Новинки книг

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Клясціцкая  дзіцячы сад-сярэдняя школа

імя У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Проход по ссылкам навигации

Горячие новости

17.12.2017
Экскурсия

подробнее...

11.12.2017
Соревнования по настольному теннису.

подробнее...

04.12.2017
«Молодёжь за здоровый образ жизни»

подробнее...

01.12.2017
Экскурсия

подробнее...

29.11.2017
Методическое объединение учителей 1-2 классов

подробнее...

Контактная информация

Адрес: 211463 аг.Клястицы ул. Центральная 60

Телефон: 5-49-98

Адрес электронной почты: klya_sh@vitebsk.by

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

З павагай да зямлі і да людзей…” Зборнік твораў беларускіх пісьменнікаў. У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М.Зарэмбы, А. Масарэнкі,  А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных школ.  

“Зраненае сэрца”.  Фёдар Палачанін: драматургія. У кнігу ўвайшлі драмаьтычныя творы, якія вызначаюцца свежасцю і актуальнасцю праблем, жыццёвай праўдзівасцю, глыбокім псіхалагічным аналізам, неардынарным поглядам на жыццё. Тут асуджаецца крывадушша і фальш, п’янства і крыўда, здрада і маральная разбэшчанасць, паказаны складаныя адносіны паміж бацькамі і дзецьмі, пошукі шчасця, кахання. Творы карыстаюцца вялікім поспехам у чытачоў і гледачоў. 

Купала і Колас, вы нас гадавалі: дакументы і матэрыялы. Публікаюцца невядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы класікаў, матэрыялы біяграфічнага характару, сведачанне пра грамадскае і літаратурнае акружэнне песняроў, увекавечанне іх памяці. 

Зборнік вершаў, эсэ, прысвячэнняў Уладзіміра КараткевічаКніга нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку працягваюцца і цяпер. Першую частку зборніка складае эсэ празаіка, паэта, літаратуразнаўцы Алега Лойкі “Уладзімір Караткевіч, або Паэма Гарсія Лойкі”. Другая частка зборніка “Белая песня ў лугах залацістых…”, дзе ўпершыню надрукаваны паэтычныя творы самога У. Караткевіча на беларускай і рускай мовах. Трэцюю частку кнігі склалі вершы, урыўкі з паэм, эсэ як беларускіх, так і замежных пісьменнікаў. 

“Прыгоды дзеда Міхася”, Анатоль Астрэйка. Паэма займальна і дасціпна апавядае пра падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны, пра беларускую партызанку. У вобразе галоўнага героя ўвасоблены найлепшыя рысы беларускага народа. 

“Пакліч у госці сонца”, зборнік твораў для пазакласнага чытання. У зборнік уключаны вершы, казкі, апавяданні, рэкамендаваныя для пазакласнага чытання вучням пачатковай школы. 

“Добрыя весці”, Цётка.У зборнік уключаны вершы, апавяданні і публіцыстыка беларускай пісьменніцы Цёткі (Алаізы Пашкевіч), якой належыць асаблівая роля ў станаўленні навейшай беларускай літаратуры.