План работы библиотеки

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Клясціцкая  дзіцячы сад-сярэдняя школа

імя У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Проход по ссылкам навигации

Горячие новости

17.11.2018
Соревнования по шашкам

подробнее...

16.11.2018
Сбор макулатуры

подробнее...

10.11.2018
Правовой турнир

подробнее...

10.11.2018
Шашечный турнир

подробнее...

02.11.2018
Развлечения на каникулах

подробнее...

Контактная информация

Адрес: 211463 аг.Клястицы ул. Центральная 60

Телефон: 5-49-98

Адрес электронной почты: klya_sh@vitebsk.by

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

План работы школьнай бібліятэкі

дзяржаўнай установы адукацыі

“Клясціцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа

імя У.А.Хамчаноўскага Расонскага раёна”

на 2018-2019 навучальны год

 

Задачы бібліятэкі

  1. Забеспячэнне доступу інфармацыі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу сродкамі выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі.
  2. Садзейнічанне паспяховаму засваенню вучэбных праграм, развіццю творчага мыслення, пазнавальных інтарэсаў і здольнасцей навучэнцаў праз актыўнае выкарыстанне фонда і рэсурсаў бібліятэкі.
  3. Аказанне інфармацыйнай падтрымкі педагагічным работнікам установы адукацыі ў павышэнні метадычнага і педагагічнага майстэрства.
  4. Удасканаленне традыцыйных і засваенне новых бібліятэчных тэхналогій.

 

Работа з фондамі бібліятэкі

1. Прадставіць у аддзел адукацыі, спорту і турызму інфармацыю аб забеспячэнні падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцаў установы (па патрабаванню).

2. Весці ўлік паступаючай у бібліятэку літаратуры (на працягу года).

3. Правесці перарэгістрацыю абанентных картак чытачоў школьнай бібліятэкі (верасень-кастрычнік 2018 г).

4. Інфармаваць адміністрацыю ўстановы аб праблемах у рабоце бібліятэкі.

 

Абслугоўванне педагогаў

1.Забяспечыць педагогаў установы адукацыі неабходнымі для заняткаў падручнікамі і метадычнай літаратурай, якая ёсць у фондзе бібліятэкі.

2. Аказваць дапамогу у падборы матэрыялаў пры правядзенні пазакласных мерапрыемстваў.

3. Праводзіць бібліяграфічныя агляды паступаючай метадычнай літаратуры.

 

Работа з актывам

1. Арганізаваць работу каміссіі:

vвыбраць у кожным класе адказных за стан падручнікаў;

vправодзіць рэйд-праверкі па класах (1 раз у чвэрць);

vінфармаваць аб выніках рэйд-праверак класных кіраўнікоў і адміністрацыю школы.

2. Сабраць і праверыць падручнікі ў канцы навучальнага года.

3. Правесці бягучы рамонт падручнікаў (пасля заканчэння навучальнага года).

МЕРАПРЫЕМСТВЫ на 2018/2019 н.г.

Верасень

1. Выстава да Дня ведаў і кнігадрукавання “Ад мінулага да сучаснага нас вядзе друкаванае слова”.

2. Чытаем разам па – беларуску (да 105-годдзя з дня нараджэння С.Грахоўскага).

3. Віртуальнае падарожжа да Дня бібліятэк “Вялікія бібліятэкі свету”.

Кастрычнік

1. Літаратурная выстава “У госці да беларускай кнігі”.

2. Фальклорнае падарожжа “Беларуская спадчына”.

3.    Рэйд “Падручнік”.

Лістапад

1. Кніжная выстава “Беларусь – мая Айчына”.

2. Інфармацыйная гадзіна “Правы дзіцяці ў сучасным свеце”.

3. Аперацыя “Захавай жыццё кнігі”.

Снежань

1. Выстава да сусветнага дня барацьбы са СНІДам

2. Пазнавальная гульня “Роднага слова ўсмешка”.

3. Выстава “Песняры беларускай зямлі”.

4. Рэйд-праверка “Падручнік”

Студзень

1. Інфармацыйная выстава “Юбіляры 2019 года”.

2. “Падарожжа па старонках дзіцячых часопісаў і газет”.

Люты

  1. Аперацыя “Захавай жыццё кнігі”.
  2. Акцыя “Чытаем беларускую кнігу” да міжнароднага свята роднай мовы.
  3. Панно любімых кніг “Жывая спадчына”, прысвечанае Дню роднай мовы.

Сакавік

1. Завочнае падарожжа “У госці да юбіляраў”.

2. Тэматычная выстава “Наркаманія – знак бяды”.

3. Інфармацыйная гадзіна “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон краіны”.

4. Тыдзень дзіцячай кнігі “Адчыніць свет пазнання з кнігай”.

5. Рэйд-праверка “Падручнік”.

Красавік

1. Літаратурная выстава “На кніжнай паліцы творы М. Гогаля, У.Набокава.

2. Выстава-рэквіем “Чарнобыльская трагедыя”.

3. Інфармацыйная гадзіна да дня яднання Беларусі і Расіі “Агульная гісторыя, агульны лёс”.

Май

1. Гадзіна памяці “Замест дзяцінства – вайна”.

2. Літаратурная выстава “Па старонках твораў П.Труса, А.Русака”.

3. Тэматычная паліца “Каб сэрца не магло забыць”.

4. Конкурс “Лепшы чытач года”.

5. Рэйд-праверка “Падручнік”.