Классные часы

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Клясціцкая  дзіцячы сад-сярэдняя школа

імя У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Проход по ссылкам навигации

Горячие новости

17.11.2018
Соревнования по шашкам

подробнее...

16.11.2018
Сбор макулатуры

подробнее...

10.11.2018
Правовой турнир

подробнее...

10.11.2018
Шашечный турнир

подробнее...

02.11.2018
Развлечения на каникулах

подробнее...

Контактная информация

Адрес: 211463 аг.Клястицы ул. Центральная 60

Телефон: 5-49-98

Адрес электронной почты: klya_sh@vitebsk.by

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

Конкурс знаўцаў

Скарбы роднага краю

 

Мэта конкурсу:паглыбіць веды вучняў аб беларускім фальклоры,

                             развівацьіх творчыя ўяўленні, здольнасці,

                             прывіваць любоў да роднай мовы, кабзберагчы

                           і ўзбагаціць духоўны скарб свайго народа.

 

Абсталяванне: плакаты, вышытыя ручнікі,карта маршруту,

                           кветка з заданнямі.

 

Уступнае слова настаўніка:

З маленства і назаўжды ўваходзіць у наша жыццё народная паэзія. У дзяцінстве нас прываблівае мілагучная калыханка,якую спявае мама або бабуля,пазней мы захапляемся прыгожай казкай, здзіўляемся мудрасці і паэтычнаму хараству прыказак і загадак,пазнаём душу свайго народа па яго песнях. Фальклор цэняць і за паэтычную дасканаласць,і за надзвычайнае багацце зместу.

       Сёння мы будзем змагацца за званне лепшых знаўцаў беларускага народнага фальклору. Разам з імі мы здзейснім падарожжа па станцыях. Назвы станцый вы бачыце на карце нашага маршруту.

         Зараз я прадстаўлю каманды./каманды займаюць свае месцы/

Як і ў любым конкурсе, у нас ёсць журы./прадстаўленне журы/

1-ы вядучы. Мы атрымалі ад сваіх продкаў скарб,якім можам ганарыцца перад цэлым светам. Тысячы казак і паданняў, прыказак і прымавак,загадак і замоў - у іх усе радасці і пакуты, усе надзеі і мары мільёнаў людзей працы, пачынаючы ад глыбокай старажытнасці і да цяперашняга часу. Гэта наша багатая спадчына, гісторыя жыцця нашага народа, яго мінулае і сучаснае.

2-гі вядучы Колькі багацця дае душа чалавека на веданне вуснай народнай творчасці. Сённяшняя сустрэча дазволіць яшчэ раз зразумець, колькі цікавага, павучальнага ў кожным фальклорным жанры. Пра беларускі фальклор можна прачытаць у кнігах, даследваннях вучоных.

1-ы вядучы. Кожны народ расказвае ў казках пра сваю гісторыю,пра тое, чым ён ганарыцца,што цэніць у чалавеку, і наадварот - асуджае,высмейвае. Выдатны польскі пісьменнік Адам Міцкевіч, які нарадзіўся і доўгі час жыў у Беларусі, цудоўна ведаў беларускую народную творчасць, падкрэсліваў, што беларускія сяляне захавалі больш за іншых славянскага, у іх казках і вераваннях ёсць усё.

2-гі вядучы. Кожны,хто хоча ведаць гісторыю свайго народа,яго мары,імкненні,хто хоча жыць у адпаведнасці са спрадвечнымі народнымі ўяўленнямі пра добрае і злое, высокае і нізкае, павінен ведаць і яго казкі. З калыскі казкі ўвайшлі ў наша жыццё. Нам іх расказвалі мамы і бабулі, таты і дзядулі, старэйшыя браты і сёстры.

 

1-ы вядучы. А калі мы навучыліся чытаць, зборнікі казак сталі нашымі спадарожнікамі і сябрамі. Прыгожа пра значэнне казак сказаў Максім Танк у сваім вершы:

...усіх гадуюць нас

Матчыны казкі.

Яны вучаць

Родную мову любіць,

На крылах юнацтва

Ўздымацца пад хмары,

З няпраўдай змагацца ,

А з праўдай дружыць.

3-ці вядучы. Першая станцыя –казачная.Кожная каманда рыхтавала заданні.Па чарзе вы будзеце чытаць урыўкі з казак.Другая каманда павінна назваць, з якой казкі гэтыя словы.

/зачытваюцца па 3-4 урыўка/

А цяпер—дамашняе заданне.Конкурс на лепшую інсцэніроўку казачнага ўрыўка.

/каманды інсцэніруюць падрыхтаваныя ўрыўкі/

 

                                  

Вядучы:Казачны конкурс працягваецца. Адгадайце, якому герою і з якой казкі належаць гэтыя словы. /каманды па чарзе выбіраюць лісты са словамі, зачытваюць іх і думаюць не больш за 15 сек./

Цяпер вы павінны па апісанню пазнаць казачнага героя.

/зачытваецца для кожнай каманды па 3-4 апісанні/

Цікавае наступнае заданне.

Адгадайце,каму належаць гэтыя рэчы? Я буду паказваць малюнкі, а вы павінны адказаць, каму належыць прадмет. Адказваць будзе тая каманда, якая хутчэй падыме руку.

/паказваюцца малюнкі: жбан,булава,табакерка,рог,шляпа,кораб,каласок./

Журы падводзіць вынікі першага этапа конкурса, а мы слухаем верш.

2-гі вядучы. У жывой гаворцы народа сустракаецца безліч вобразных выразаў,якія выказваюць нейкую павучальную думку або трапным параўнаннем ці ўдалым намёкам характарызуюць з’яву,рысу чалавека,узаемаадносіны паміж людзмі ці проста ўпрыгожваюць,ажыўляюць гутарку. Гэта прыказкі і прымаўкі: “Усюды добра, а дома лепш”, “Мілая тая хатка, дзе нарадзіла матка “, “Другіх слухаць—гора не ведаць”, “Адна пчала мёду не наносіць”, “Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда”.

 

1-ы вядучы. Чалавек працы без іх не абыходзіўся і не можа абысціся,як неможа перастаць думаць,разважаць,параўноўваць. Гэты жанр беларускай народнай творчасці і сёння найбольш жыццяздольны. Пакуль будзе жыць мова, датуль будуць у ёй жыць і нараджацца прыказкі, прымаўкі, паэтычныя мудрыя выслоўі.

2-гі вядучы. Другі наш прыпынак на станцыі прыказак і прымавак. Зараз вы павінны будзеце ўспомніць за 2 хвіліны (хто больш ) прыказкі і прымаўкі па пэўнай тэме. Назва тэмы запісана на лістку. Капітаны выберуць тэмы для сваіх каманд.

/Каманды працуюць.У гэты час балельшчыкам прапануецца назваць прыказкі і прымаўкі па тэмах/

Наступны прыпынак—ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў, падбярыце сінонімы, складзіце 1-2 сказы з прапанаванымі фразеалагізмамі. Капітаны, выберыце карткі з фразеалагізмамі.

/Пакуль каманды працуюць,балельшчыкам прапануецца растлумачыць сэнс некаторых фразеалагізмаў: распускаць язык(гаварыць абы-што)

                                           задаць перцу (насварыцца,наругаць)

                                           сядзець склаўшы рукі (нічога не рабіць)

                                            кату па пяту (вельмі малога росту)

 

Пакуль журы падводзіць вынікі другога конкурсу, мы паслухаем прыпеўкі.

