

2)    Іларыён(А), Якаў(Б), Ян(В), Генадзь(Г) і Мікалай(Д) пры сустрэчы

абмянялісь поціскамі рук (кожны паціснуў руку кожнаму па аднаму разу). Колькі ўсяго поціскаў рук было зроблена? Як вы разумееце імёны якіх знакамітых людзей Расоншчыны выкарысталі пры састаўленні задачы?

 

Адказ: 10. Павалішін Іларыён Афанасьевіч, Кульнеў Якаў Пятровіч ,   Ян Боршчэўскі, Бураўкі Генадзь Мікалаевіч, Матукоўскі Мікалай Ягоравіч

 

 

 3)    На карце злучаны лініямі населеныя пункты: Гарбачэва, Расоны, Тофелі,

Клясціцы, Краснаполле. Атрымаўся граф. Пабудуйце яго, не адрывая рукі ад паперы.

 

  1. “ЧЫРВОНЫ”

1)    Гутараць трое сябраў: Пётр, УладзіміріАляксандр. Адзін з сяброў,

прозвішча якога пачынаецца на літару “М” сказаўтаварышу, прозвішча якога пачынаецца на літару “Х”: “Цікава, что ў аднаго з нас прозвішча на “М”, у другога — на “Х”, а ў треццяга —на “Ш”. Паспрабуйце вызначыць прозвішчы сяброў, калі вядома, што ўсе яны абаранялі нашу радзіму ад нямецкіх акупантаў і атрымалі ганаровае званне Героя Савецкага Саюза. ( Пётр Машэраў, Уладзімір Хамчаноўскі, Аляксандр Шэлепень)

 

2)    Александр, Сяргей, УладзіміріМакар – сябры. Адзін з іх – урач, другі –

гісторык, трэці – спартсмен, а чецвёрты –крытык . Гісторык напісаўаб УладзіміруіСяргею. Спартсмен ігісторыкразамзМакарам хадзіліў паход. МакаріСяргей былі на прыёме ваўрача. У каго якакая прафесія? (Сяргей – спартсмен, Аляксандр – гісторык, Уладзімір – урач, Макар – крытак. )

У задачы выкарыстаны імёны знакамітых дзеячаў Расоншчын. Невялікая

інфармацыя аб іх.

  • Крытык Макар Шалай нарадзiуся 17 лютага 1906 года у в. Цельцы

Полацкага павета у сялянскай сям i. Скончыу партыйную школу у Вiцебску. У 1925 -1926 г.г. працавау сакратаром Нардома пры выканкаме г.п. Расоны. Ён з яуляуся членам Беларускай лiтаратурна – мастацкай камуны /1927-1929г.г./ Друкавауся у часопiсе «Росквiт». Выступау з рэцэнзiямi на творы П.Броукi, А.Аляксандровiча, Я.Скрыгана i iнш.

Восенню 1936 года Макар Шалай быу арыштаваны i апынуyся у мiнскай унутранай турме, так званай «амерыканцы». Там ён у розныя часы знаходзиуся у адной камеры з пiсьменнiкам Алесем Пальчэускiм i крытыкам Сымонам Кунiцкiм. Нават у камеры крытык – спрачальнiк Шалай , нягледзячы на усе жахлiвыя абставiны, працягвау спрачацца аб лiтаратуры. Архiуныя звесткi сведчаць, што пасля здзек Макар Шалай быу растраляны у 1937 годзе.

  • Доктар медыцынскiх навук. Прафесар Шарабайка Уладзімір

Iгнатавіч нарадзiуся у 1924 годзе у г.п. Расоны . У 1941 годзе скочыу расонскую сярэднюю школу i паступiу у Ваенна – медыцынскую акадэмiю у Ленiнградзе. Канчалася вайна, скочыу паскораную фельчарскую падрыхтоуку i быу накiраваны на фронт. Удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны . Да 1955 года служыу у Савецкай Армii. Потым вучыуся у ад юнктуры Ленiнградскай ваенна – медыцынскай акадэмii. С 1975 года працавау загадчыкам кафедры бiяхiмii Ленiнградскага тэхналагiчнага iнстытута. Аутар каля 100 навуковых работ. 2 манаграфiй. Мае урадавыя узнагарды. Жыве у Санкт – Пецярбургу.

