Пісьменнікі-землякі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Клясціцкая  дзіцячы сад-сярэдняя школа

імя У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Проход по ссылкам навигации

Горячие новости

10.11.2018
Правовой турнир

подробнее...

10.11.2018
Шашечный турнир

подробнее...

02.11.2018
Развлечения на каникулах

подробнее...

29.10.2018
Лагерь "Радуга"

подробнее...

27.10.2018
Участие в конкурсе игровых проектов

подробнее...

Контактная информация

Адрес: 211463 аг.Клястицы ул. Центральная 60

Телефон: 5-49-98

Адрес электронной почты: klya_sh@vitebsk.by

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

МАТУКОЎСКІ МІКАЛАЙ ЯГОРАВІЧ          

 

Вядомы беларускі драматург, журналіст Мікалай Ягоравіч Матукоўскі нарадзіуся 12 верасня 1929 года ў весцы Калюціна Расонскага раёна. Бацька яго Ягор Мікалаевіч – з пачатку калектывізацыи працаваў намеснікам старшыні калгаса імя Блюхера. У 1938 годзе ў выніку паклепу быў асуджаны і высланы ў Мурманскую вобласць, дзе і памер. Рэабілітаваны 1963 годзе.

Маці, сястра, два браты так сама працавалі ў калгасе. Праз 2 гады сям' я пераехала ў веску Лобава. Да вайны Мікалай Матукоўскі скончыў 4 класы ў весцы Матылева. У лістападзе 1943 года разам з партызанамі 14- гадовы хлопец з маці выйшлі з акупіраванай тэрыторыі ў тыл ворага праз «вароты», зробленыя савецкімі войскамі ў раене Невеля. Браты і сястра з пачатку вайны ваявалі на фронце.

         Да вызвалення Расоншчыны жыў у в. Заходняя Дзвіна, працаваў на мясцовай МТС.

         Пасля вайны вярнуліся да дому і хлопец паехау да брата ў Кішынеў. Там скончыў сямігодку. У 1947 годзе вярнуўся на радзіму, вучыўся ў Тродавіцкай школе, скончыў яе ў 1950 годзе. Летам гэтага года паступіу на аддзяленне журналістыкі БДУ, а паколькі інтэрната не было, перавеўся на завочнае аддзяленне. Некалькі месяцаў працаваў загадчыкам аддзела кадраў і аргработы Расонскага РКЛКСМБ. У хуткім часе, а гэта былі два наступныя гады, працуе супрацоўнікам рэдакцыі раённай газеты «Сацыялістычная праца». З гэтага часу і пачынаецца яго журналісцкая і літаратурная дзейнасць. Піша на рускай і беларускай мовах.

         У 1952 годзе прызначаюць Мікалая Матукоўскага прапагандыстам Расонскага райкома партыі, адначасова вучыцца ў БДУ. У 1956 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філфака гэтай установы. І тое, што ён вучыўся завочна, лічыць для сябе вельмі добрым, бо да заканчэння ўніверсітэта ў яго за плячыма была жыццёвая школа.

         У пасляваенныя гады жыхары Расон добра запомнілі гэтага таленавітага і цікавага хлопца. У раённым доме культуры самадзейныя артысты паказвалі свае спектаклі і гэта была адзіная магчымасць сустрэцца з жывым «тэатрам». На сцэне трыумфаваў зусім малады супрацоунік раеённай газеты. Усе верылі, што побач з імі вырастае выдатны акцер і. калі ён перабраўся у Мінск, успрынялі гэта як заканамерны шлях. Але Мікалай артыстам не стаў, ён выбраў шлях журналіста. А сцэна пры гэгым ад яго нікуды не ўцякала. Вось ўжо некалькі дзесяткаў гадоў гледачы сустракаюцца з ім – саркастычным і ласкавым, суровым і расчуленым, заўседы ваяунічым і даверлівым.     

         Ён стаў знакамітым драматургам, адначасова працуючы ў газеце. Працаваў у рэдакцыi газеты «Звязда», з 1960 года – на беларускiм радыё, праз чатыры гады – галоўным рэдактарам рэпертуарна – рэдакцыйнай калегii Мiнiстэрства культуры БССР, з 1966 года – уласным карэспандэнтам, а з 1970 года – загадчыкам аддзялення газеты «Известия», а з 1998 года –аглядальнiк газеты «Рэспублiка».

         Праз усё свае творчае жыццё Мiкалай Ягоравiч Матукоўскi спалучаў умела журналiсцкую i лiтаратурную працу. Заўседы браў на сябе рэальную адказнасць i мужнасць, рыхтуючы матэрыял. Ён быу не назiральнiкам сучаснасцi, а актыўным удзельнiкам i сваральнiкам, рабiў усе, каб дабiцца перамогi i справядлiвасцi не ў прынцыпе, а ў канкрэтным выпадку i для пэўнага чалавека.

У  Мiкалая Ягоравiча Матукоўскага – журналiста нямала цiкавых публiкацый. Не выпадкова ў 1984 годзе Саюз журналiстау СССР прысудзiў яму прэстыжную прэмiю «За публiкацыйныя выступленнi па праблемах эканомii i маралi».