2-гі вядучы. Наступная наша станцыя –ЗАГАДКІ. Творца загадак, як і ўсіх іншых жанраў фальклору,-чалавек працы. Загадкі ўводзяць нас у свет цудаў і дзівос, яны прызначаны для таго, каб адкрываць чалавеку паэзію ва ўсім, што яго акаляе, развіваць у ім здольнасць глядзець на свет вачыма паэта. Уявіце толькі: “Гусі паляцелі, а лапы пакідалі”, “Вушы калышуцца, а пуза плыве”, “Сам голы, а рубашка ўсярэдзіне”. Хто адгадае, што гэта? (капуста, лодка, свечка)

Наступны від задання высветліць, хто самы кемлівы і здагалівы.Адгадваем загадкі. Падыходзьце па чарзе, адрывайце ад кветкі пялёсткі з запісанай загадкай. Выйграе тая каманда, якая адгадае больш загадак.

Дома вы самі падбіралі загадкі для сваіх сапернікаў.Выйграе тая каманда, загадкі якой для сапернікаў акажуцца больш складанымі і цікавымі.

 

Пакуль журы падводзіць вынікі гэтага конкурсу, мы паслухаем верш.

/гучыць верш В.Жуковіча “Родны кут”/

3-ці вядучы.  Колькі прыгожых аўтарскіх песень ствараецца пры жыцці кожнага з нас, але большасць з іх , якімі б мілагучнымі, папулярнымі і любімымі яны не былі, з цягам часу забываюцца.А народныя песні жывуць вякамі і задавальняюць густ і патрэбу маладых і старых. Гэтыя песні могуць прымусіць плакаць і смяяцца, падымаць настрой і наганяць сум, выклікаць павагу да жыцця і роздум аб ім.

Таму наступны наш прыпынак –НАРОДНЫЯ ПЕСНІ.

1-ы вядучы.   Удзельнікі конкурсу і балельшчыкі ведаюць не адну народную песню:купальскія і вяснянкі,вясельныя і прыпеўкі і г.д. Па адной песні мы зараз паслухаем у выкананні каманд. Журы будзе ўлічваць артыстызм і веданне слоў.

Вось і пад’ехалі мы да апошняга прыпынку нашага шляху—ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ. Шмат цікавага можна даведацца, прачытаўшы гэтыя творы. Яны—паэтычная гісторыя народа. Каманды раскажуць нам па адной легендзе нашага краю.

3-ці вядучы.   Хочацца верыць, што сёння мы яшчэ раз пераканаліся: беларускі фальклор—сапраўдны скарб беларускай зямлі, нашага краю. Журы падвядзе вынікі спаборніцтваў, вызначыць, хто ж найлепш ведае вусную народную творчасць. А мы паслухаем верш Якуба Коласа “О, край родны!”

 

   О, край родны,    

       край прыгожы,  

        Мілы кут маіх дзядоў!  

       Што мілей у свеце божым  

       Гэтых светлых берагоў,  

            Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,  

            Дзе бары-лясы гудуць,

            Дзе мядамі   пахнуць грэчкі,

            Нівы гутаркі вядуць.        

 

 

Вандроўка па родным краі

 "Мой родны кут, як ты мне мілы!" 

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ:

  • Папулярызацыя ведаў аб сваёй краіне, каштоўных здабытках беларускай культуры.
  • Развіццё інтарэсу дзяцей да гісторыі сваёй дзяржавы.
  • Выхаванне патрыятычных пачуццяў.

 

Правілы гульні: спачатку праводзіцца адборачны тур, затым гуляюць 5 чалавек, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Яны праходзяць у другі тур.

Вядучы:

         Сёння мы з вамі праводзім гістарычную пазнавальную вандроўку “Мой родны кут, як ты мне мілы!”

Тэма яе – гісторыя Беларусі, яе мастацтва, традыцыі. Кожны беларус можа з вялікай гордасцю гаварыць пра тое, што беларуская літаратура і мастацтва займаюць немалаважнае месца ў сусветнай мастацкай культуры. Усе мы помнім аб ратным подзвігу нашых продкаў.

 

1 тур – АДБОРАЧНЫ –

  1. З якога прыроднага матэрыялу нашы продкі – славяне будавалі сабе жыллё?
  2. Якія прылады працы, якімі карысталіся сяляне шмат тысяч гадоў назад, захаваліся да нашых дзён?
  3. Хто такія Кій, Шчок, Харыў? (Заснавальнікі Кіева)
  4. Кім лічыўся ў старажытных славян Пярун?
  5. Якія язычніцкія абрадавыя святы захаваліся да нашых дзён?
  6. Як называўся сход дарослых мужчын?
  7. Як называлася сялянская гаспадарка? (Дым)
  8. Як называўся язычніцкі святар? (Вяшчун)
  9. Як называўся герб ВКЛ? (“Пагоня)
  10. Калі першы раз успаміналася назва “Белая Русь”? (1250 г)
  11. Як называлася прывілеяванае саслоўе ВКЛ?
  12. Як называўся друкарскі станок? (Вярштак)
  13. Якое імя было ў Е. Полацкай?
  14. Як называлася старажытная славянская азбука? (Кірыліца)
  15. Герой вайны 1812 г. (Кульнеў)
  16. Як зваць беларускіх касманаўтаў? (П.Клімук, П. Кавалёнак)
  17. Хто аўтар слоў гімна Беларусі? (М.Клімук, У. Карызна)

 

 

ГУЛЬНЯ З ГЛЕДАЧАМІ

Неабходна адгадаць загадкі:

  1. Вышэй аблокаў чырвоная птушка лятае? (Сонца)
  2. Свечак многа гарыць, а ніводнай не патушыць? (Зоркі на небе)
  3. Бяжыць ліска, каля лесу блізка? (Маланка)
  4. Ляціць не адпачывае, а крылаў не мае.(Вецер)
  5. Хутка бяжыць – не дагоніш. (Час)
  6. Сем братоў гадамі роўныя, а меры іх розныя. (Дні тыдня)
  7. Прыйшла бела кабыла, увесь свет пабудзіла. (Раніца)
  8. Між беленькіх бярозак талалай брэша. (Язык)
  9. Каля вуха завіруха, а на вуліцы кірмаш. (Вушы)
  10. Што за маці, што дзяцей сваіх не бача? (Зязюля)

2 тур – БЕЛАРУСКАЯ МІФАОГІЯ –

  1. Гаспадар лесу, пазнае людзей гогатам, загадвае блукаць. (Лесавік)
  2. Прыкрая, старая, едзе ў ступе, памялом махае, убачыць – анямее, да каго дакранецца – той памрэ. (Баба-Яга)
  3. Дух урадлівасці, узнагароджваў за працу ў полі. (Жыцень)
  4. Маленькі дзед, які ахоўвае дом, назірае за ладам у сям’і. (Дамавік)
  5. Старац з зялёнаю барадой, гаспадар падводнага свету. (Вадзянік)
  6. Худая, высокая жанчына, якая наводзіць ліхаманку. (Трасца)
  7. Пра іх гавораць, што яны мучаюць дзяцей хваробамі. (Начніцы)
  8. Яна мучае чалавека страшнымі снамі. (Мара)
  9. Дзед касматы, дух лазні. (Лазнік)
  10. На які дзень, па павер’ям беларусаў, прыходзіць разгул ведзьмаў, калдуноў, усёй нечысці. (Купальская ноч)

