Урок географии в 10 классе

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Клясціцкая  дзіцячы сад-сярэдняя школа

імя У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Проход по ссылкам навигации

Горячие новости

08.12.2018
Зимняя спартакиада

подробнее...

04.12.2018
Школьная линейка

подробнее...

03.12.2018
Подведены итоги фестиваля "Молодёжь за ЗОЖ"

подробнее...

01.12.2018
Фестиваль "Молодёжь за ЗОЖ"

подробнее...

30.11.2018
Участие в районной спартакиаде

подробнее...

Контактная информация

Адрес: 211463 аг.Клястицы ул. Центральная 60

Телефон: 5-49-98

Адрес электронной почты: klya_sh@vitebsk.by

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

Тэма ўрока: Геаграфічнае становішча, велічыня тэрыторыі Беларусі і яе межы. Практычная работа №1”Ацэнка палітыка-геаграфічнага становішча Рэспублікі Беларусь, выяўленне яго станоўчых і адмоўных рыс”.

Мэта ўрока:

  • пазнаёміць з геаграфічным становішчам Рэспублікі Беларусь;
  • садзейнічаць фарміраванню ўстойлівых ведаў аб геаграфічным становішчы Беларусі;
  • ацаніць эканоміка- і палітыка-геаграфічнае становішча Беларусі;
  • выхаванне любві да роднай краіны.

Абсталяванне: атласы па геаграфіі Беларусі, 10 клас, контурныя карты, палітыка-адміністрацыйная карта Рэспулікі Беларусь, карткі з заданнямі.

Электронныя сродкі навучання: прэзентацыя да ўрока, відэафільм “Белая Русь”.

ХОД УРОКА

  1. Арганізацыйны момант.
  2. Уступная гутарка.

Прагляд відэафільма “Белая Русь”

  1. Работа па тэме.

Ключавыя паняцці:

Велічыня тэрыторыі, канфігурацыя тэрыторыі, дзяржаўныя межы.

План урока:

  1. Велічыня і канфігурацыя тэрыторыі.
  2. Дзяржаўныя межы.
  3. Ацэнка фізіка-геаграфічнага становішча.
  4. Ацэнка эканоміка- і палітыка-геаграфічнага становішча.

 

  1. Велічыня і канфігурацыя тэрыторыі.

Рэспубліка Беларусь – суверэнная дзяржава. Краіны свету значна адрозніваюцца па памерах тэрыторыі. Велічыня тэрыторыі выступае ў якасці прыроднай асновы жыццядзейнасці насельніцтва. Чым большая тэрыторыя краіны, тым больш разнастайныя яе прыродныя ўмовы і больш багатыя прыродныя рэсурсы. Велічыня тэрыторыі аказвае ўплыў на месца краіны ў сістэме міжнародных гаспадарчых адносін. Прыродныя працэсы і гаспадарчая дзейнасць праходзяць у межах тэрыторыі краіны, таму яна з‘яўляецца адным  з важнейшых паказчыкаў геаграфічнай характарыстыкі дзяржавы.

Беларусь адносіцца да сярэдніх па памерах тэрыторыі краін свету. Яна займае плошчу 207,6 тыс. км.кв., што складае крыху больш за 2% ад плошчы Еўропы. У сусветным супольніцтве дзяржаў доля Беларусі па плошчы складае 0,15%.

Параўнальная характарыстыка плошчы Беларусі і краін Еўропы:

Беларусь меншая за Расію, Украіну.

Больш чым у 2 разы яна меншая за Францыю, Іспанію, Швецыю.

Беларусь у 2 разы большая за Грэцыю, Балгарыю.

У 3 разы больш за Чэхію, Ірландыю.

У 5 разоў большая за Эстонію, Данію.

Другім паказчыкам характарыстыкі тэрыторыі краіны з’яўляецца яе канфігурацыя (альбо абрысы). Яна можа спрыяць равіццю тэрыторыі або ўскладняць яго, таму што ўровень асвоенасці тэрыторыі залежыць у тым ліку і ад адлегласці населеных пунктаў ад дзяржаўнай мяжы.

Беларусь займае кампактную тэрыторыю, якая па сваёй форме нагадвае пяцівугольнік. З поўначы на поўдзень працягваецца на 560 км, з захаду на ўсход – на 650 км. Аб кампактнасці тэрыторыі  сведчаць суадносіны паміж плошчай краіны і працягласцю яе меж. Для Беларусі гэты паказчык значна меншы, чым для многіх краін свету.