  • Вучоны – гiсторык, кандыдат гiстарычных навук Зайкiн Аляксандр

Мікалаевіч нарадзiуся у 1917 годзе у в. Жалезнiкi. Да вайны скончыу Барысаускi лясны тэхнiкум. Удзельнiчау у Вялiкай Айчыннай вайне, ваявау на фронце. Пасля вайны скончыу ВПШ пры ЦК КПСС, Казахскi i Маскоускi унiверсiтэты. Працавау выкладчыкам кафедры гiсторыi мiжнародных зносiн у ВПШ пры ЦК КПСС, з 1950 года працавау у Кзахскiм Дзяржауным унiверсiтэце: старшы выкладчык, дацэнт кафедры агульнай гiсторыi, загадчык кафедры агульнай гiсторыi.Аутар больш як 200 навуковых прац па гiсторыi.Мае урадавыя узнагароды.Памер у 1977 годзе.

  • Конанаў Сяргей Паўлавіч - заслужаны трэнер Рэспублiкi Беларусь

нарадзiуся у г.п. Расоны у 1953 годзе, скончыу Расонскую сярэднюю школу. У 1976 годзе скончыу Беларускi Дзяржауны iнстытут фiзiчнай культуры у Мiнску. Працуе трэнерам у адной з ДЗЮСШ горада     Мiнска . Яго выхаванцы неаднаразова дабiвалiся поспехау у спорце: займалi прызавыя месцы не толькi у сваёй рэспублiцы, але i сярод iншых рэспублiк у былым Cавецкiм Cаюзе. Многiя з iх пайшлi па стапам свайго настаунiка: у цяперашнi час працуюць трэнерамi у Беларусi, Германii, Iталii, Францыi, Грэцыi iншых краiнах. У 1991 годзе Сяргею Паулавiчу Конанаву было прысвоена званне «Заслужаны трэнер Беларусi». У 2001 годзе яго маладзёжная зборная каманда Рэспублiкi Беларусь заняла 2- ое месца у адборачным турнiры Чэмпiяната Еуропы па валейболу. Конанау Сяргей Паулавiч жыве у Мiнску.

 

3) У летні лагер прыехалі дпачываць тры сябра: Міша, Валодзя і Пеця. Вядома, што кожны з іх маіць адно з наступных прозвішч: Іваноў, Сямёнаў, Герасімаў. Міша – не Герасімаў. Бацька Валодзі – інжэнер. Валодзя вучыцца ў 6 класе. Герасімаў вучыцца ў 5 класе. Бацька Івнова – настаўнік. Якое прозвішча ў кожнага з трох сяброў? (Міша Іваноў, Пеця Герасімаў, Валодзя Сямёнаў).

 

  1. “ЖОЎТЫ”

1)На школьнай віктарыне ўдзельнікам прапанавалі 20 пытанняў. За правільны адказ удзельніку давалі 12 ачкоў, а за няправільны спісывалі 10 ачкоў. Колькі правільных адказаў даў адзін з вучняў, калі ён адказаў на ўсе пытанні і набраў 86 ачкоў?(13)

2)У трох мяхах знаходзяцца крупы, макароны і цукар. На адным мяху напісана “крупы”, на другім – “макароны”, на трэццім – “крупы або цукар”. У якім мяху што знаходзіцца, калі змест кожнага з іх не адпавядае надпісу? (“крупы” – цукар, “макароны” – крупы, “крупы або цукар” – макароны)

3)Калявакна стояць чатыры дзяўчынкі. Якіх дзяўчынак дастаткова папрасіць павярнуцца, чаб высветліць, ці правільнае наступнае сцвярджэнне: «Калі дзяўчынка без акуляраў, то у яе валасах бант»?

(Сцвярджэнне будзіць няправільным, толькі калі існуе хаця бы адна дзяўчынка без акуляр і без банта. Такімі могуцьбыць 2 сярэднія дзяўчынкі.)