3 тур – БЕЛАРУСКАЯ КУХНЯ –

  1. Якая галоўная асаблівасць беларускай кулінарыі?
  2. Халодны суп, ранняя вясенняя страва беднякоў?(Халаднік са шчаўя)
  3. Малочны суп з камочкамі цеста.(Зацірка)
  4. Што такое бабка? (Запечаная ў печы бульба з дабаўленым лукам і салам)
  5. Бульбяныя аладкі. (Дранікі)
  6. Квас з бярозавага соку. (Бярозавік)
  7. Хмяльны напітак з мёду. (Мядуха)
  8. Кісель з аўсяных хлоп’яў. (Жур)
  9. Што такое камыс? (Бульбяныя клёцкі з мясам і грыбамі)

4 тур – БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА –

  1. Хто аўтар слоў раманса “Зорка Венера” (М. Багдановіч)
  2. Якое сапраўднае імя і прозвішча Я. Купалы? (Іван Дамінікавіч Луцэвіч)
  3. Хто напісаў п’есу “Хто смяецца апошнім”? (К.Крапіва)
  4. Якое сапраўднае імя Я.Купалы? (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)
  5. Беларускі пісьменнік. Аўтар гістарычнага твора “Каласы пад сярпом тваім”? (Ул. Караткевіч)
  6. Пад якім псеўданімам вядомы Астраховіч Кандрат? (Крапіва)
  7. Наш зямляк, які нарадзіўся ў в. Мурагі. Яго зборнік “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. (Ян Баршчэўскі)
  8. Пісьменнік, творы якога прысвечаны вайне: “Жураўліны крык”, “Абеліск”. (В. Быкаў)
  9. Хто аўтар “Палескай хронікі”? (І.Мележ)
  10. Каму належаць наступныя радкі “Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі” (Ф. Багушэвіч)

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ ГУЛЬНІ

 

 

Віктарына

"Беларуская народная     творчасць"

Мэта і задачы конкурса:   пашырыць веды вучняў па беларускай  

                                              народнай творчасці;развіваць мову вучняў,

                                             лагічнае мысленне;                            

                                                         выхоўваць грамадзяніна сваёй Айчыны, які ведае      

                                                           і паважае культуру свайго народа.

Абсталяванне і матэрыялы: прыказкі, скарагаворкі, “Беларускія народныя гульні”, беларускія атрыбуты.

1 конкурс “Прыказкі і прымаўкі беларусаў”

                     (прымаўка – 1 частка, прыказка – 2 частка)

             1 камандзе:

Праворны ўсюды паспее. 4

У няўмекі – рукі-калекі. 3

Шануй людзей, то і цябе пашануюць. 5

Дабро не надакучыць. 6

Матчыны рукі заўсёды мяккія. 1

На праўдзе свет стаіць. 7

Той патрыёт, хто змагаецца за народ. 2

Сабака брэша – вецер вее. 8

               2 камандзе:

Без працы не будзе шчасця. 4

Гультайства горш за хваробу. 3

Любі другога, як сябе самога. 5

Добрага добра і ўспамінаюць. 6

Няма лепшай хаткі, як у роднай маткі. 1

Ад хлусні не мруць, толькі веры болей не

даюць. 7

Памерці можна, а здрадзіць Радзіме не можна. 2

За доўгі язык не пахваляць. 8

 

(Вядучы называе свае прыказкі, а каманды павінны хутка адрэгаваць на іх, карыстаючыся лістамі.)

1. Шануй бацьку з маткай, другіх не знойдзеш.

2. Родная зямля мякчэй чужой пярыны.

3. Так працуе, бы кот плача.

4. Праца і рукі моцныя зарукі.

5. Пажыві для людзей, пажывуць і для цябе.

6. Зробіш людзям дабро – і табе адгодзяць.

7. Не чын паважаюць, а чалавека па яго праўдзе.

8. Расказалі пра вераб’я, а прыкажуць пра жураўля.

 

2 конкурс “Скарагаворкі”

  1. Янка пасярод паляны

Ягады бярэ ад Яны.

 

  1. Феня Федзю Федзюку

Фунт фундуе фундуку.

3 конкурс “Знаўцы беларускіх народных казак”

1 казка:

Зарадаваліся марскія птушкі.

-         Паспявай нам, паўночны салавейка! – просяць варону.

-         А мы паслухаем. Вельмі ж хочацца нам твой голас пачуць.

Задрала варона ўгору сваю дзюбу і заспявала на ўсё горла:

-         Кар-р-р! Кра-кра! Гэй-гэй! Я – паўночны салавей!...

                                                                                (“Ганарыстая варона”)

2 казка:

       Воўк кажа:

-         А ці нельга было б, кумка, хоць адным вокам паглядзець на твайго гаспадара?

-         Паглядзець – то можна, - адказвае лісіца, - але без падарунка лепш не прыходзь. Мой гаспадар падарункі любіць....

                                                                      (“Як кот звяроў напалохаў”)

3 казка:

       Аднаго разу досвіткам пайшла жонка гаспадара па ваду. Бачыць яна – коціцца па дарозе гарошак. Падняла яго, паглядзела ды з’ела. А тыдні праз два нарадзіўся ў яе сын. А такі прыгожы ды вялікі, што проста дзівота!

                                                                                   (“Гарошак”)

4 казка:

       У адных людзей нарадзілася дачка. Расла яна як на дражджах. Ды такая разумная дзяўчынка! Усе дзіву даваліся! Загадаў пан тры загадкі ёй. А дзяўчынка ўзяля ды разгадала іх.                          (“Разумная дачка”)

                                                                    

4 конкурс “Беларускія загадкі”

       1. Стары і малы падыме, а цераз плот не перакіне.   (Пух)

2. Стаіць паненачка ў чырвонай сукеначцы, хто ідзе – паклоніцца. (Суніца)

3. Каля бочкі качаюцца клубочкі. (Свіння з парасятамі)

4. Нітак многа, а клубок не зматаеш. (Павуцінне)

5. Наложана пячаць, што без жалеза не пачаць. (Лёд)

6. Стаяць дзяды над водамі і ківаюць бародамі. (Чарот)

7. За белым бярэзнікам балалайка брэша. (Язык)

8. Чорненькае, махнаценькае, як прыйдзе бяда – пацячэ вада. (Вока)

9. Чорная карова – людзей пабарола, а белая ўстала – ўсіх пападымала.           (Дзень і ноч)

10. Хоць вачэй і ног не мае, нас заўсёды адшукае. (Цень)

5 конкурс “Знаўцы беларускіх народных свят”

1. Ой, выйдзем мы на горку

   Ды паклічам бога.

Адамкнуць зямліцу,

Выпусціць расіцу.

Будзем зіму замыкаць,

Цёплае лета адмыкаць,

Што б нам, дзеўкам, цёпла гуляць.     (“Гуканне вясны”)

2. Вынесь сала не скупіся!

Каб твой ячмень урадзіўся!

Каб пажалі сто коп жыта!

Каб уся сям’я была сыта!

Каб скацінка вадзілася!

Каб пшаніца радзілася!        (“Каляды”)

3. Прыляцела ластавіца,

Сядзела на тыну, на калу,

Кідала масла па каму,

А хто ўхопіць – так таму.

Маладая дзяўчынка схапіла

Ды ў чарапочку стапіла.             (“Масленіца”)

4. “Старым і малым яечкі качаць,

Яечкі качаць, святцаў праважаць.

А гэта святца адзін разочак у гадочак.”

                                           (“Вялікдзень”)

5. Стаіць казёл на гарэ,

Дзівуецца барадзе.

Дзіва-дзіва!