Канфігурацыю тэрыторыі краіны характарызуе яе глыбіня, гэта значыць адлегласць ад дзяржаўнай мяжы да самых аддаленых пунктаў. Глыбіня Беларусі складае 200-220 км.

2. Дзяржаўныя межы.

Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь складае 2 969 км. Беларусь мяжуе з 5 дзяржавамі: Расіяй, Польшчай, Украінай, Латвіяй і Літвой.

Работа па карце: паказ дзяржаўных межаў і характарыстыка іх.

Мяжа Беларусі і Расіі – 990 км.

Мяжа Беларусі і Украіны – 975 км.

Мяжа Беларусі і Польшчы – 399 км.

Мяжа Беларусі і Літвы – 462 км.

Мяжа Беларусі і Латвіі – 143 км.

  1. Ацэнка фізіка-геаграфічнага становішча Беларусі.

Геаграфічнае становішча аказвае значны ўплыў на гаспадарчую дзейнасць насельніцтва. Яно з’яўляецца адным з важнейшых стратэгічных фактараў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Работа па карце: знаходжанне крайніх пунктаў Беларусі: паўднёвы пункт – недалёка ад пасёлка Камарын, паўночны пункт – недалёка ад Асвейскага возера, заходні пункт – г. Высокае, усходні – недалёка ад пасёлка Хоцімск.

Геаграфічны цэнтр Беларусі  знаходзіцца каля вёскі Антонава Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.  Вызначэнне пункта па карце.

 Практычная работа № 1”Ацэнка палітыка-геаграфічнага становішча Рэспублікі Беларусь, выяўленне яго станоўчых і адмоўных рыс”. (матэрыял падручніка ст. 11-14 і контурная карта:

  1. Вызначэнне станоўчых і адмоўных фактараў у геаграфічным становішчы Беларусі.

Афармленне работы ў табліцы:

Станоўчыя фактары  ў ЭГС

Адмоўныя фактары ў ЭГС

Знаходзіцца ў цэнтры Еўропы.

Не мае выхаду да мора.

Раўнінны рэльеф.

Рэкі неспрыяльныя для суднаходства.

Умераны кантынентальны клімат.

 

Тэрыторыя кампактная.

 

Размешчана на перасячэнні транспартных шляхоў.

 

Наяўнасць краін-суседзяў.

 

 

  1. Ацэнка эканоміка- і палітыка-геаграфічнага становішча.

Афармленне работы ў табліцы:

 

Станоўчыя фактары  ў ПГС

Адмоўныя фактары ў ПГС

Няма прыродных перашкод для развіцця гандлёвых носін.

Не мае выхаду да мора.

Цэнтральнасць

На тэрыторыі Беларусі часта вяліся войны.

Транзітнасць

 

Невялікая адлегласць ад Мінска да сталіц еўрапейскіх краін.

 

Суседства з Расіяй.

 

 

Самастойная работа:

-         Вызначыць адлегласць ад Мінска да сталіцы Літвы,

-         Вызначыць адлегласць ад Мінска да сталіцы Латвіі,

-         Вызначыць адлегласць ад Мінска да сталіцы Украіны,

-         Вызначыць адлегласць ад Мінска да сталіцы Расіі,

-         Вызначыць адлегласць ад Мінска да сталіцы Польшчы.

 

4.Замацаванне.

Вучням прапаноўваюцца наступныя заданні:

  1. Размясціць  у парадку ўзрастання краіны Еўропы па плошчы:

Беларусь, Швецыя, Чэхія, Літва, Латвія, Україна, Расія, Польшча, Германія, Балгарыя.

  1. Якая вобласць Беларусі мае найбольшую колькасць замежных суседзяў і якія вобласці мяжуюць з Расіяй, Украінай?
  2. У Беларусі 11 гадзін. Вызначыць, колькі гадзін у Маскве, у Рызе, Лондане, Германіі?
  3. На контурнай карце адзначыць свой населены пункт. Вызначыць адлегласць ад яго да абласнога цэнтра, да сталіцы Беларусі, да крайняга паўночнага пункта.

             5. Вынік урока.

            6. Дамашняе заданне. Параграф №1падручніка па геаграфіі Беларусі 10 кл., пытанне 4 і 5.