Уроки биологии

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Клясціцкая  дзіцячы сад-сярэдняя школа

імя У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Проход по ссылкам навигации

Горячие новости

13.10.2018
Праздничный концерт "Родной матери улыбка"

подробнее...

12.10.2018
Родительское собрание

подробнее...

12.10.2018
Спортландия "Мама, папа, я - спортивная семья"!

подробнее...

12.10.2018
Поздравим маму вместе

подробнее...

10.10.2018
Уроки безопасности

подробнее...

Контактная информация

Адрес: 211463 аг.Клястицы ул. Центральная 60

Телефон: 5-49-98

Адрес электронной почты: klya_sh@vitebsk.by

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

Тэма. Лішайнікі- сімбіятычныя арганізмы.

Мэты ўрока:

-         працягваць развіваць уяўленне аб разнастайнасці жывых арганізмаў;

-         пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі будовы і жыццядзейнасці лішайнікаў, як сімбіятычных арганізмаў;

-         паказаць прыстасаванасць лішайнікаў дав пражывання ў розных умовах;

-         раскрыць ролю лішайнікаў у прыродзе і гаспадарчай дзейнасці чалавека;

-         пазнаёміць вучняў з відамі лішайнікаў нашай мясцовасці.

Абсталяванне: табліцы: “Лішайнікі”, “Водарасці”, “Грыбы”, празентацыя “Лішайнікі нашай мясцовасці”.

Ход урока.

1. Арганізацыйны момант.

2. Актуалізацыя ведаў. Вучням прапанаваны тэст: “Будова і жыццядзейнасць грыбоў”

1. Грыбы- гэта:

а) род, б)сямейства, в) царства, г) парадак.

2. Прыкмета, якая збліжае грыбы з раслінамі:

а)гетаратрофны спосаб жыўлення. б) верхавінны рост,

в) утварэнне мачавіны, г) наяўнасць хіціну ў клетачных сценках.

3. Пладовае цела шапачкавага грыба ўтворана:

а) шляпкай і міцэліем, б) ножкай і міцэліем,

в) шляпкай і ножкай, г) мікарызай і спарангіем.

4. Які спосаб дабывання ежы сярод грыбоў не сустракаецца:

а) сапратрофны, б) паразітычны. в) драпежны, г) фотасінтэз.

5. Да грыбоў якія атрымліваюць арганічныя рэчывы ад карней дрэў належыць:

а) мукар, б) пеніцыл. в) дрожжы, г) падбярозавік.

6. Сярод пералічаных грыбоў шапачкавымі не з’яўляюцца:

а) сыраежка і падбярозавік. б) мукар і пеніцыл,

в) белы і грузд, г) мухамор і бледная паганка.

7. Да грыбоў паразітаў адносяць:

а) бледная паганка і мухамор, б) пеніцыл і мукар.

в) трутавік і галаўня, г) шампіньёны і вешанкі.

8. Грыбы не могуць размнажацца:

а) насеннем. б) спорамі. в) вегетатыўна. г) палавым шляхам.

9. Трываласць клетачнай сценкі г8рыбоў надае:

а) пекцін, б) хіцін. в) цэлюлоза, г) глікаген.ю

10. Сярод пералічаных грыбоў пласцінчастымі з’яўляюцца:

а) сыраежка і апенька. б) падбярозавік і белы.

в) падасінавік і лісічка. г) масляк і шампіньён.

Вучні абменьваюцца сшыткамі і правяраюць адказы.

3. Вывучэнне новага матэрыялу.

Расказ настаўніка з элементамі гутаркі.

На прошлых уроках мы пазнаёміліся з будовай і жыццядзейнасцю розных грыбоў. Які тып харчавання характэрны для грыбоў? ( гетаратрофны). Што такое сімбіёз? Як называецца сімбіёз грыба і каранёў дрэў? ( мікарыза) Аднак грыбы могуць уступаць у сімбіёз не толькі з каранямі дрэў, але і з іншымі арганізмамі ( водарасцямі, пратыстамі). Такі сімбіёз называецца лішайнікам. Ставяцца тэма. мэты ўрока.

Лішайнікі- сваеасаблівая група жывых арганізмаў. Да іх адносіцца больш 25 тысяч відаў. Сустракаюцца лішайнікі на ўсіх кантынентах. нават у антарктыдзе.

Цела лішайнікаў- слаявішча. А ў якіх арганізмаў таксама цела слаявішча? (водарасці) Лішайнікі- вынослівыя арганізмы. Іх можна сустрэць і ў пустыні. і на крайняй поўначы. і на голых скалах. Для жыцця ім патрэбна святло і вільгаць, якую яны ўпітваюць усім целам у час дажджу. або туман ці расу. Працягласць жыцця лішайнікаў 50-100 гадоў. Сярэдні прырост за год 1-5 мм. Адзіная ўмова. да якой лішайнікі вельмі адчувальны, гэта забруджванне паветра. Асабліва адчувальны яны да злучэнняў серы і свінцу. Дзякуючы гэтаму, лішайнікі выкарыстоўваюць як індыкатары забруджанасці паветра.

У залежнасці ад тыпу слаявішча. лішайнікі падзяляюць на тры групы: Накіпныя, кусцістыя і ліставыя.

Далей адзін з вучняў знаёміць астатніх з вынікамі, якія праводзіліся па вывучэнню якасці паветра ў вёсцы.

Зона

Колькасць відаў лішайнікаў.