Ён барадой патрасе

Дзіва-дзіва!       (“Зажынкі”)

6. Святы Спасік, пільны часік,

Жытца возіць, Бога просіць:

-                  Перанясі, Божа, маё жытцо

праз гумянцо...               (“Спас”)

7. Ой, рана на Йвана,

Ой, рана на Йвана,

Проці Йвана ночка мала,

Ой, рана на Йвана.       (“Купала”)

8. Го-го, каза

Го-го, шэрая.   (“Каляды”)

6 конкурс “Інсцэніраванне беларускай казкі”

Заданне загаддзя рыхтуецца камандамі.

Падвядзенне вынікаў віктарыны

 

Пазнавальная праграма

 "Беларусь - мая Радзіма!"

 

                                                                                     

                               Беларусь!

                              Люблю цябе ў веснавых праталінах,

                              У белай хустцы маладых снягоў.

                              Як на грыбы, багата ты на таленты-

                              Пільней глядзі і нерушы знаходзіць.

                          Р. Барадулін “ Мая Бацькаўшчына

 

Мэта і задачы:

пашырыць веды вучняў па свайму роднаму краю;

-развіваць мову вучняў, лагічнае мышленне;

-выхаванне любові і павагі да Бацькаўшчыны.

                           

ХОД  ГУЛЬНІ:

 

 1. Першая сталіца ВКЛ.                                    (Навагрудак)

2. Першы полацкі князь.                                  ( Рагвалод)

3. Плямёны- нашы продкі.                                ( Крывічы)

4. Які князь нарадзіўся ад чараўніцтва?         ( Усяслаў Чарадзей)

5.Уякіх гарадах і краінах знаходзяцца храмы-

  Сафійскія Саборы?     ( Полацк-Беларусь, Кіеў-Украіна, Ноўгарад-Расія )

6.Дзе і калі пачаў выдавецкую справу

   Ф. Скарына?                                                ( 1517, Прага )

7. ВКЛ-  дзяржава ад якога мора да якога мора?          ( Балтыйскае, Чорнае )

8. Самы старажытны горад Беларусі?            ( Полацк )

9. Каму належаў Нясвіжскі замак?                (князям Радзівілам )

10. Як называецца насып над старажытнай

      магілай?                                                     ( Курган )

11. Як доўга вядомы ў Беларусі бібліятэкі?    ( 3 11 ст. былі пры цэрквах )

12. Якая бібліятэка самая старажытная?        ( Пры Сафійскім Саборы )

13. Які бог быў галоўным у язычніцтве

     славян?                                       ( Пярун- бог неба, грому, маланкі )

14. Чаго ў Беларусі больш рэк ці азёр?           ( Азёр-10 тыс., рэк-4 тыс. )

15. Якая птушка з’ўляецца сімвалам Беларусі?       ( белы бусел )

16. Самая буйная рака ў Беларусі?                  ( Дняпро )

17. Самае буйнае возера?                                   ( Нарач )

18. Самае глыбокае возера ?                              ( Доўгае, глыбіня 54 м. )

19. Колькі Беларусаў жыве ў свеце?               ( 14 млн. )

20. Першы прэзідэнт Беларусі?                              ( А. Р. Лукашэнка )

21. Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь?                      ( 3 ліпеня )          

 

 

 

 

1. Полацкая князёўна, першая жанчына Русі, святая, унучка Усяслава Чарадзея.        (Е. Полацкая)

2. Епіскап, пісьменнік, царкоўны дзеяч.   (К. Тураўскі)

3. Полацкі майстр, ювелір, вырабіў крыж Ефрасінні Полацкай.  (Лазар Богша)

4. Беларускі паэт – гуманіст, аўтар твора “Песня пра зубра”. (Мікола Гусоўскі)

5. Беларускі і ўсходнеслявянскі друкар.  (Ф. Скарына)

6. Беларускі гуманіст і асветнік, ініцыятар стварэння Нясвіжскай тыпаграфіі. (Сымон Будны)

7. Дзяржаўны дзеяч сярэдневяковай Беларусі, юрыст, канцлер ВКЛ, аўтар Статута 1588 г.  (Леў Сапега)

8. Князь-асветнік, рэфарматар. На свае грошы надрукаваў Біблію.  (Мікалай Радзівіл Чорны)

9. Дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік паўстання 1794 г. (Т. Касцюшка).

              

 

Урок мужнасці  "Памятай, не забывай!"

Мэта і задачы:

-         Садзейнічаць абуджэнню цікавасці да гістарычных падзей Бацькаўшчыны.

-         Выхоўваць патрыятычныя пачуцці, павагу да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Форма правядзення:вусны часопіс (клас падзелены на групы: паэты, гісторыкі, журналісты).

 

Падрыхтоўчая работа: за два тыдні да мерапрыемства раздаецца матэрыял па тэме класнай гадзіны, вучні пішуць міні-сачыненні, ствараюць малюнкі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, падбіраюць ілюстрацыйны матэрыял (фотаздымкі, слайды на ваенную тэматыку), знаёмяцца з творамі зборніка апавяданняў "Ніколі не забудзем". Настаўнік выбірае работы для зачытвання.

 

Умовы і правілы класнай гадзіны: мерапрыемства разлічана на навучэнцаў VI -VIII класаў, клас падзелены на групы паэтаў, гісторыкаў, журналістаў. Паэты вучаць на памяць вершы пра вайну, гісторыкі падбіраюць гістарычны матэрыял па тэме, журналісты шукаюць у тлумачальным слоўніку значэнні слоў вайна, памяць, ветэран.

 

Эпіграф:

Я вас прашу, не зведаў хто вайны,

Прашу вас, мае дочкі і сыны,

Узяць хоць долю памяці маёй,

Каб потым ёй не зарасці травой.

                                                                              А. Вярцінскі.

Ход мерапрыемства

 

Уступнае слова настаўніка.

Зварот да эпіграфа.

 

Настаўнік. Растлумачце сэнс паэтычных радкоў Анатоля Вярцінскага.

Адказы вучняў.

Складзіце асацыятыўны ланцужок да слова вайна.

Адказы вучняў.

Набліжаецца вялікі дзень–Дзень Перамогі. Даўно адгрымелі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны. Загаіліся цяжкія раны: на месцы руін і папялішчаў выраслі новыя гарады і сёлы, зараслі акопы і траншэі. Але боль трагедыі  застаўся.

 

Паэты.

Навекі слава тым,

што ў полі ратным

загінулі за родныя палі,

за наш народ,

за лёс народаў братніх,

за дзень наступны ўсяе зямлі.

                                                          П. Панчанка.

Журналісты.    

Мы кажам вайна, памяць, ветэраны... А што значаць гэтыясловы, якое іх лексічнае значэнне?

Вайна–гэта адкрытая ўзброеная барацьба паміж дзяржавамі, народамі, плямёнамі... У апошняй вайне загінуў кожны чацвёрты беларус.

Памяць - 1. Здольнасць захоўваць і аднаўляць у свядомасці ранейшыя ўражанні, вопыт, а таксама сам запас уражанняў, якія захоўваюцца ў свядомасці. Добрая памяць. 2. Успамін  пракаго-, што-н. Захоўваць памяць пра якую-небудзь падзею. 3. Тое, што звязана з памерлым (успаміны пра яго, пачуцці да яго і пад.). Прысвяціць манаграфію памяці свайго настаўніка.

Ветэран- 1. Стары вопытны воін. Ветэраны вайны. 2. Стары заслужаны работнік, дзеяч у якой-небудзь галіне. Ветэран навукі.