         Але ж шырокую вядомасць прынесла Мiкалаю Матукоускаму усе ж драматургiя. Драматургiчны талент ярка праявiуся у яго творах: камедыi – вадэвiлi «Мужчына, будзь мужчынам» /1965г./, або «Уваскрашэнне Дон Кiхота». У гэтым жа годзе тэатр юнага гледача паставiу камедыю – вадэвiль. Праз тры гады Магiлеускi абласны драматычны тэатр – драму «Тры днii тры ночы». /напiсана у 1966г./

         Вядомасць, а можна сказаць i лiдэрства у драматычным цэху i не толькi айчынным, атрымала сатырычная камедыя «Амнiстыя», яе паставiлi больш за 80 тэатраў СССР. У 1982 годзе па ёй зняты аднайменны кiнафiльм. У гэтай камедыi пiсьменнiк iмкнуся адэкватна адлюстраваць характэрныя асаблiвасцi жыцця грамадства, атакоуваючы сацыяльныя недахопы.

         У гэтым плане цiкавая яго драма «Апошняя iнстанцыя» /1975 год/, дзе уражлiва прагучала праблема бацькоў i дзяцей. Гэтая праблема пастаўлена ў драме «Наследны прынц» /1976/, паводле сюжэта якой у 80-х гадах знят кiнафiльм «Сын старшынi». Знят яшчэ адзiн кiнафiльм па яго творчасцi – «Траянскi конь».       

         Мiкалай Ягоравiч Матукоускi – заслужаны работнiк культуры Рэспублiкi Беларусь, член Саюза пiсьменнiкаў i Саюза журналiстаў Беларусi, вiцэ – прэзiдэнт Беларускага таварыства дружбы i культурных сувязей з замежнымi краiны.

         У 1957, 1962, 1979 г.г. ён узнагароджаны Ганаровымi граматамi Вярхоўнага савета БССР, у 1986 годзе – ордэнам Дружбы народаў.

         Памер у 2001 годзе.

 

БУРАЎКIН ГЕНАДЗЬ МIКАЛАЕВIЧ                 

 Беларускi паэт, перакладчык, дзяржаўны дзеяч Рэспублiкi Беларусь Генадзь Мiкалаевiч Бураўкiн нарадзіўся ў в. Шуляцiна ў 1936 годзе ў сям’i служачага Шуляцiнскага льнозавода. Бацька - удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны , спачатку быу партызанам. Потым ваяваў у дзеючай армиii.

         Пасля вайны, калi сям я жыла ў Сiнску, юнак вучыўся ў Расонскай школе, потым яны пераехалi ў Полацк, дзе Генадзь скончыў сярэднюю школу № 1. У 1954 годзе паступiў на аддзяленне журналістыкi фiлфака БДУ, якое скончыў у 1959 годзе.

         Працаваў у часопiсе «Камунiст Беларусi», старшым рэдактарам беларускага радыё, загадчыкам аддзела лiтаратуры, пазней намеснiкам галоўнага рэдактарa газеты «Лiтаратура i мастацтва». У 1968 -1972 г.г. – карэспандэнт газеты «Праўда» па Беларусi, у 1972 -1978 г.г. – галоўны рэдактар часопiса «Маладосць».

         У 1978 – 1990 г.г. працаваў старшынёй Дзяржаўнага камiтэта Беларусi па тэлебачаннi i радыёвяшчаннi. У 1990 – 1993 г.г. пастаянны прадстаўнiк Рэспублiкi Беларусь пры ААН, а з 1994 г. – намеснiк мiнiстра культуры i друку, быў старшынёй таварыства беларускай мoвы iмя Cкарыны.

        Дэпутат Вярхоўнага савета БССР у 1990 – 1993 г.г. Лаурэат прэмii Ленiнскага камсамола Беларусi, Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Я.Купалы за кнiгу вершаў «Варта вернасцi». З 1961 года - член Саюза пiсьменнiкаў СССР.

         Першыя свае вершы Генадзь Бураукiн надрукавaў у Полацкай абласной газеце. А паэтычны шлях яго адзначаны зборнiкамi вершаў «Майская просiнь» , «З любоую i ненавiсцю зямною», «Подых», «Жнiво», «Выток» iiнш.

         Яго творчасць – своеасаблiвы паэтычны летапiс жыцця пакалення, якое адчула на сваiх плячах цяжар вайны i аднаўлення разбураных гарадоу i весак. Рэха вайны пастаянна прысутнiчае ў роздуме паэта аб сучаснасцi. У вершах яго шчыра спалучаны публiцыстычны грамадзянскi запал i шчырасць, глыбокае лiрычнае перажыванне.

         Многiя з вершаў паэта напоўнены светлымi пачуццямi замiлаванасцi да роднай зямлi, радзiмы, мацi, каханай.

         Яго творы перакладзены на музыку кампазiтарамi Г.Вагнерам, Я.Глебавым, Э.Зарыцкiм, I. Лучанком, В.Раiнчыкам, Ю.Семянком iiнш.

       Генадзь Мiкалаевіч Бураўкiн узнагароджаны ордэнамi Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалём «За Доблесную працу», Ганаровымi граматамi Вярхоўнага савета БССР, УССР, Лiтоўскай ССР.