Накіпных

Ліставых

Кусцістых

1

8

4

3

1

2

11

4

4

3

3

10

5

3

2

4

9

4

3

2

5

9

4

3

2

 

 

Віды лішайнікаў

Ступень забруджанасці паветра

Адсутнасць лішайнікаў

Узровень сярністага газа больш за 0.3 мг. на куб. метр

Накіпныя і адзін від ліставых

Крытычная зона, узровень сярністага газаад 0.3 да 0.11 мг. на куб. метр

Ліставых 2-5 відаў

Умереная зона, узровень сярністагагаза од 0.05 да 0.1 мг. на куб. метр

Кусцістыя

Чыстая зона, узровень сярністага газа меньш за 0.05 мг. на куб. метр

Самастойная работа вучняў з падручнікам і фатаграфіямі лішайнікаў. Вучні запаўняюць табліцу.

Будова лішайнікаў з розным тыпам слаявішча.

Тып слаявішча

Асаблівасці будовы

Прыклады

Накіпныя

Маюць выгляд скарыначкі ці пены. таўшчыной да 5 мм.

Ліцыдзея. графіс. бацыдыя

Ліставыя

Маюць акруглую форму. рассечаныя на лопасці. дыяметрам да 20 см

Пармелія. ксанторыя. пельтыгера

Кусцістыя

Слаявішча нагадвае кусцік. памеры да 50 см. звісаючыя да 8 метраў.

Кладонія, цэтрарыя, эвернія, уснея

Далей настаўнік тлумачыць будову лішайніка ( паміж гіфамі грыбоў размешчаны водарасці або фотасінтэзуючыя пратысты). Пасля гэтага вучні выказваюць свае меркаванні аб значэнні грыба ( паглынае ваду і мінеральныя рэчывы) і водарасці

( забяспечвае грыб арганічнымі рэчывамі). Размнажэнне лішайнікаў- кусочкамі слаявішча.

Самастойная работа вучняў з падручнікам. Адна група вучняў выпісвае значэнне лішайнікаў у прыродзе. другая- значэнне для чалавека.

Значэнне ў прыродзе:

-         першапасяленцы неабжытых месцаў,

-         глебаўтварэнне,

-         месца жыхарства насякомых,

-         ежа для жывёл.

Значэнне для чалавека:

-         ежа для дамашніх капытных,

-         ежа для чалавека.

-         сыравіна для хімічнай прамысловасці.

-         медыцына.

-         парфюмерная прамысловасць.

-         індыкатары забруджанасці паветра.

4. Замацаванне ведаў. Гульня дыскусія.Вучні падзяляюцца на тры групы. Першая група павінна даказаць, што лішайнікі- грыбы. другая- расліны, трэццяя- лішайнікі трэба выдзеліць у адзельнае царства. Вучні выказваюць свае меркаванні Падлічваецца колькасць меркаванняў кожнай групы. Настаўнік падводзіць вынік гульні.

5. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія ( мішэнь)

6. Дамашняе заданне : пар. 20. творчае заданне ( атрымаць фарбу з лішайніка, сабраць калекцыю лішайнікаў)

Урок біялогіі ў 11 класе

Тэма. Уплыў дзейнасці чалавека на біясферу

Мэта: вывучыць асаблівасці экалагічных адносін паміж чалавекам і прыродай, вызначыць наступствы ўздзеяння чалавека на прыроду раёна.

Задачы:

  1. сфарміраваць паняцце аб асноўных экалагічных праблемах рэгіёна
  2. развіваць і паглыбляць біялагічныя веды.
  3. развіваць цікаўнасць да прыроды роднага краю, фарміраваць веды аб залежнасці стану здароўя ад стану навакольнага асяроддзя .

ХОД УРОКА

 

1. Арганізацыйны момант.

2. Уступнае слова настаўніка. Чалавека ад іншых прадстаўнікоў жывой прыроды адрозніваюць асаблівыя экалагічныя адносіны. Калі ўсе біялагічныя віды Зямлі прыстасоўваюцца да свайго асяроддзя пражывання, да прыродных умоў якія змяняюцца, то сучасны чалавек здольны прыстасоўваць асяроддзе пражывання да сваіх патрэбнасцей. Патрэбнасці чалавека як сацыяльнай істоты не маюць мяжы.

3. Вывучэнне матэрыялу. У сілу сваёй высокай арганізацыі чалавек аказвае на навакольнае асяроддзе велізарнае ўздзеянне. Гэтае ўздзеянне можа перавышаць магчымасці навакольнага асяроддзя. Далей вучням прапануецца назваць прычыны гэтага:

- Змяніўся характар харчовых сувязей. Для атрымання ежы чалавек падключае дадатковыя энэргарэсурсы.

- Змяніўся характар інфармацыйных сувязей, з дапамогай якіх чалавек узгадняе свае дзеянні з дзеяннямі іншых людзей.

- Адбыўся пераход на дзейнасць з дапамогай прылад працы.

- Чалавек выкарыстоўвае запасы розных відаў энергіі ( сонечнай, ветравой, воднай, энергію зямных нетраў)

- Чалавек здольны прадказаць наступствы сваёй дзейнасці.

Далей разглядаюцца экалагічныя праблемы рэгіёна.

1. Адна з асноўных экалагічных праблем- вырубка лясоў. Лес- багацце любой краіны. Ён адыгравае ў жыцці чалавека і чалавецтва велізарную ролю. З аднога боку, лес, з’яўляецца адной з галоўных складаючых частак навакольнага асяроддзя чалавека, у вялікай ступені ўплывае на клімат, наяўнасць чыстай вады, чыстага паветра, ахоўвае сальскагаспадарчыя глебы, забяспечвае месцы для камфортнага пражывання і адпачынку людзей, захоўвае разнастайнасць жывой прыроды. Сучасная медыцына афіцыяльна называе карысць прыбывання чалавека ў лесе. З другога боку –лес- гэта мноства карысных рэсурсаў, без якіх чалавецтва не можа абысціся – драўніна для будаўніцтва, вытворчасці паперы і мэблі, дроў, харчовых і лекавых раслін. З трэццяга боку, лес частка тога культурна- гістарычнага асяроддзя, пад уплывам якіх фарміруюцца культура і звычай цэлых народаў, месца працы, незалежнасці матэрыяльных благ значнай часткі насельніцтва, особліва тых, хто жыве ў вёсках і пасёлках.