Вайна для нас сёння - не толькі боль мінулага, але і горкая памяць. Перажытае народам - гэта наш духоўны набытак, скарб нашыхсэрцаў.

 

Паэты.

Ах, жорсткі лес!

Чаму так недарэчна

ты вырашыў з жыццём

іх разлучыць?

Ідуць гады... А памяць

жыве вечна.

Недаспяваная

песня ў сэрцы гучыць.

 

Гучыць песня «Священная война» (муз. А. Аляксандрава, сл. В. Лебедзева-Кумача).

Гісторыкі.

Паслухаем "Хронікува енныхпадзей" (на экране дэманструюцца слайды).

Хроніка ваенных падзей

1941 - 1945 гг. –Вялікая Айчынная вайна.

1941 г. –абарона Брэсцкай крэпасці. Абарона Масквы.

1942 г. –Сталінградская бітва.

1943 г. - бітва на Курскай дузе.

1944 г. –вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

1945 г. - бітва за Берлін. 9 мая 1945 г.

9 мая 1945 г. –ДзеньПерамогі над фашысцкайГерманіяй.

 

Прагляд відэафільма “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны”(дадатак).

 

Вайна... Чаму? Дзеля чаго? Навошта? Войны... Яны з'явіліся на зямлі разам з чалавекам, шмат тысячагоддзяў таму. I цяпер зямля час ад часу агаляе раны. Памяць–гэта сумленне ў адносінах да мінулага. Чалавеку трэба ведаць сваю гісторыю не толькі розумам, але і сэрцам. Нездарма гаварылі мудрацы: "Той, хто не памятае свайго мінулага, будзе вымушаны перажыць яго зноў". Пры слове вайна мы перш за ўсё згадваем воінаў, іх мужнасць, гераізм.

Ёсць яшчэ адна катэгорыя людзей, якія непасрэдна дакрануліся да суровых ваенных выпрабаванняў. Гэта дзеці і падлеткі.

 

Паэты.

Ім не спявалі маткі калыханкі,

Яны не чулі казак ад дзядоў,

Палохаў іх ахрыплы голас танка,

Трывожыў іх журботны енк удоў.

Яны не плакалі бяссоннымі начамі,

Калі ад бомбаў неслі іх у склеп.

I словы першыя, якім іх навучалі,

Былі пра немцаў, пра вайну і хлеб.

                           П. Панчанка.

 

Гісторыкі.

Першымі сустрэлі дзень 22 чэрвеня 1941 г. абаронцы Брэсцкай крэпасці і іх дзеці. Іх імёны: Сцяпан Аксёнаў, Пеця Кацельнікаў, Валодзя Казьмін, Пеця Васільеў, Валя Зенкіна, Нюра Кіжаватава, Пеця Клыпа, Улас Данцоў, Валодзя Ізмайлаў, Коля Новікаў. Ім было па 13,14,15 гадоў. Вельмі дарагой цаной дасталіся нам мір і шчасце, свабода і незалежнасць. 3 фашыстамі змагаліся юныя партызаны і падпольшчыкі. У партызанскіх атрадах Беларусііх было 25 000 дзяўчат і юнакоў, якія не дасягнулі прызыўнога ўзросту. Рызыкуючы жыццём, яны былі сувязнымі, разведчыкамі, здабывалі для партызан ежу, зброю, адзенне, абутак.

Паэты.

Успомнім іх паіменна,

Успомнім іх, вечна жывых.

Гэта трэба не мёртвым,

Гэта трэба жывым.

 

Гісторыкі.

Іх імёны: Марат Гурло, Юра Жданко, Марат Казей, Саша Ульянаў, Алег Сямёнаў, Антон Азаркевіч.

Дзеці вайны... Няма ў свеце такіх лекаў, каб загаіць усе іх раны. Бо яны не толькі на целе; іх раны на сэрцы і ў душы, глыбокія і пякучыя, як не залечвай, - заўсёды крывавяць.

 

На фоне мелодыі песні "Жураўлі" настаўнік чытае вытрымкі з сачыненняў (дадатак).

 

1. Вайна - толькі ад аднаго гэтага жудаснага слова становіцца не па сабе.

Усім  вядома, штовайна–гэта заўсёды боль, несправядлівасць і жорсткасць. Яна не шкадуе нікога. Тысячы, мільёны людзей гінуць на вайне.

Гэта адно з самых цяжкіх выпрабаванняў, якое толькі можа выпасці на лёс чалавека.

Мы жывём у мірны час і ўсё роўна адчуваем на сэрцы страх, калі гаворым пра вайну, а як жа адчувалі сябе тыя, хто жыў у час вайны, хто ваяваў?

Колькі людзей марылі аб добрай будучыні! Колькі парушаных лёсаў, забітых людзей - і ўсё гэта вайна - несправядлівая, жорсткая, жудасная. Можна толькі ўяўляць, як было страшна, як хацелася жыць людзям у той час.

Мы не павінны, мы проста не маем права забываць тых мужных людзей, што змагаліся дзеля нас, за нашу незалежнасць.Дзякуючы ім сёння мы жывём на мірнай зямлі.

2. Жудасная і страшэнная вайна прыйшла на беларускія землі ў саракавыя гады. Яна прынесла шмат гора і пакут. Колькі людзейзагінула!

Беларусь страціла кожнага чацвёртага жыхара.

Людзі аддавалі жыццё, каб уратаваць гісторыю і незалежнасцьРадзімы.

Мы ведаем, якіх мужных і адважных герояў нарадзіла наша сінявокая Беларусь.

Дык давайце ж будзем жыць так, каб маладым хлопцам і дзяўчатам не даводзілася паміраць, каб выратаваць сваю Бацькаўшчыну, каб не чулася плачу дзяцей і жанчын і кроў не лілася на зямлі нашай Радзімы.

Кожны з нас павінен зразумець гэта і зрабіцьусё, каб вайна больш ніколі не паўтарылася.

 

Гісторыкі.

Спалена больш за 9000 вёсак, 628 з якіх было знішчана разам з людзьмі.

Вайна, быццам агонь, які знішчае ўсё, што ў яго трапляе.

 

Паэты.

Страціла Радзіма мая

Столькі сыноў,

Колькі ў лесе дубкоў,

Столькі дачок,

Колькі ў лузе кветак.

Праліла столькі слёз,

Колькі ў полі рос...

Пакланіцеся гэтай

Зямлі на развітанне.

                             А. Грачанікаў.

 

Вучні дзеляцца ўражаннямі па прачытанай кнізе "Ніколі не забудзем".

Заслухоўваюцца тры вусныя водгукі вучняў.

Журналісты.

 

Мы заўсёды павінны помніць і пра тых пісьменнікаў, што ваявалі і пісалі пра вайну: Іван Мележ, Іван Шамякін, Іван Навуменка, Барыс Сачанка, Янка Брыль, Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, Пімен Панчанка, Анатоль Вярцінскі, Ніна Тарас, Анатоль Грачанікаў, Уладзімір Караткевіч, Яўген Крупенька, Еўдакія Лось, Пятрусь Макаль, Яраслаў Пархута і многія іншыя.

Пісьменнікі заклікалі нас да чалавечнасці, міласэрнасці, добразычлівасці, захавання цяпла душы, бо кожны разумее, што страта гэтых якасцей страшнейшая за любую вайну.

 

Паэты.

Лічым, чацвёрты кожны...

А можа, кожны трэці?

Голадам падкошаныя,

Паміралі дзеці.

Яшчэ мы не ўлічылі тых,

Што лячылі раны,

раны не залячылі –

рана паміралі.