 

І І І. Падвядзенне вынікаў

 

Факультатыўны занятак па матэматыцы ў 6 класез элементамі краязнаўства

 

Тэма. Тупіковыя сітуацыі. Выхад.

 

Мэты і задачы. Вучыцца знахадзіць выхад з розных тупіковых сітуацый, пашыраць і паглыбляць веды вучняўпа вывучаемым тэмам на ўроках матэматыцы, спрыяць прывіццю цікавасці да прадмета, пашырыцьведывучняўабгісторыі вёскі,развівацьцікавасцідаматэматыкі, гісторыі, культуры, пашырацькругагляд.

 

                                                     Ход занятку

 

І. Арганізацыйная работа.

   Сёння на занятку мы адправмся ў падарожжа па родным мясцінам. Звычайна ў падарожжа бяруць компас, але ў нашым падарожжы нам дапамогуць нашы сябры: аловак і папера.

У вёсцы Клясціцы 15 вуліц і 3 завулка. Вуліцы: Цэнтральная, Першамайская, Партызанская, Горная, Лугавая, Садовая, Калгасная, Маладзёжная, Гомельская, Зорная, Новая, Зарэчная, Лясная, Камсамольская, Школьная; завулкі: 1-ы і 2-і Школьны, Лясны.

 

ІІ. Размінка

   Школа знаходзіцца на вуліцы Цэнтральнай. З яе і пачнем наш шлях. Гэта самая вялікая і галоўная вуліца, на ёй 80 жылых дамоў, малочна-таварная ферма, сельскі дом культуры, магазіны, аптэка, філіял Беларусбанка, комплексны прыёмны пункт, Якубоўскае лясніцтва, мемарыяльны комплекс, прысвечаны героям Айчыннай вайны 1812года і Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945гг. Каб пераадолець усю адлегласць, вывучыць і запомніць усе выдатныя мясціны і гісторыю іх узнікнення, неабходна зрабіць размінку і рашыць нескладаныя лагічныя задачы.

 

Задача 1. Які знак трэба паставіць паміж 2 і 3, каб атрымаць лік больш 2, але менш 3? (коску, 2,3)

 

Задача 2.Вы ўвайшлі ў цёмны пакой. У скрынцы ў вас усяго адна запалка. У пакоі знаходзяцца свечка, газавая лямпа і гатовая да распальвання печ. Што вы запаліце ў першую чаргу? (запалку)

 

ІІІ. Гэта цікава!

Наша падарожжа працягваецца па вуліцы Садовай. На ёй не так многа дамоў, усяго 13, але знаходзяцца такія значныя аб’екты як майстэрні СПК “Клясціцы” і пажарны аварыйна-выратавальны пост №1.

   Першая майстэрня ў Клясціцах з’явілась у 1931 годзе (роўна 80 гадоў таму назад) і называлась “машынна-трактарная станцыя”. А сучасны буданак на 50 рамонтных месц пабудавалі ў 1978 годзе.

   Шмат людзей працуюць у майстэрні, розных прафесій і рознага ўзросту. Самы старэйшы задаў вам задачу.

 

Задача 3. “Заўчора мне яшчэ было 60 гадоў, а ў наступным годзе мне споўніцца 63”. Ці можа такое быць? (Так, можыць, калі Дзень нараджэння – 31 снежня, і ўказаную фразу ён гаворыць 1 студзеня).

 

Задача 4.Апынуўшыся выпадкова ў невялікім горадзе я вырашыў пастрыгчыся. У горадзе мелася 2 майстры. Зазірнуўшы да аднаго майстра, я ўбачыў, што ў салоне брудна, сам майстар неахайна апрануты і нядбайна пастрыжаны. У салоне іншага майстра было ідэальна чыста, а ўладальнік быў бездакорна апрануты і акуратна пастрыжаны. Памеркаваўшы, я адправіўся стрыгчыся да першага майстра. Не маглі б вы растлумачыць прычынугэтыхдзіўных, на першы погляд, маіх паводзін. (Так як ў горадзе толькі два цырульніка, кожны майстар вымушаны стрыгчыся ў іншага. Я выбраў таго майстра, які лепш пастрыг свайго канкурэнта.)