Вучні аналізуюць табліцу

Год

Агульная плошча лясоў, га

Агульная плошча вырубленага леса, га

Плошча вырубленага ліственнага лесу, га

Плошча вырубленага хвойнага лесу, га

Плошча засаджваемая лесам., га

2011

136508

710

195

515

345

2012

136508

700

195

505

350

2013

136508

715

205

510

350

2014

136508

650

160

490

360

2015

136508

675

255

420

350

2016

136577

690

210

480

340

2017

136577

685

210

485

350

Вырубка лесу вядзе да перасыхання рэк, змяненню расліннага покрыва і жывёльнага свету, змяннення клімату, пагаршэння самаадчування чалавека.

2. Другая экалагічная праблема – забруджванне вадаёмаў., што вядзе к знішчэнню водных жывёл, павелічэнню колькасці мікраарганізмаў і як вынік- захворванні чалавека.

3. Забруджванне атмасфернага паветра выхлапнымі газамі, накапленне ў глебе шкодных рэчываў, паглынанне раслінамі і жывёламі розных шкодных рэчываў, у тым ліку і радыёнуклідаў. У выніку ўсіх гэтых працэсаў атрутныя рэчывы ў харчовых ланцугах пераносяцца ў арганізм чалавека і зноўжа выклікаюць захворванні розных сістэм і органаў.

Далей абмяркоўваюцца прычыны парушэнны экалагічнага балансу экасістэм, парушэнне натуральных кругаваротаў рэчываў. Забіраючы з экасістэм першасную прадукцыю, чалавек вырабляе велізарную колькасць штучных рэчываў. Гэтыя рэчывы так ці інакш трапляюць у экасістэмы Узнікаюць глабальныя экалагічныя праблемы ( разбурэнне азонавага экрану, кіслотныя дажджы, змяненне клімату)

4. Абагульненне матэрыяла. Адказаць на пытанні.

- Якія асаблівасці ўзаемадзеяння чалавека з навакольным асяроддзем?

- Якія асноўныя групы праблем узнікаюць у выніку ўздзеяння чалавека на навакольнае асяроддзе?

- Якія асноўныя крыніцы забруджвання навакольнага асяроддзя?

- Якое існуе вырашэнне праблем парушэння энергетычнага балансу экасістэм.

- Як звязана забруджванне асяроддзя з кліматам Зямлі?

5. Падвядзенне вынікаў урока.

Тэма. Наземная зкасістэма – лес.

Мэта. Пашырыць уяўленне вучняў аб наземнай экасістэме “лес”, ярусным размяшчэнні раслін, раскрыць значэнне леса, правілы паводзін ў лесе, прадоўжыць фарміраваць веды аб асяроддзі пражывання жывых арганізмаў. Задачы:

-         выявіць характэрныя асаблівасці наземнай экасістэмы і яруснага размяшчэння раслін у лесе;

-         асэнсаваць значэнне леса, вывучыць правілы паводзін у лесе;

-         навучыцца складаць ланцугі харчавання ў лясной экасістэме;

-         развіваць творчыя здольнасці, навыкі работы ў групе.

Абсталяванне: картачкі з заданнямі, фізічная карта Беларусі.

Тып урока: гульня- падарожжа.

ХОД УРОКА

1. Арганізацыйны момант.

2. Актуалізацыя ведаў па пытанням:

- што такое экасістэма?

- якія жывыя арганізмы ўтвараюць экасістэму?

- што ўплывае на жывыя арганізмы у экасістэме?

Адгадайце загадку: вясной весяліць, летам- ахалоджвае, увосень дае ежу, а ў зімку сагравае.

- пра якую экасістэму мы будзем сёння гаварыць?

Далей паведамляюцца тэма і задачы ўрока.

Для вывучэння матэрыяла мы адпраўляемся ў завочнае падарожжа па лясной сцяжынцы. Але адправіцца ў падарожжа можна толькі , калі вы добра падрыхтаваны.

3. Вывучэнне новага матэрыяла.

27 % сушы займаюць лясы, 37,5 % -на тэрыторыі Беларусі, а ў нашым раёне-70 %. Якія лясы вы ведаеце? Па якім прыметам мы вызначаем, што знаходзімся ў лесе? А якія дрэвы часцей сустракаюцца ў нашых лясах?

1 станцыя. “Дрэвы”

 

Хлопчык спазніўся на ўрок. Ён растлумачыў настаўніцы, што загуляўся ў лесе на школьным двары. – А што на школьным двары ёсць лес? спытала настаўніца.- Там шмат дрэў, значыць гэта лес, адказаў хлопчык. Ці правы быў хлопчык? Ці можа лес складацца з адных дрэў?

 

2. Станцыя “Ярусы леса”: разбор вучэбнага матэрыяла с. 93.

Пытанні для абмеркавання матэрыяла:

-         Калі вы знаходзіцеся ў лесе, што вас акружае?

-         Якія ярусы выдзеляюць у лесе?

-         У якой паслядоўнасці размяшчаюцца ярусы?

-         На чым заснавана яруснае размяшчэнне раслін у лесе?

Запоўніць табліцу.

ярусы змешанага леса

расліны

жывёлы

 

 

 

 

3 станцыя “Ланцугі харчавання”

- жук- караед, ястраб, кара дрэў, дзяцел;

- вусень, мурашка, лісты дрэва, сініца, куніца;

- арол, сойка, жолуд;

- смоўж, жаба, ягады суніц, вуж

4 станцыя “Загадка”. Вучням прапануецца адгадаць загадкі пра дрэвы.