                                        А. Вярцінскі.

 

Гісторыкі.

"Баграціён" –кодавая назва наступальнай аперацыі ЧырвонайАрміі, у выніку якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена з-пад нямецкай акупацыі. Лічыцца адной з найбуйнейшых аперацый у сусветнай гісторыі. Гераічныя старонкі ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны ўпісалі беларусы Л. Даватар, Ф. Смалячкоў, А. Гаравец, 3. Тусналобава, П. Купрыянаў і іншыя, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе на палях Расіі падМасквой, Сталінградам, Курскам.

Паэты.

Слоў няма, каб цяпер гаварыць, -

Яны анямелі,

Слёз няма, каб наўзрыд праліць, -

Яны скамянелі.

На руінах стаю адна ў суровым маўчанні,

А навокал - вайна, вайна...

                          Н. Тарас.

 

Журналісты.

Ніколі не згасне памяць пра тых, хто аддаў свае жыцці, каб мы маглі сёння збіраць кветкі, любавацца прасторамі роднага краю, вывучаць яго багацці...

 

Гучыцьзапіс песні "Жураўлі" (дадатак).

На дошку вывешваюцца заклікі.

1."Людзі, беражыце жыццё і мір на зямлі!"

2."Мы - за блакітнае і сонечнае неба над галавой!"

3. "Мы –супраць вайны!"

 

Падвядзенне вынікаў.

Памяць... Яна ўжо шмат гадоў гарыць, палае ў сэрцах мільёнаў людзей незагойным болем.

Няхай яна  гарыць і ў нашай душы. На зямлі павінна перамагчы жыццё. Жыццё–гэта аснова, а таму давайце будзем жыць так, каб вайна больш ніколі не паўтарылася. Як пісала адна з вучаніц у вершы "Мірнае неба":

Вайна - гэта боль,

вайна - гэта жаль.

Мірнага неба, Божа,

нам дай!

Усмешкі на тварах

Будуць няхай!

Сонца хай свеціць,

быццам бы май.

Мірнага неба, Божа,

нам дай!

 

Зварот да эпіграфа, вучні тлумачаць значэнне выразу "Наш доўг - наша памяць".

Запальваецца свечка, хвілінай маўчання ўшаноўваецца памяць загінуўшых.

Прагляд відэафільма Ксеніі Сіманавай “Вайна” (дадатак).

                                                 

 

 

Выкарыстаная літаратура:

  1. Кніга “Ніколі не забудзем”.
  2. Часопіс “Беларуская мова і літаратура”.
  3. Вялікая Айчынная вайна.

 

 

Дадаткі:

  1. Песня «Священная война» (муз. А. Аляксандрава, сл. В. Лебедзева-Кумача).
  2. Відэафільм “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны”.
  3. Запіс песні "Жураўлі".
  4. Відэафільм Ксеніі Сіманавай “Вайна”.

 

ЭКОЛОГИЧЕСКАЯ ИГРА "ПУТЕШЕСТВИЕ ПО ЛЕСНОЙ ТРОПИНКЕ"

АННОТАЦИЯ

 На современном  этапе перед человечеством стоит вопрос о необходимости изменения  отношений к природе, а воспитание этих отношений начинается ещё со школьной скамьи, с учебных занятий. Чтобы научиться любить природу, нужно изучать её жизнь, понимать, почему в природе нужно поступать так, а не иначе, развивать интерес ко всему живому, расширять кругозор, а начинать нужно с  мест, которые хорошо известны каждому человеку и каждому ученику. Дети должны понимать важность  взаимоотношений природы и общества.

Данная игра, в доступной форме,  даёт возможность детям углубить свои знания о живых организмах местной экосистемы – леса, показывает огромную его роль в жизни людей и, как итог, формирует правила поведения в лесу. Так же любая игра способствует развитию творческих способностей учащихся, умения работать в группе.

 Использование в качестве ведущих сказочных героев так же имеет важное воспитательное значение.  Повседневные сказочные герои раскрываются с другой стороны- это часть забытой  истории  славянских народов. Какими их представляли наши предки,  какую роль они отводили этим существам в своей жизни, какова их роль в сохранении природы? В ходе данной игры дети смогут ответить и на эти вопросы.

 Игра “Путешествие по лесной тропинке”-  эколого - биологическая игра с элементами фольклора, основанная на местном материале.   Данную игру можно проводить в рамках недели биологии. Игра представляет собой конкурс- состязание двух команд, которое проходит на вертуальной лесной тропе, где находятся станции, на которых учащиеся получают задания от ведущих.

Игра предназначена для детей среднего школьного возраста (11- 13 лет).

    Оборудование: мелодии “Звуки природы” (живой лес), “Звуки леса” – весенний лес; звуки птиц, звук ночного леса; отрывок из стихотворения С. Погореловского, наглядный материал, фотографии деревьев: сосны, берёзы, ели, ольхи, осины, картинки растений: сосна, молодая ель, бересклет, папоротник, мох, кислица,  берёза,   бузина, грибы,  орешник, дуб,  дикая яблоня,  малинник,  рябина, иван-чай, ольха; животных: дятел, ястреб, мышь, лиса, паук, улитка, глухарь, крапивник,  дрозд,  коршун, куница,  короед,  долгоносик,  листовёртка, гусеница пяделицы, белка.

 

Условия проведения игры: игру начинает учитель, в роли аниматора выступает фея природы – Флора. В анимационной команде также  играет Леший, Аука – лесной дух, Баба Яга. Используется много наглядного и текстового материала. 

 

ТЕКСТ СЦЕНАРИЯ

1. Актуализация знаний.  Учитель предлагает детям ответить на вопросы.

Что такое биоценоз? Приведите примеры.

- Какие живые организмы составляют основу любого биоценоза, от которых зависит жизнь всех остальных жителей биоценоза? (растения).

- А как называется весь растительный мир? (флора).

- А где вы ещё могли слышать это слово или такое имя? (древняя мифология – богиня  цветов и весны, мультфильмы – фея природы). Так вот, сегодняшнее наше занятие проведёт  фея природы – Флора, которая любезно посетила нас, а так же её помощники. А я, с вашего разрешения, покидаю вас. Учитель уходит. Звучит  музыка      «Звуки природы» (живой лес). Под эту музыку перед детьми появляется  фея природы – Флора.                                     

Флора. Ребята, сегодня я – сама фея природы проведу с вами игру- соревнование. Но прежде, чем  начать игру, мы определим тему этой игры.

Далее детям предлагается отгадать загадку: весной радует, летом охлаждает, осенью  даёт еду, а зимой согревает? (Лес)

Флора.   Таким образом, сегодня мы ещё раз будем говорить обо всём, что касается леса. Сколько красивых слов сказано о лесе. Вот, например, слова С. Погореловского.

Здравствуй лес, дремучий лес, полный сказок и чудес!

Ты о чём шумишь листвою ночью тёмной, грозовою,

Что ты шепчешь на заре весь в росе, как в серебре?

Кто в глуши твоей таиться? Что за зверь? Какая птица?

Всё открой, не утаи! Ты же видишь, мы свои.

         Но ведь люди не всегда свои для леса.  Лес раскрывает нам свои тайны, кормит нас, даёт нам жильё, лекарство, прекрасный отдых, а люди жестоко с ним обходятся. Вырубают деревья,  рвут редкие растения, выжигают целые огромные площади, разоряют птичьи гнёзда и муравейники, убивают животных. От вас, молодого поколения зависит, сможем ли мы восхищаться красотой лесов или  будем видеть их только на картинках.