 

ІV. Тэма

Прачытаўшы ўмовы некаторых задач, нам здаецца, што сітуацыя для рашэння гэтай задачы тупіковая, г.зн. яе немагчыма вырашыць, таму што таго, што патрабуецца, быць не можа ніколі! Напрыклад, ці можна так кінуць мяч, каб ён, праляцеўшы некаторую адлегласць, спыніўся і пачаў рухацца ў зваротным кірунку?

Здаецца, такога не можа быць ніколі! А калі мяч кінуць не так, як мы ўяўляем, а інакш? Напрыклад, уверх! Значыць, калі сітуацыя вам здаецца тупіковай, паспрабуйце на гэту задачу зірнуць інакш!

 

V.Разгадай.

Далей наш шлях ляжыць па вуліцы Лясная. Вуліца нічым непрыкметная, няма на ёй ніякіх адміністратыўных будынкаў, але сама назва прапануе ўключыць фантазію і апынуцца ў казцы.

 

Задача 5. Уявіце сабе. Па вуліцы Лясная ў бок вёскі Кавалі ланцужком паўзуць тры чарапахі. "За мной паўзуць дзве чарапахі", - кажа першая. "За мной паўзе адна чарапаха, і перада мной паўзе адна чарапаха", - кажа другая. "Перада мной паўзуць дзве чарапахі, і за мной паўзе адна чарапаха", кажа трэцяя. Як такое можа быць?   (трэцяя чарапаха маніць)

   Да вуліцы Лясной прымыкае завулак Лясны. 1 мая 1959года на гэтым завулку была пабудавана і дала ток Клясціцкая ГЭС, якая забяспечвала электраэнергіяй вёскі Кавалі, Маркава, Сінск, Лапешчына, Казімірова. Да 1965г яна з’яўлялась асноўнай крыніцай энергазахавання, яе магутнасць складала 600 кВт.

   Складана працаваць на ГЭС, трэба кіраваць сучаснай тэхнікай, ведаць шмат законаў фізікі, хіміі, выконваць складаныя матэматычныя вылічэнні. Паспрабуйце і вы рашыць наступнае заданне.

        

Задача 6. Напішыце замест пропуска лік ( літарамі, а не лічбамі), каб атрымаўся праўдзівы сказ:

   В ЭТОМ ПРЕДЛОЖЕНИИ . . . БУКВ

(да апошняга слова, магчыма, прыйдзецца дадаць канчатак, каб фраза правільна гучала па-руску)

 

VІ.Дадатковае заданне

Прайшоўшы па завулку Лясному, апынешся на вуліцы Школьнай, якая ў два разы карацейшая за Цэнтральную (на ёй 45 будынкаў), але па значнасці яна не ўступае, так як на ёй знаходзяцца: Клясціцкае лясніцтва, інтэрфорэст, сельскі савет, бальніца, кіраванне СПК “Клясціцы”. Гэтая вуліца праходзіць уздоўж берага ракі Нішча, вада ў якой як люстэрка, зазірнуўшы ў яе ўбачыш сваё адлюстраванне.

 

Задача 7.Назавём лік люстраным, калі справа налева яно чытаецца гэтак жа, як злева направа. Напрыклад, лік 78887 - люстраны. Знайдзіце ўсе люстраныя пяцізначыя лікі, у запісе якіх выкарыстоўваюцца толькі лічбы 1і0.

(10001,   10101,   11011,   11111)

 

VІІ.Дамашняе заданне.

   Вось мы і вярнуліся ў школу. Запішыце задачу ў сшыткі і падумайце над яе рашэннем дома.

 

Задача 8.У кошыку 30 грыбоў. Сярод любых 12 з іх ёсць хоць адзін рыжык, а сярод любых 20 грыбоў - хоць бы адзін грузд. Колькі рыжыкаў і колькі груздоў у кошыку?

 

VІІІ. Вынік уроку.

-         Ці спадабалась вам падарожжа?

-         Што новага пазналі?

-         Якія задачы навучылісь рашаць?