- Дрэва- доўгажыхар, можа жыць да 2000 гадоў. ( дуб)

- Драўніна гэтага дрэва змяняе афарбоўку, як хамеліон: спіленае- яно чырванее, а калі падсыхае- становіцца нежна- ружовае. ( вольха)

- Лісты гэтага дрэва падобны на сардэчкі, дарослае дрэва дае да 2 кг мёду. ( ліпа)

- Кветкі гэтага дрэва лечаць ад грыпа, кашля і хрыпа. ( ліпа)

- Гэта хвойнае дрэва пасля смерці добра захоўваецца. На сваях з яго драўніны па ўказу Пятра 1 пабудаваліг. Санкт- Пецярбург. ( лістоўніца)

- Летам і зімой у рубашке адной. ( елка, сасна)

- Дрэва, пра якое гавораць, што яно дрыжыць, таму што пад ім закапана нячыстая сіла ( асіна)

    3. Праверка дамашняга задання

Тэст.

1. Экалогія- гэта навука аб:

а) аб паводзінах жывёл;

б) аб будове раслін і жывёл;

в) аб узаемасувязях жывых арганізмаў паміж сабой і з навакольным асяроддзем.

2. Фактары нежывой прыроды –гэта:

а) расліны;

б)грыбы і бактэрыі;

в) вільготнасць, святло, тэмпература.

3. У вадзе больш заселена:

а) глыбокаводная частка;

б) мелкаводзе ;

в) увесь вадаём заселены аднолькава.

4. Прыкладам экасістэмы будзе:

а) балота;

б) сасновы лес;

в) возера

г) усе адказы правільныя.

5. Расліны ў экасістэме гэта-

а) спажыўцы;

б) разбуральнікі;

в) вытворцы.

6. Неабходная ўмова існавання любой экасістэмы:

а) кругазварот рэчываў;

б) адсутнасць паразітаў;

в) дзейнасць чалавека.

7. Спажыўцамі сярод жывых арганізмаў будуць:

а)дрэвы і кусты;

б) птушкі і звяры;

в) бактэрыі і пратысты.

8. Драпежнікі ў прыродзе адыграваюць ролю:

а) толькі адмоўную;

б) толькі станоўчую;

в) як адмоўную, так і станоўчую.

9. Экасістэму складаюць:

а) сукупнасць бактэрый, пратыстаў, грыбоў, раслін і жывёл, якія прыстасаваны да ўмоў пражывання.

б)сукупнасць жывых арганізмаў на пэўнай тэрыторыі разам з асяроддзем пражывання;

в) асяроддзе пражывання аднога віда.

10. выберыце правільна складзены ланцуг харчавання:

а) зялёныя водарасці- смоўж- жаба- чапля;

б) крапіва- тля- павук- жаба- сініца;

в) зялёныя водарасці- тля- жаба- павук.

Праверка адказаў.

3. Вывучэнне новага матэрыяла.

27 % сушы займаюць лясы, 37,5 % -на тэрыторыі Беларусі, а ў нашым раёне-70 %. Якія лясы вы ведаеце? Па якім прыметам мы вызначаем, што знаходзімся ў лесе? А якія дрэвы часцей сустракаюцца ў нашых лясах?

1 станцыя. “Дрэвы”

     Сасна звычайная- буйное дрэва, якое дасягае 40 метраў вышыні.Лісты- іголкі, па дзве ў пучку.Шышкі размешчаны па 2-4 у пучку.Драўніна прочная, утрымлівае шмат смол.Знешні выгляд залежыць ад умоў у якіх расце дрэва.У густых лясах мае тонкі гладкі ствол з галінкамі ў самым версе, на адкрытых месцах крона раскідзістая і шырокая.. Працягласць жыцця сасны 150- 300 гадоў, аднак расце дрэва вельмі марудна і дарослым становіцца ва ўзросце 70- 100 гадоў.

     Елка звычайная ўяўляе сабой высокае дрэва, да 50 метраў вышынёй, з пірамідальнай кронай. Таўшчыня дрэва можа дасягаць 2 метраў у дыяметры. Лісты- адзіночныя хваінкі. Расліна ценевынослівая і можа расці вельмі густа. Жыве елка 250—300 гадоў, часам 400—500 гадоў. Да 10-15 гадоў расце марудна, потым хутка.

   Вольха — дрэва, якое хутка расце і дасягае поўнага развіцця ў 50-60 гадоў.. Вышыня дрэва 15- 20 метраў, дыяметар ствала 15-25 см.. У нашых лясах сустракаецца чорная і шэрая вольхі, якія атрымалі назву па колеру кары. Драўніна можа змяняць колер: пасля спільвання аранжавая, потым чырванее, а пасля спецыяльнага высушвання драўніна набывае шакаладны з ружовым адценнем колер. Драўніна адрозніваецца таксама лёгкасцю і мягкасцю.

     Бяроза- найбольш распаўсюджаная лістовая парода ў нашых лясах. Дрэвы вышынёй да 30 метраў. Адрозніваецца дрэва белай карой, якая можа адслойвацца ад драўніны. Жыве бяроза звычайна 100- 120 гадоў.

   Асіна- вялікае дрэва вышынёй да 35 метраў, дыяметрам ствала да 1 метра. Колер кары з узростам змяняецца ад цёмна- зялёнай да цёмна- шэрай. Лісты нават пры нязначным ветры дрыжаць. Дрэва расце на сырых месцах. Драўніна ў яе белая, мяккая, па трываласці роўна дубу.

 

2. Станцыя “Ярусы леса”: разбор вучэбнага матэрыяла с. 93.

Пытанні для абмеркавання матэрыяла:

-         Калі вы знаходзіцеся ў лесе, што вас акружае?

-         Якія ярусы выдзеляюць у лесе?

-         У якой паслядоўнасці размяшчаюцца ярусы?

-         На чым заснавана яруснае размяшчэнне раслін у лесе?

Запоўніць табліцу.