Таким образом, я провожу свою игру, чтобы  углубить ваши знания  о лесной экосистеме, её биоразнообразии и взаимоотношениях между живыми организмами, чтобы сформировать навыки экологически грамотного отношения к природе.

И, как вы понимаете, чтобы заботится о природе, нужно её хорошо знать.

Флора. Я предлагаю вам поучаствовать в игре « Путешествие по лесной тропинке». А так как у нас игра – путешествии, то вам нужен гид или проводник, который хорошо знает все лесные тропы. И этим проводником сегодня буду я. Сначала познакомлю вас с правилами игры.

     В игре участвуют две команды учащихся,  которые будут  виртуально двигаться  по лесной тропинке, останавливаясь на определённых станциях и получая  задания. На каждой станции можно набрать определённое число баллов. По количеству баллов определяется команда победитель. Так же скажу вам, что мне будут помогать лесные жители или просто сказочные герои. (Ребята разделяются на две команды)

2. Проведение игры.

Флора. Но прежде чем начать наше путешествие, мы  должны выбрать правильное направление. А чтобы начать движение в правильном направлении, вы должны правильно соотнести площади лесов в  нашем районе, в Беларуси и в мире. Вам предложены три числа- процентные соотношения лесов (70%, 37%, 27%). На столах находятся  листы,  в которые ребята вносят правильные ответы (задание оценивается в 1 балл).

Флора. А по каким признакам мы  определяем, что находимся в лесу?( деревья) А какие деревья чаще всего встречаются в наших лесах? и так, ребята, мы на первой станции.

1 станция.” Деревья”.  На картинках вы видете  фотографии деревьев, а у вас на листах описание. По описанию нужно установить  название деревьев. (5 баллов)

1

Дерево высотой до 40 метров, листья – иголки по два в пучке, шишки по 2- 4 в пучке. Древесина прочная, содержит много смолы. Внешний вид дерева зависит от условий, в которых оно растёт. В густых лесах имеет тонкий гладкий ствол с ветками на самой верхушке, а на открытых- крона раскидистая и широкая. Растёт дерево очень медленно, и взрослым становится в 70 – 100 лет. Продолжительность жизни 150- 300 лет

Сосна

2

Высокое дерево до 50 метром высотой с пирамидальной кроной. Толщина дерева может достигать 2 метров в диаметре. Листья – одиночные иголки. Растение теневыносливое и может расти очень густо.  До 10 – 15 лет растёт очень медленно, потом быстро. Продолжительность жизни 250- 400 лет.

Ель 

3

Дерево, которое очень быстро растёт и достигает полного развития в 50 – 60 лет. Высота дерева 15 – 20 метров, диаметр ствола 15 – 20 см. В наших лесах встречается две разновидности – чёрная и серая, которые получили название по цвету коры. Древесина может менять цвет:  после спиливания – оранжевая, после красная, а при специальном высушивании – шоколадно – розовая. Древесина очень мягкая и лёгкая.

Ольха

4

Самое распространённое лиственное дерево наших лесов. Высота  дерева до 30 метров. Отличается дерево белой корой, которая легко отделяется от древесины. Продолжительность жизни 100 – 120 лет.

Берёза

5

Высокое дерево высотой до 35 метров, диаметром ствола до  1 метра. Цвет коры с возрастом меняется от тёмно- зелёной до тёмно-серой. Листья дрожат даже при незначительном ветре. Дерево предпочитает сырые места. Древесина у него очень лёгкая, мягкая, но по прочности не уступает дубу.

Осина


Флора.
Ребята, вы хорошо справились с заданием, а теперь нужно отдохнуть. У нас привал. Но на привале тоже можно заработать балы. А поможет мне мой друг и помощник – леший. В зале под  музыку  ( лес перез грозой) появляется Леший.

Леший. Все меня представляют, как что- то страшное, ужасное, безобразное и злое, но я не такой. В мифологии восточных  славян- я дух- хозяин леса. Часто меня называли нечистой силой, однако я справедливый хозяин леса, который не вредит просто так. Я могу и наказать за ненадлежащее поведение и помочь человеку, если он в беде. А сейчас я хочу узнать, насколько вы любознательные.

Вопросики на привале. Каждый правильный ответ оценивается в 1 балл.

1. Эти уникальные организмы можно встретить практически в любом лесу. Они могут жить там, где нет жизни, но погибают при незначительном загрязнении воздуха. Это тесный симбиоз двух царств живой природы. ( Лишайники)

2. Пожалуй, ни об одной птице не сложено столько легенд, ни с одной не связано столько поверий, как с этой. Одни народы возвеличивали ее, другие проклинали. Китайцы считали ее символом благосостояния, полинезийцы – ночным злым богом, а у древних греков она олицетворяла мудрость. В средние века церковь объявила эту птицу «нечистым животным», слугой дьявола. Что это за птица? (Сова)

  1. Когда спят муравьи? (Они никогда не спят)

 4. Какой лес  в Европе, являясь самым древним,  занимает наибольшую площадь? (Беловежская Пуща)

 5. Зачем зайцу большие уши? ( Уши содержат большое количество кровеносных сосудов и в жару они служат для охлаждения тела путём теплоотдачи).

6. Для нормального питания человеку нужны углеводы, крахмал, сахар, жиры и белки. Крахмал и жиры можно найти в растениях. Но вот белков в цветковых растениях мало, особенно в дикорастущих. Даже в пшеничном хлебе всего только 8% белков. Зато  в мясе белков 38%. Но, где нам в лесу достать мясо? Ведь мы, не имеем право входить в лес с ружьем и стрелять. Можно ли в лесу найти заменитель мяса? (Да, можно. Это грибы)

Флора. Молодцы, ребята, вы показали отличные знания.Спасибо- друг- леший. Итак, ребята, движемся дальше.  Когда мы идём по лесу,  нас окружают не только деревья, но здесь много трав, кустов, кустиков, мхов. Давайте вспомним: как в лесу распределены все живые организмы. (По ярусам). А сколько в лесу ярусов (5). Мы подходим к нашей следующей станции «Ярусы леса». Вам предложены списки животных и растений, которые необходимо отнести к определённому ярусу. (10 баллов)

2 станция. «Ярусы леса». ( растения: сосна, молодая ель, бересклет, папоротник, мох, кислица,  берёза,   бузина, грибы,  орешник, дуб,  дикая яблоня,  малинник,  рябина, иван-чай, ольха; животные: дятел, ястреб, мышь, лиса, паук, улитка, глухарь, крапивник,  дрозд,  коршун, куница,  короед,  долгоносик,  листовёртка, гусеница пяделицы, белка)

1 ярус

Сосна, берёза, дуб

Ястреб, коршун, куница, листовёртка

2 ярус

Дикая яблоня, рябина, ольха, молодая ель

Дятел, белка, короед

3 ярус

Орешник, бересклет, бузина

Дрозд, долгоносик, гусеница пяделицы

4 ярус

Малинник, иван-чай, папоротники

Крапивник, глухарь, лиса

5 ярус

Мхи, грибы, кислица.

Паук,  улитка, мышь

 

Флора.Молодцы ребята.  Хорошо справились с заданием и можем двигаться дальше. Скажите, а  связаны ли между собой  растения, животные, грибы и другие организмы? (Да, пищевыми связями). Тогда мы  приблизились к следующей станции.