ярусы змешанага леса

расліны

жывёлы

 

 

 

3 станцыя “Ланцугі харчавання”

- жук- караед, ястраб, кара дрэў, дзяцел;

- вусень, мурашка, лісты дрэва, сініца, куніца;

- арол, сойка, жолуд;

- смоўж, жаба, ягады суніц, вуж

4 станцыя “Загадка”. Вучням прапануецца адгадаць загадкі пра дрэвы.

- Дрэва- доўгажыхар, можа жыць да 2000 гадоў. ( дуб)

- Драўніна гэтага дрэва змяняе афарбоўку, як хамеліон: спіленае- яно чырванее, а калі падсыхае- становіцца нежна- ружовае. ( вольха)

- Лісты гэтага дрэва падобны на сардэчкі, дарослае дрэва дае да 2 кг мёду. ( ліпа)

- Кветкі гэтага дрэва лечаць ад грыпа, кашля і хрыпа. ( ліпа)

- Гэта хвойнае дрэва пасля смерці добра захоўваецца. На сваях з яго драўніны па ўказу Пятра 1 пабудаваліг. Санкт- Пецярбург. ( лістоўніца)

- Летам і зімой у рубашке адной. ( елка, сасна)

- Дрэва, пра якое гавораць, што яно дрыжыць, таму што пад ім закапана нячыстая сіла ( асіна)

 

5 станцыя “Значэнне лесу”: самастойная работа вучняў з тэкстам падручніка, с. 94.Складанне табліцы “Значэнне леса” ( правераецца выбарачна) Паведамленне пра лясы Беларусі і лясы нашага раёна. Лес- багацце любой краіны. Ён адыгравае ў жыцці чалавека і чалавецтва велізарную ролю. З аднога боку, лес, з’яўляецца адной з галоўных складаючых частак навакольнага асяроддзя чалавека, у вялікай ступені ўплывае на клімат, наяўнасць чыстай вады, чыстага паветра, ахоўвае сельскагаспадарчыя глебы, забяспечвае месцы для камфортнага пражывання і адпачынку людзей, захоўвае разнастайнасць жывой прыроды. Сучасная медыцына афіцыяльна называе карысць прыбывання чалавека ў лесе. З другога боку –лес- гэта мноства карысных рэсурсаў, без якіх чалавецтва не можа абысціся – драўніна для будаўніцтва, вытворчасці паперы і мэблі, дроў, харчовых і лекавых раслін. З трэццяга боку, лес частка таго культурна- гістарычнага асяроддзя, пад уплывам якіх фарміруюцца культура і звычай цэлых народаў, месца працы, незалежнасці матэрыяльных благ значнай часткі насельніцтва, особліва тых, хто жыве ў вёсках і пасёлках.

 

6 станцыя ‘Чалавек лесу сябар або вораг”: абмеркаванне стану лясных экасістэм.

 

4. Рэфлексія.

Вучням прапануецца дапісаць сказы: “Лес для мяне- гэта…”, ‘ Лес для дзяржавы- гэта…” Далей вучні выказваюць свае адносіны да ўрока.

5. Дамашняе заданне: параграф 23, падрыхтаваць вершы, загадкі, прыказкі пра поры года.

 

 1. Тэст.

1. Экалогія- гэта навука аб:

а) аб паводзінах жывёл;

б) аб будове раслін і жывёл;

в) аб узаемасувязях жывых арганізмаў паміж сабой і з навакольным асяроддзем.

2. Фактары нежывой прыроды –гэта:

а) расліны;

б)грыбы і бактэрыі;

в) вільготнасць, святло, тэмпература.

3. У вадзе больш заселена:

а) глыбокаводная частка;

б) мелкаводзе ;

в) увесь вадаём заселены аднолькава.

4. Прыкладам экасістэмы будзе:

а) балота;

б) сасновы лес;

в) возера

г) усе адказы правільныя.

5. Расліны ў экасістэме гэта-

а) спажыўцы;

б) разбуральнікі;

в) вытворцы.

6. Неабходная ўмова існавання любой экасістэмы:

а) кругазварот рэчываў;

б) адсутнасць паразітаў;

в) дзейнасць чалавека.

7. Спажыўцамі сярод жывых арганізмаў будуць:

а)дрэвы і кусты;

б) птушкі і звяры;

в) бактэрыі і пратысты.

8. Драпежнікі ў прыродзе адыграваюць ролю:

а) толькі адмоўную;

б) толькі станоўчую;

в) як адмоўную, так і станоўчую.

9. Экасістэму складаюць:

а) сукупнасць бактэрый, пратыстаў, грыбоў, раслін і жывёл, якія прыстасаваны да ўмоў пражывання.

б)сукупнасць жывых арганізмаў на пэўнай тэрыторыі разам з асяроддзем пражывання;

в) асяроддзе пражывання аднога віда.

10. выберыце правільна складзены ланцуг харчавання:

а) зялёныя водарасці- смоўж- жаба- чапля;

б) крапіва- тля- павук- жаба- сініца;

в) зялёныя водарасці- тля- жаба- павук.

 

2. Ярусы леса

ярусы змешанага леса

расліны

жывёлы

 

 

 

1. Запоўніць табліцу, стар. 93 ( 1 бал)

2. Сярод прапанаваных жывёл выбраць жывёл лясной экасістэмы: воўк, чапля,гадзюка, белы бусел, вавёрка, бабёр, курапатка. ( 1 бал)

3. Сярод прапанаваных арганізмаў выбраць спажыўцоў, вытворнікаў, разбуральнікаў: ліса, дуб, вавёрка, рабіна, жукі- мертваеды, папараць, гніласныя бактэрыі, апенькі, сойка.

( 2 балы)

 

3. Ланцугі харчавання.

Скласці ланцугі харчавання для кожнай групы жывых арганізмаў. ( па 1 балу)

- жук- караед, ястраб, кара дрэў, дзяцел;

- вусень, мурашка, лісты дрэва, сініца, куніца;

- арол, сойка, жолуд;

- смоўж, жаба, ягады суніц, вуж

Карыстаючыся схемай скласці ланцуг харчавання ў лясной экасістэме. ( 2 балы)

 

4. Пытанні для выніковага кантролю

1. Якія бываюць лясы па відавому складу дрэў?

2. Як размешчаны ўсе расліны у лесе?

3. Колькі ярусаў бывае звычайна ў змешаным лесе?

4. Якія арганізмы будуць вытворцамі ў лесе?

5. Выберыце птушку, якая строіць гнёзды ў ніжнім ярусе: цецярук, дзяцел, дрозд.

6. Дзе размешчана большасць разбуральнікаў арганічнага рэчыва у лесе?

7. Якія экалагічныя фактары будуць вызначаць яруснае размяшчэнне раслін у лесе?

( святло, цяпло, наяўнасць жывёл)

8. У якім ярусе будуць размяшчацца кроны самых высокіх дрэў?

9. Якія светалюбівыя ці ценевынослівыя расліны будуць у самым ніжнім ярусе?

10. У нашым раёне 35000 гектараў хвойнага лесу, на колькі гадоў хопіць гэтых запасаў лесу, калі штогод вырубаецца каля 500 гектараў?

 

Ліст кантролю

 

Кантроль ведаў

Максімальная колькасць балаў

Набраная колькасць балаў

Сума балаў за ўрок

Тэст

10

 

 

Выкананне заданняў

ярусы леса

ланцугі харчавання

 

4

6

 

 

Выніковы кантроль

10

 

 

 

колькасць балаў

адзнака

1-3

4-6

7-9

10-12

13-15

16-18

19-21

22-24

25-27

28-30

1

2

3

4

5

6

7

8

9

 

Тэма. ТЫПЫ РАЗМНАЖЭННЯ АРГАНІЗМАЎ. БЯСПОЛАЕ РАЗМНАЖЭННЕ.

Мэта: сфарміраваць веды аб сутнасці працэса размнажэння, аб формах бясполага размнажэння.

Задачы:

  1. Вызначыць біялагічную ролю размнажэння
  2. На канкрэтных прыкладах разгледзіць розныя формы бясполага размнажэння і выявіць іх значэнне ў прыродзе.
  3. Узнавіць раней вывучаны матэрыял.
  4. Сфарміраваць навыкі самастойнай работы і работы ў групах.

Тып урока: работа ў групах па вывучэнню новага матэрыяла з выкарыстаннем ЭСН.

Абсталяванне: дадатковая літаратура (М.Лісаў, Л.Камлюк “Агульная біялогія”, М.Лямяза “Агульная біялогія”), табліцы “Амёба звычайная”, “Гідра”, “Лішайнікі”, “ Размнажэнне імхоў”, “Размнажэнне папарацей”, “Мітоз”

План урока:

1. Арганізацыйны момант   1 хвіліна

2. Уводзіны ў тэму   5 хвілін

3. Работа з матэрыялам тэмы 15 хвілін

4. Абмеркаванне пытанняў 15 хвілін

5. Выніковы тэст   5 хвілін

5. Рэфлексія   3 хвіліны

6. Дамашняе заданне   1 хвіліна.

ХОД УРОКА

  1. Арганізацыйны момант. Стварэнне эмацыянальнага настрою ўрока
  2. Уводзіны ў тэму. Вучням прапанавана ўспомніць, якія ўласцівасці характэрны для жывога арганізма.( Называюць) Адна з уласцівасцей- размнажэнне- аднаўленне сабе падобных. Далей вызначаецца тэма і задачы ўрока. Наступны этап- у ходзе гутаркі выявіць біялагічную ролю размнажэння. І як вынік, размнажэнне забяспечвае:

-         працяглае існаванне віду,

-         захоўвае пераемнасць паміж бацькамі і патомствам,

-         прыводзіць да павелічэння колькасці асобін,

-         садзейнічае рассяленню віда.

Віды размнажэння:

-         бясполае- без удзелу гамет, часткамі жывога арганізма,

-         палавое- пры зліцці палавых гамет

  1. Работа з матэрыялвам тэмы. Вучні папярэдне дзеляцца на групы, кожная група вывучае пэўную форму бясполага размнажэння.

1 група. Вывучае простае дзяленне клеткі на прыкладзе амёбы звычайнай. Пытанне 1 групе. Успомніць, што такое мітоз, яго стадыі, колькасць храмасом на кожным этапе.

2 група. Вывучае размнажэнне пачкаваннем на прыкладзе гідры, дражджэй. Пытанні другой групе. Што ўяўляе сабой гідра, якія асаблівасці яе будовы і жыццядзейнасці? Чым адрозніваюцца дрожжы ад іншых грыбоў?

3 група. Вывучае размнажэнне фрагментацыяй на прыкладзе лішайнікаў. Пытанні 3 групе. Што ўяўляюць сабой лішайнікі, якое іх біялагічнае значэнне? Якая з’ява ляжыць у аснове фрагментацыі?

4 група. Вывучае вегетатыўнае размнажэнне. Пытанні 3 групе. Якія спосабы вегетатыўнага размнажэння вы ведаеце? Як чалавек выкарыстоўвае гэты тып размнажэння? Прывядзіце прыклады раслін нашай мясцовасці, якія размнажаюцца рознымі вегетатыўнымі органамі.

5 група. Вывучае размнажэнне спорамі на прыкладзе імхоў і папарацей. Пытанні 5 групе. Што ўяўляюць сабой споры? Якія перавагі і недахопы мае гэты спосаб размнажэння? Раскажыце аб цыкле развіцця найбольш распаўсюджаных у нашай мясцовасці відаў імхоў і папарацей.