3 станция. “Цепи питания

  1. Пользуясь предложенными наборами живых организмов, вам нужно составить правильные цепи питания, характерные для лесной экосистемы. (4 балла)

- жук-короед, ястреб, кора дерева, дятел. (кора дерева- жук-кароед- дятел – ястреб)

- гусеница, муравей, листья деревьев, синица, куница. (листья деревьев – гусеница – муравей – синица – куница)

- орёл, сойка, жёлудь. (жёлудь – сойка – орёл)

- улитка, лягушка, ягоды земляники, уж, ёж. (ягоды земляники – улитка – лягушка – уж – ёж)

Флора. А теперь – привал. Музыка (шум ветра) . Появляется Баба –яга.

Баба- яга. Здравствуйте ребята. Это я –баба –яга. Я тоже живу в глухом лесу. Все считают меня злой колдуньей,  уродливой старухой, но не все знают, что бывают и добрые бабки –ёжки, которые помогают добрым  и смелым людям. А вы, я думаю – добрые ребята и хочу я с вами побеседовать, узнать, что вы знаете, а если чего не знаете, то я вам подскажу- в жизни пригодиться.

Вопросики на привале. Каждый правильный ответ оценивается в 1 балл.

  1. Где в лесу найти вату? (На болоте растет торфяной мох – сфагнум, который очень хорошо впитывает влагу и обладает бактерицидным действием).

2. У каких насекомых можно наблюдать «рабовладельческий строй»? ( У муравьёв)

3. Лесное растение, название которого в переводе с древнерусского звучит, как «ушко лани» (Ландыш)
4. В одном из самых распространенных преданий об этой птице говорится, что одна женщина, погубившая своего мужа, в наказание была обращена Богом в птицу, которой не суждено иметь своей семьи. Горько плачет с тех пор птица. Ее слезы превращаются в траву, а грустный голос слышен далеко вокруг. Сердобольные люди называют ее бедной вдовушкой, а каково же настоящее ее имя? (Кукушка)

 5.Что будет с муравьём, который несколько раз в течение дня возвращался  в муравейник без добычи? ( Его убивают муравьи и съедают)

 6. Лесная ягода, известная с дохристианских времён, которая возделывалась во всех старинных русских городах (Малина)

Флора. Лес – богатство любой страны. Он играет в жизни человека и всего человечества огромнейшую роль. Мы приближаемся к следующей станции.

4 станция. «Лес в жизни человека». Каждая команда по очереди называет какое либо значение леса (по 1 баллу).

- Влияние на климат,  очищение воздуха,  сохранение сельскохозяйственных почв, места для отдыха людей,

 природные ресурсы (древесина,  пищевые и лекарственные растения), создание культурно – исторической среды.
Флора.  Видите ребята, насколько важное значение имеет лесная экосистема. Мы не можем представить свою жизнь без леса.  Но человек не всегда задумывается о  пользе леса и зачастую  необдуманно губит живые организмы. Мы приблизились к нашей последней станции.

5 станция.  “Правила поведения в лесу”. Перед вами  экологические знаки. Дайте объяснение каждому знаку. Чего нельзя делать в лесу (1 балл), если ответ сопровождается пояснениями, почему этого нельзя делать (2 балла). Так же каждая команда может нарисовать свои знаки и получить дополнительные баллы. Мой помощник, Аука, иди сюда.
   К детям (под музыку – звуки ночного леса) выходит небольшой пузатый человечек. Ребята, а вы слышали что – нибудь про Ауку?  Это проказливый лесной дух. Он не спит ни зимой, ни летом. Любит морочить людям голову в лесу,  отзываясь на их крик “Ау” со всех сторон. Заводит путников в лесную чащу и бросает их там. Особенно не любит Аука, тех, кто нарушает законы леса. Аука, ты будешь мне помогать.   подсчитывать ответы учеников, а заодно  примечай, все ли они знают, как правильно вести себя в природе.

Флора.   Ребята, вы хорошо поработали, нужно устроить привал.

Вопросики на привале.

  1. По легенде именно эти птицы прилетели и выдернули клювами гвозди, которыми Иисус Христос был прибит к кресту. За это Бог наградил их перекрещивающимися клювами и причислил к лику святых. Действительно, погибшие птицы долго не разлагаются и, сохраняя красоту оперения, могут

пролежать долгие годы без изменения. (Клест)
2. Учеными было замечено странное поведение обыкновенных ежей. Поймав жабу, еж впивается зубами в ее околоушные железы, после чего обильно смазывает свои иголки выделяемой слюной. Как объяснить такое поведение ежа? (Слюна этих видов жаб, на которых охотятся ежи, ядовита. Смачивая свои иголки ядовитой жидкостью, ежи создают себе

дополнительную защиту от своих врагов)

  1. Какое насекомое имеет самый большой головной мозг? ( Муравей)

4. Часто это дерево называют проклятым- по преданию, на нём удавился Иуда. Построенные из него строения рушатся, придавливая хозяев. Но дурная слава им не заслужена. Из этого дерева в старину клали срубы колодцев, а в наше время делают спички и фанеру.

5. Иногда в лесу можно увидеть так называемые «ведьмины круги» из грибов. Почему внутри этих кругов нет травы.( Внутри круга очень плотная грибница, которая активно поглощает из почвы питательные вещества. в результате почва истощается и трава на такой почве перестаёт расти)

 6. Одна из самых красивых лесных птиц, которая кричит как кошка. В названии этой птицы можно прочесть название самой известной русской реки. (Иволга)

Флора. Ребята, вот мы с вами и завершаем наше путешествие по лесной тропинке. Давайте подведём итоги (подсчёт баллов у каждой команды, награждение победителей).

Справились ли мы с нашими задачами? (дети отвечают, что они больше узнали об лесной экосистеме и её обитателях).  Я думаю, что теперь вы с большим трепетом будете относиться ко всему живому.  любить  и беречь природу. Я благодарю вас за активное участие в игре, а так же своих помощников и  охранников леса.

Флора. А ещё, ребята, я хочу вам передать просьбу леса.

Любите родную природу - озёра, леса и поля.

Ведь это же наша с тобою навеки родная земля.

На ней мы с тобою родились, живём мы с тобою на ней.

Так будте же, люди, мудрее и  к ней относится добрей.

 А закончим мы наше занятие словами: 

Лес- это добрый огромный гигант,

Дарящий много прекрасных чудес.

Так проявите же ум и талант,

Что б защитить этот сказочный лес.

Все. До свидания, ребята!!! До новых встреч. Все сказочные герои покидают сцену под музыку.  (звучат “Звуки леса” – весенний лес)

ЛИТЕРАТУРА

1. Арефьев В.А. Биология для школьников/ В.А.Арефьев.- М.,ВНИРО. 1998. – С. 42-44.

  1. Багрова Л.А.  «Я познаю мир. Растения» Энциклопедия для детей / Л.А.Багрова.- М.: ООО Издательство АСТ-ЛТД., 1997.- С. 42-45.

3. Латюшин В.В. Биология. Животные/ В.В.Латюшин.- М.,Дрофа. 2000.- С. 127-130.

4. Николаев В.В. «Я познаю мир. Животные» Энциклопедия для детей/ В.В.Николаев.- М.,ООО «Издательство АСТ» 1997.- С. 220-222.

5. Никишов А.И. Биология. Животные/А.И.Никишов.- М..ГУЦ «Владос». 2001.- С. 112-115.

6. Пушкаревский В.Г. Тропой невиданных зверей/ В.Г.Пушкаревский.-  М. Агропромиздат. 1988.- С. 82-86.

7. liveinternet.ru›users/li-adler/post375687925

8. mixmusic.me›a/456893-Zvuki_Lesa/