4.   Абмеркаванне пытанняў. Кожная група выступае па свайму пытанню. Для выступлення выкарыстоўваюцца табліцы, на якіх паказаны асноўныя працэсы. На прыканцы выступленняў вучні робяць запісы, складаюць табліцу “Формы бясполага размнажэння”:

Форма бясполага размнажэння

Кароткая характарыстыка

Прыклады арганизмаў у прыродзе

Простае дзяленне

 

Пачкаванне

 

Фрагментацыя

 

Вегетатыўнае размнажэнне

Размнажэнне спорамі.

 

 

Адбываецца раздзяленне ядра, а потым дзеліцца змесціва клеткі

Новы арганізм паяўляецца на целе бацькоўскай асобіны ў выглядзе невялікай нарасці

Размнажэнне часкамі цела

( гіфамі)

Утварэнне новых асобін з вегетатыўных органаў

Размнажэнне спецыялізаванымі клеткамі (спорамі), якія змяшчаюць ядро, цытаплазму и невялікі запас пажыўных рэчываў.

Амёбы, эўглены

 

Кішэчнаполасцевыя, чэрві, дрожджы

 

Грыбы, лішайнікі, водарасці

Кветкавыя расліны

 

Хвашчы, папараці, імхі

Вучні выяўляюць перавагі і недахопы бясполага размнажэння.

 

Перавагі бясполага размнажэння

Недахопы бясполага размнажэння

  1. Прастата і хуткасць
  2. Няма неабходнасці пошуку партнёра
  3. Не губляецца спалучэнне генаў.

Не узнікаюць новыя прыкметы

Праблемнае пытанне для абмеркавання. Ці можна з’яву рэгенерацыі выкарыстоўваць у сельскай гаспадарцы? Вучні выказваюць свае меркаванні, прыводзяць прыклады.

5. Выніковы тэст. На прыканцы ўрока вучням прапануецца выніковы тэст.

1. Уласцівасць жывых арганізмаў узнаўляць сабе падобных ( размнажэнне)

2. Размнажэнне без удзелу гамет ( бясполае)

3. Спосаб размнажэння ў бактэрый ( простае дзяленне)

4. Працэс, які ляжыць у аснове простага дзялення( мітоз)

5. З’ява, якая ляжыць у аснове фрагментацыі і вегетатыўнага размнажэння

( рэгенерацыя)

6. Вегетатыўны орган, якім звычайна размнажаюць бульбу ( клубень- сцябло)

7. Мікраскапічнае аднаклетачнае ўтварэнне з ядром і невялікім запасам пажыўных рэчываў ( спора)

8. Спосаб утварэння спор ( меёз)

9. Спарафіт у імхоў ( дарослая расліна)

10. Спосаб бясполагва размнажэння ў дражжэй ( пачкаванне)

6. Рэфлексія. Вучні выказваюць свае меркаванні пра ўрок.

7. Дамашняе заданне: § 34

 

Тэма. Вывучэнне стану біясферы. Экалагічны маніторынг

Мэта: сфарміраваць веды аб спосабах вывучэння навакольнага асяродзя, аб спосабах біяіндыкацыі ва ўмовах нашага рэгіёна.

Задачы:

  1. сфарміраваць паняцце аб маніторынгу. яго відах.
  2. развіваць і паглыбляць біялагічныя веды, фарміраваць веды аб спосабах маніторынгу, якія можна прымяняць у нашай мясцовасці.
  3. развіваць цікаўнасць да прыроды роднага краю, фарміраваць веды аб залежнасці стану здароўя ад стану навакольнага асяродзя .

ХОД УРОКА

1. Арганізацыйны момант. Стварэнне эмацыянальнага настрою. вызначэнне тэмы, мэты, задач урока.

2. Вывучэнне матэрыялу. На падставе раней вывучанага матэрыялу, давайце высветлім, да чаго прывадзіць бурная дзейнасць чалавека. ( Пагаршэння стану навакольнага асяродзя) З мэтай максімальна ранняга папярэджання непажаданых вынікаў антрапагеннага ўздзеяння праводзіцца сістэма маніторынгу- сістэма доўгатэрміновых назіранняў за станам біясферы.

Этапы арганізацыі маніторынгу:

  1. інвентарызацыя прыродных аб’ектаў,
  2. выбар аб’ектаў маніторынгу,
  3. арганізацыя рэгулярных назіранняў,
  4. сістэматызацыя і аналіз атрыманай інфармацыі.

Віды маніторынгу.( скласці табліцу)

Віды маніторынгу

Аб’екты маніторынгу

Хто ажыццяўляе маніторынг

Лакальны

 

 

 

 

Рэгіянальны

 

 

 

Глабальны

Прыземныя слаі атмасферы, паверхневыя і грунтовыя воды, глебы, прамысловыя і бытавыя сцёкі і выкіды. радыеактыўныя выпраменьванні і адходы.

Экалагічныя сістэмы, прыродныя комплексы, водныя, зямельныя і раслінныя рэсурсы

 

Радыяцыйны баланс планеты, ста азонавага слоя. развіццё парніковага эфекта, кіслотныя ападкі, міграцыі птушак, жывёл, забруджванне Сусветнага акіяну.

Метэастанцыі. гідрапасты, санэпідэмстанцыі

 

 

Гідраметэралагічная служба, сельскагаспадарчыя вопытныя станцыі.

Сетка біясферных запаведнікаў.

 

Адзін з метадаў маніторынгу, які можна прымяняць паўсюдна- біяіндыкацыя- метад вызначэння стану і ступені забруджанасці розных экасістэм з дапамогай жывых арганізмаў. У якасці біяіндыкатараў выкарыстоўваюцца бактэрыі, грыбы, водарасці, лішайнікі, імхі, некаторыя хвойныя расліны, беспазваночныя жывёлы, птушкі. У аснову біяіндыкацыі пакладзена здольнасць арганізмаў назапашваць у тканках і органах забруджвальныя рэчывы ці іх вытворныя, а так сама змяняць свій хімічны састаў і фізіялагічныя асаблівасці на ўзроўні папуляцыі.

3. Замацаванне. Знаёмства з работамі членаў экалагичнага гуртка па пытаннях біяіндыкацыі ў наваколлі школы.

Вывучэнне стану атмасферы метадам ліхенаіндыкацыі                                               Вядома, што лішайнікі з’яўляюцца індыкатарамі чысціні паветра, пры брудным паветры можна сустрэць толькі адзельныя віды накіпных лішайнікаў. прі умерана чыстым- ліставыя, а ў чыстай зоне распаўсюджаны акрамя гэтых відаў яшчэ і кусцістыя. Актуальнасць гэтага пытання звязана з блізасцю гарадоў Полацка і Наваполацка, з праходжаннем праз вёску буйной трасы. Былі абследаваны дрэвы. будынкі, камяні ў межах усіх станцый на наяўнасць лішайнікаў. Такім чынам, у выніку свайго даследвання мы выявілі якасць паветра ў вёсцы. яна знаходзіцца ў межах чыстай зоны.

Вывучэнне ўзроўню забруджанасці вады ў рацэ метадам макразаабентаса.

Макразаабентас- гэта беспазваночныя жывёлы пражываючыя ў вадаёмах , відавы склад якіх можа змяняцца ў залежнасці ад ўзроўню забруджанасці вады. Напрыклад. у чыстай вадзе жывуць двустворкавыя малюскі. лічынкі падзёнек, вяснянак,ручэйнікаў, веслакрылак. Ва ўмеранна забруджанай вадзе такіх жывёл не сустрэнеш, або сустракаецца 1-2 віды,за тое тут могнуць жыць рачныя ракі, бакаплавы, катушкі, лужанкі, лічынкі стракоз, камароў. А ў бруднай вадзе могуць жыць толькі такія арганізмы, як піяўкі, трубачнікі, балацянікі, шыцікі, матыль, лічынкі мошкі. Такім чынам, мы абследавалі раку,узялі пробы макразаабентаса ў 3 зонах

станцыя 1,бо тут да ракі падыходзяць агароды, гаспадарчыя пабудовы, станцыя 3, тут размешчана зона адпачынку, станцыя 6, тут падыходзяць агароды. гаспадарчыя пабудовы, тут і мясцовы пляж.)

Ст.1. бераг палогі,пакрыты травяністай расліннасцю,так сама растуць кусты лазы, шэрая вольха, бяроза.Паверхня вады ў раке пакрыта высшай воднай расліннасцю на 15- 20 працэнтаў. тячэнне слабое. вада тёмнага колеру. грунт на дне ракі ілісты. Сярод птушак тут сустракаюцца краквы, крапіўнікі, салаўі,чачавіцы. Вынікі даследвання вады на наяўнасць макразаабентаса прадстаўлены на слайдзе.

ст.2. Бераг абрывісты. вышынёй 5-6 метраў, пакрыты дрэвава- кустарнікавай расліннасцю. Тут сустракаецца вольха шэрая. ляшчына,лаза. бяроза, чаромха. Паверхня вады амаль не пакрыта воднай расліннасцю,вада цёмнага колеру. тячэнне даволі прыкметнае, грунт на дне пяшчана- ілісты. Сярод птушак сустракаюцца ластаўкі- берагавушкі, краквы, крапіўнікі,чачавіцы, пагонышы, салаўі. Вынікі ўзятай пробы прадстаўлены на слайдзе.ст.3. Гэта так званае Клясціцкае вадасховішча. Сюды, крыху далей ад месца ўзяцця пробы, ўпадае ручай са сточнымі водамі з вёскі. Берагі роўныя, пакрыты рэдкімі кустамі, асакой, камышамі, трысцём. Тячэнне спакойнае, малапрыкметнае, на паверхні вады практычна адсутнічае вышэйшая водная расліннасць. Бераг захламлены паваленымі дрэвамі,суччам, дно пясчанае, вада даволі празрыстая, таму на адным з найбольш чыстых берагоў тут знаходзіцца вясковы пляж. Сярод птушак сустракаюцца краквы, чыркі, крапіўнікі,крачкі, салаўі, сініцы, пагонышы. Вынікі даследвання пробы вады вы бачыце на слайдзе. Карыстаючыся табліцай параўнання сумарнага індэксу і узроўня якасці вады, выявілі, што вада ў рацы малазабруджаная. .

Група арганізмаў

Знойдзеныя таксоны

Колькасць таксонаў

Значымасць таксонаў

Індэкс

1

Лічынкі ручэйнікаў, двухстворкавыя малюскі

2

3

6

2

Катушкі, лужанкі,лічынкі стракоз

3

2

6

3

Піяўкі,балацянікі, шыцікі

3

1

3

1

Лічынкі ручэйнікаў

1

3

3

2

Лічынкі стракоз, катушкі, лужанкі, рачныя ракі

4

2

8

3

Піяўкі. балацянікі. шыцікі.

3

1

3

                                                                                                                                               1

Лічынкі ручэйнікаў, двухстворкавыя малюскі

2

3

6

2

Катушкі,лужанкі,рачныя ракі, лічынкі стракоз

4

2

8

3

Піяўкі. балацянік, матыль

3

1

3

4. Кантроль ведаў.

Даць фармуліроўку тэрмінам.

  1. Маніторынг…
  2. Лакальны маніторынг…
  3. Рэгіянальны маніторынг…
  4. Глабальны маніторынг…
  5. Біяіндыкацыя…
  6. Ліхенаіндыкацыя…
  7. Брыяіндыкацыя…
  8. Альгаіндыкацыя…
  9. Дыстанцыйны маніторынг…
  10. Наземны маніторынг…

5. Падвядзенне вынікаў занятка. Рэфлексія

6. Д/з 57